Яшчэ ў адной школе Віцебска бацькоў агітуюць галасаваць за Лукашэнку
9 верасня падчас агульнабацькоўскага сходу ў сярэдняй школе №12 Віцебска бацькоў навучэнцаў настойліва запрашалі прыйсці на выбары і прагаласаваць за Лукашэнку. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
“Прымус да галасавання. Гэта які артыкул? Тым больш, што кандыдатаў афіцыйна яшчэ не зарэгістравалі”, – адзначыла яна.
Нагадаем, у Віцебску ў сярэдняй школе № 38 ад бацькоў на бацькоўскіх школах патрабуюць распіскі, што яны прыйдуць на датэрміновае галасаванне і прагаласуюць за Лукашэнку.
У кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.
Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.