Павал Севярынец: Пратэстныя акцыі могуць пачацца самі па сабе
Лідары апазіцыі рыхтуюцца да гучных заяваў. На 28 жніўня, скліканая прэсавая канфэрэнцыя з удзелам Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзькі, Уладзіміра Някляева ды Паўла Севярынца. Пра што будзе ісці размова нам коратка распавёў Павал Севярынец, сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.
– Мікалай Статкевіч прапануе пратэст. Тут ёсць шмат праблемаў, шмат пытанняў. Спадар Мікалай мае сваю пазіцыю, выказвае яе, многія людзі думаюць гэтак жа. Права на мірны працэс у беларускага народа адняць ніхто не можа. Сітуацыя цяжэй, чым ў 2010 годзе. Тут і чыннік Расеі, тут і чыннік Украіны. Але эканоміка зараз падае, пратэстныя акцыі могуць пачацца ўжо і самі па сабе, і без закліку лідара.
Тым часам, «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» падчас выбараў праводзіць паралельную кампанію. У прыватнасці, яе актывісты збіраюць подпісы за рэформу ў сфэры медыцыны. Таксама БХД рыхтуе заканапраекты для абароны незалежнасці і назіранне за галасаваннем на выбарах.