Вера. Пастар Сабіла (відэа)

27 верасня 2015 18:48  |  Грамадства

Вера. Пастар Сабіла (відэа)

Яго прысудзілі да сьмерці

За слова

Ён выжыў і перамог

Словам

Бо слова было

Вера

Пастар, сябар БХД Эрнст Сабіла

Дзевятнаццацігадовым студэнтам Менскага мэдыцынскага інстытуту яго прысудзілі да расстрэлу за «актыўную агітацыю з ужываньнем нацыянальных і рэлігійных забабонаў». Вырак быў заменены на 25 гадоў канцлягераў.

Вызвалены праз 13 гадоў, ён здолеў скончыць вячэрняе аддзяленьне Менскага інстытуту замежных моваў. Працаваў рабочым і таемна прапаведаваў Слова Божае. Увесь час знаходзіўся пад наглядам спэцслужбаў.

З 1988 году стаў прасьвітарам Эвангельскай царквы.

У 1989 годзе пастар Эрнст Сабіла асьвяціў першы зьезд Беларускага народнага фронту.

Узначальвае Беларускую Эвангельскую царкву ў Асіповічах.

Аляксандар Матафонаў, Валянціна Аксак, Радыё Свабода

Болей навін