Назіральнік ад БХД не змог патрапіць на ўчастак у Бараўлянах (фота)
Назіральнік кампаніі “Права выбара” Юрый Ляшэнка ад БХД не змог назіраць за выбарамі на 15 участку ў пасёлку Лясным Менскага раёна, бо ўваход на ўчастак не прадугледжваў варыянтаў для інвалідаў-калясачнікаў.
Як не змог ён і прыпаркавацца. Паркоўка каля будынкаў участка і сельсавета (месцяцца побач) не прадугледжвае паркоўку для інвалідаў, паведаміў каардынатар БХД па Менскай вобласці Павал Пракаповіч.
Пры тым, што толькі тыдзень таму скончыўся вялікі рамонт у пасёлку Лясным перад прыездам Лукашэнкі.
“Адчуваю сябе чужым на гэтым свяце жыцця”, – адзначыў Юрый Ляшэнка.