Памяці беларускіх дзеячоў — ахвяраў сталінскага тэрору (відэа)

29 кастрычніка 2015 18:43  |  Галоўныя навіны

Памяці беларускіх дзеячоў — ахвяраў сталінскага тэрору (відэа)

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранаў турмы НКУС былі расстраляныя 132 чалавекі: дзеячы культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскія дзеячы БССР.

Спіс тых, каго трэба расстраляць, падпісалі генсек ЦК Кампартыі Іосіф Сталін, старшыня Савета народных камісараў Вячаслаў Молатаў і начальнік 8-га адзелу галоўнага упраўлення дзяржаўнай бяспекі НКУС Уладзімір Цесарскі.

Naviny.by

Болей навін