Рымашэўскі ў Магілёве: Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шырыцца (фота)
У Магілёве прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У сустрэчы ўзялі ўдзел сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Віталь Рымашэўскі, магілёўскі каардынатар Алег Аксёнаў і іншыя.
На сустрэчы абмяркоўвалася палітычная сітуацыя ў краіне, планы БХД на мясцовым і нацыянальным узроўнях, кампанія назірання.
“Кампанія назірання паказвае свае вынікі. Падчас яе да БХД далучылася шмат новых людзей. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шырыцца”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.