26 жніўня адбудзецца вечарына салідарнасці з Украінай
У сераду, 26 жніўня, запрашаем на вечарыну салідарнасці з Украінай. Яна адбудзецца з нагоды нядаўняй гібелі Віталя Ціліжэнкі, які дапамагаў беларусам, і цяжкага ранення беларуса з пазыўным Тарас.
Падчас вечарыны выступяць людзі, знаёмыя з імі, пройдзе збор сродкаў на лекі, адбудзецца абмеркаванне кампаніі салідарнасці.
Пачатак а 18.00, Менск, в. Чарнышэўскага 3а.
Арганізатар Камітэт Салідарнасці з Украінай.