Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты сустрэлі Міколу Статкевіча (фота, відэа)
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты ўвечары 22 жніўня сустрэлі на мінскім аўтавакзале “Усходні” цяпер ужо былога палітвязня Міколу Статкевіча, які разам з іншымі палітычнымі зняволенымі быў раптоўна вызвалены за некалькі гадзін да таго.
Сустракалі палітыка сярод іншых адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі, каардынатар БХД у Менску Вольга Кавалькова, лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч і іншыя.