«Малады Фронт» адзначыў 18-годзьдзе байкамі і пірагамі
6 верасьня ў Менску актывісты Маладога Фронту адзначылі 18-годзьдзе арганізацыі. На мерапрыемства ў Сядзібе БНФ сабраліся цяперашнія і былыя актывісты, журналісты і сябры.
Распачалося мерапрыемства з выкананьня гімну «Магутны Божа». Вёў імпрэзу Зьміцер Дашкевіч, ён распавёў, што зьбіраецца выдаць кнігу з байкамі пра жыцьцё арганізацыі. Павал Севярынец прапанаваў першую гісторыю для кнігі — пра актывіста Яўгена Скочку, якога Севярынец назваў легендарнай асобай МФ.
Іншыя «вэтэраны»-маладафронтаўцы падзяліліся сваімі ўспамінамі з жыцьця арганізацыі
Таксама ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі фотакадры з акцыяў «Маладога Фронту» розных гадоў. У якасьці сьвяточнага пачастунку — беларускія пірагі, выпечаныя, як сказаў Дашкевіч, «любымі маладафронтаўкамі».
6 верасьня 1997 года адбыўся Ўстаноўчы зьезд Маладога Фронту — а неўзабаве, 12-га верасьня 2015-га, адбудзецца 9-ы Адкрыты зьезд МФ.