Чальцы Сеньёрскай арганізацыі БХД разам шукалі 12 апосталаў Радзівілаў (фота)
26 верасня ў Нясвіжскім замку ўпершыню ў Беларусі праходзіў квэст «Дванаццаць апосталаў». Чальцы Сеньёрскай суполкі Беларускіх Хрысціянскіх Дэмакратаў прынялі ўдзел у гэтым гістарычна-тэатралізаваным мерапрыемстве.
Квэст пабудаваны вакол загадкавай гісторыі аб статуях дванаццаці апосталаў, якіх Радзівілы схавалі два стагоддзі назад.
“Культурна-асветніцкі накірунак працы Сеньёрскай арганізацыі дае магчымасць не толькі разам працаваць, але і пазнаваць для сябе нешта новае. Музычна-тэатральны, пазнавальны квэст дапамагае дакрануцца да гісторыі нашай краіны часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай”, – адзначыла лідар суполкі Наталля Маразевіч.