Пенсіянеры БХД і БПСП будуць супрацоўнічаць
Сіньёрская суполка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі скарысталася летнім сезонам і льготнымі білетамі, каб павысіць свой культурны ўзровень.
На гэты раз адбыўся культпаход у Дзяржаўны гістарычны музей. У ролі экскурсавода выступіла лідар ствараемай Беларускай партыі свабоду і прагрэсу Валянціна Салькова.
“Нам гэта падалося добрым знакам: пенсіянеры розных партый будуць сябраваць і супрацоўнічаць”, – адзначыла намесніца старшыні Сіньёрскай суполкі БХД Галіна Каржанеўская.