Установы культуры разумеюць становішча пенсіянераў
Добрае пачынанне належыць Дзяржаўнаму тэатру оперы і балета: маламаёмасным грамадзянам там прадаюць білеты па льготнай цане. Заадно вырашаецца пытанне запаўняльнасці залы. Як сказала адна з аматарак музычнага мастацтва каля касы, “На выдатныя спектаклі сорамна хадзіць за малыя грошы, але ў такія мы пастаўлены ўмовы”.
У рамках культурна-асветніцкага праекта прадстаўнікі Сеньёрскай структуры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” таксама не раз карысталіся магчымасцю атрымаць эстэтычнае задавальненне.
“Нядаўна, напрыклад, мы наведалі оперны спектакль “Мадам Батэрфляй”. Спадабаўся і ўзровень выканання, і афармленне сцэны, і сама драматургія дзеі”, – адзначыла намеснік лідара Сеньёрскай структуры Галіна Каржанеўская.