У Віцебску пасадзілі дрэвы ў памяць Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага (фота)

27 кастрычніка 2015 15:25  |  Галоўныя навіны

У Віцебску пасадзілі дрэвы ў памяць Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага (фота)

10 дрэўцаў у гонар Нябеснай сотні, перадусім беларусаў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага, з’явіліся 27 кастрычніка ў Віцебску ў мікрараёне Білева.

Сябры аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску” разам з дзецьмі і мясцовымі жыхарамі вакол аднаго з дамоў пасадзілі клёны, рабіну, сасну. Гэта малады раён, і тут амаль пустыня.

“Тое, што мы можам – робім самі. А вось паліклінічны комплекс у Білева пабудаваць магчымасцяў няма – гэта абавязак віцебскай улады, якая даўно забылася на свае абяцанні, – адзначыла Таццяна Севярынец, каардынатар БХД і кіраўнік кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску”.- Хацелася б, каб наш прыклад падхапілі жыхары Білева, а іх амаль ужо 30 тысяч, і самі стваралі ўмовы для лепшага жыцця”.

Vitebskby.com

Болей навін