Севярынец узяў удзел у акцыі на Плошчы Свабоды ў Менску (відэа)
Беларуская апазіцыя 23 верасня зладзіла Народны сход на плошчы Свабоды ў Менску. Удзел у акцыі сярод іншых узялі і Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты, у тым ліку і сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец.
Ён адзначыў, што дзякуючы такім акцыям людзі ў Беларусі бачаць, што “можна выходзіць з бел-чырвона-белымі сцягамі, гукаць “Жыве Беларусь!”, называць праўду праўдай, а фарс – фарсам”.