У Гомелі сябры БХД далучыліся да ўсталёўкі новых крыжоў памяці ахвяраў НКВД (фота)
26 верасня, напярэдадні свята Крыжаўздвіжання актывісты гомельскіх дэмакратычных сілаў, у тым ліку заснавальнікі партыі БХД Алесь Яўсеенка і Андрусь Цянюта, намеснік кіраўніка Гомельскай арганізацыі аргкамітэту Андрэй Мельнікаў, грамадскі лідар Кастусь Жукоўскі, узялі ўдзел ва ўсталёўцы двух новых крыжоў, замест спарахнелых, на месцах масавых растрэлаў НКВДыстамі нашых землякоў на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы і ў лесе за Навабеліцай у напрамку так званай «Партызанскай Крынічкі».
Характэрна, што прапуцінская агентура ўжо аднесла гэтую хрысціянскую акцыю памяці да русафобскай, пры тым, што па версіі гэтай самай агентуры ў азначаных месцах нашых землякоў растрэльвалі фашысты, паведамляе bchdgomel.com.
Карацей, брахуны забрэхваюцца. А хрысціяне робяць хрысціянскія акцыі памяці перад адпаведнымі хрысціянскімі святамі.