Віцябляне да гэтай пары чакаюць абяцанай паліклінікі

06 кастрычніка 2015 09:38  |  Грамадства

Віцябляне да гэтай пары чакаюць абяцанай паліклінікі

Аляксандр Касінец, калі быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама, урачыста закапаў капсулу на полі-цудаў у мікрараёне Білева, што ў Віцебску. Паабяцаў, што на месцы капсулы вырасце паліклініка з некалькіх аддзяленняў: дзіцячае, дарослае, гінекалагічнае.

Наіўныя віцябляне паверылі, чакалі, але цуд так і не здарыўся. Месцічы да гэтай пары на полі цудаў чакаюць доктара Айбаліта, які пазбавіць іх ад пакут. І спадзяюца, што можа ў яго знойдзецца яшчэ адна капсула, з якой, нарэшце, вырасце доўгачаканая паліклініка.

Ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску” вось ужо другі год рознымі законнымі сродкамі прыцягваюць увагу віцебскай улады да праблем медыцынскага абслугоўвання: калектыўныя звароты, паходы па кабінетах, шматлікія перфомэнсы, праз смі, сустрэчы з жыхарамі адказных за медыцыну, Міністэрства аховы здароўя. У верасні 2014 года намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама У.У. Цярэнцьеў у пісьмовым адказе ініцыятарам кампаніі абяцаў, што першая чарга паліклінічнага комплекса ў м-не Білева будзе будавацца ў другім квартале 2015 года, а у план гораду на 2015 год гэты аб’ект так і не быў унесены. Між тым, узнавілася будаўніцтва паліклінікі у м-не Поўдзень-7, завяршаюцца рамонты 1-га корпусу абласной інфекцыйнай бальніцы, бальніцы №2.

Vitebskby.com

Болей навін