Жыхароў Магілёва хвалюе якасць медыцынскіх паслуг
Падчас кампаніі ” За якасную медыцыну”, якую праводзяць сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі , высветлілася, што да працы медычных устаноў у жыхароў горада шмат пытанняў.
Ставячы свае подпісы пад зваротам да ўладаў, распрацаваным сябрамі БХД, людзі прапануюць шмат новых даволі вострых пытанняў да чыноўнікаў ад медыцыны:
– аплата аркушоў непрацаздольнасці;
– адсутнасць спецыялістаў;
– адсутнасць сучаснага абсталявання;
– частая магчымасць рабіць важныя аперацыі толькі ў Менску, куды часам хворых дастаўляюць з рызыкай для жыцця.
“Гэтыя і шмат іншых пытанняў, узнятых насельніцтвам падчас сустрэч з актывістамі, жаданне многіх далучыцца да кампаніі ў якасці валанцёраў
натхняе на працяг працы і пашырэнне накірункаў дзеяння. Дадаткова запланавана стварыць экспертную суполку па ўдакладненні працы рэабілітацыйных цэнтраў пасля аперацыйнага перыяду”, – адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.