У Бабруйску кампанія “За якасную медыцыну” ўступіла ў актыўную фазу (фота)
У Бабруйску ўступіла ў актыўную фазу кампанія “За якасную медыцыну”, мэта якой – павышэнне якасці медычнага абслугоўвання ў горадзе. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
У прыватнасці, актывісты БХД распачалі на бабруйскіх вуліцах масавы збор подпісаў у падтрымку прапаноў кампаніі. Праходзіць ён у тым ліку і ля мясцовых устаноў аховы здароўя.