У Бараўляны на “выбары” вайскоўцаў звозяць галасаваць партыямі (фота)
На Бараўлянскім ўчастку № 1 паўтары сотні вайскоўцаў в/ч 07147, групамі па 30-40 чалавек у дзень, былі завезены на прымусовае датэрміновае галасаванне для забеспячэння яўкі.
“Для ўладаў вельмі важна забяспечыць яўку любым коштам: не істотна, за каго людзі аддадуць голас… Галоўнае, каб прыйшлі і прагаласавалі, пажадана датэрмінова, а фальсіфікатары ўжо сваю справу выканаюць: падлічаць за Лукашэнку як патрэбна. Было б толькі што лічыць”, – адзначае каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД у Менскай вобласці Павал Пракаповіч.
Паводле яго, тое, што сёння адбываецца — гэта сапраўдны гвалт над беларусамі, бо згодна з артыкулам 65 Канстытуцыі Беларусі — “выбары з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах.” Улады, аддаючыя загады зганяць людзей на датэрміновае галасаванне, павінны несці за гэта крымінальную адказнасць, мяркуе каардынатар.