Рымашэўскі: новы генплан пагаршае ўмовы пражыцця менчукоў
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі 14 кастрычніка ўзяў удзел у абмеркаванні праекту новага генеральнага плану Менска.
“Тое, што прапануецца, не адпавядае сучасным беларускім нарматывам і еўрапейскім тэндэнцыям. Гэты генплан пагаршае ўмовы пражыцця для ўсіх менчукоў. Адзіная яго мэта – дадатковы прыбытак для ўлады”, – адзначыў ён.
Сустаршыня БХД таксама заклікаў “бараніць людзей, якіх высяляюць з іх кватэр і дамоў, бо заўтра могуць выселіць любога, абараніць тых, каго ўлада выкідае з жытла”.