Ад Віталя Рымашэўскага патрабуюць заплаціць штраф за байкотны пікет 2012 года
Сустаршыне аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталю Рымашэўскаму судовыя выканаўцы даслалі ліст з патрабаваннем аплаціць штраф за байкотны пікет 2012 года.
Штраф у памеры каля 2 млн рублёў быў прызначаны рашэннем Савецкага РАУС за правядзенне пікету ля Камароўскага рынку. Гэтае рашэнне было асбкарджана, і суд яго адмяніў, даслаўшы ў РАУС на паўторны разгляд. Доўгі час ніякай інфармацыі па справе больш не было.
Чаму менавіта зараз прыйшла позва застаецца загадкай. Судовы выканаўца адмовіўся нават паказваць пастанову, на падставе якой ён патрабуе спагнаць штраф.
“Я звязваю гэты з падачай заявак на пікеты супраць усіх кандыдатаў ва ўсіх буйных гарадах. Адусюль прыйшлі адмовы, а таксама гэтая вестка з 2012 года. Мы збіраемся апратэстоўваць гэтае рашэнне. Бо вельмі дзіўна, калі праз тры гады ўзгадваць пра прынятае рашэнне”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.