БХД патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Міхалевіча
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты патрабуюць неадкладнага вызвалення Алеся Міхалевіча і спынення крымінальнай справы супраць яго.
Затрыманне на мяжы Алеся Міхалевіча з’яўляецца грубым парушэннем правоў чалавека і яшчэ адным фактам, які пацвярджае, што рэжым у Беларусі не змяніўся. Уся перадвыбарчая «адліга» – не больш за спектакль для замежнікаў, які мае скончцца 11 кастрычніка.
Мы патрабуем вызваліць Алеся Міхалевіча, спыніць крымінальную справу і вярнуць яму ўсе правы.