У Салігорску назіральнікі заяўляюць, што перадвыбарчую скрыню ўскрывалі
У Салігорску пячатка, якой была апячатаная скрыня для датэрміновага галасавання на ўчастку №32, пасля абедзеннага перапынку змяніла сваё месцазнаходжанне.
Па словах назіральнікаў кампаніі «Права выбару», пячатка пасунулася прыкладна на тры сантыментры адносна герба Рэспублікі Беларусь.
Раней сябры ўчастковай камісіі забаранілі фатаграфаваць пячатку.