Жыхары Клічава падтрымалі кампанію “За лепшую медыцыну” (фота)
30 верасня актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на чале каардынатарам па Магілёўскай вобласці Таісіяй Кабанчук правялі ў Клічаве збор подпісаў у падтрымку кампаніі “За лепшую медыцыну”.
Актывісты не толькі інфармавалі пра кампанію, але і збіралі подпісы пад прапановамі да ўладаў за паляпшэнне медычнага абслугоўвання, раздвалі інфармацыйныя буклеты і размяшчалі іх у людных месцах.
“Людзі з ахвотай падтрымлівалі кампанію, бо бачылі, што мы сапраўды выступаем у падтрымку іх інтарэсаў”, – адзначыла Таісія Кабанчук.