У Менску медыкаў з 1-ай паліклінікі падпісалі прымусова
1-ая цэнтральная клінічная паліклініка ў Менску адна з першых падпісала сваіх супрацоўнікаў за вылучэнне дзеючага. Галоўны ўрач Крамко Л.Р. не стала замарочвацца пашпартамі: патрэбныя звесткі ўзяты з адзелу кадраў, спісы падрыхтаваны загадзя. Заставалася толькі падсунуць для подпісу.
Жыхарка сталіцы, якая прадставіла інфармацыю, прасіла не паведамляць прозвішча, інакш “яе выганяць з паліклінікі або дадуць не той укол”. Пры гэтым яна згадала лёс былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара.
Факт сведчыць не толькі пра падкантрольнасць усёй сістэмы аховы здароўя пануючай ідэалогіі, але і пра сур’ёзную запалоханасць насельніцтва.