У Полацку студэнтаў гоняць на выбарчыя ўчасткі
Насельнікаў студэнцкіх інтэрнатаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прымусова гоняць на “выбары”, паведаміў актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэй Гайдукоў.
Паводле яго, за няяўку на выбарчыя ўчасткі навучэнцам пагражаюць вымовай. “Гэтую інфармацыю давялі старостам вочных групаў, а яны давялі яе да студэнтаў”, – кажа актывіст.
Андрэй Гайдукоў адзначыў, што прымус прыйсці на “выбары” яму заявілі адразу некалькі студэнтаў ПДУ.
У кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.
Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.