Блог Анатоля Астапенкі Archives - Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД)

Сатана тут правіць баль
20 лістапада 2012 г. 7.10 раніцы. Збіраюся на працу і для набыцця нейкай цякучай інфармацыі уключаю тэлевізар. ОНТ. Салідныя госці студыі – немцы прывезьлі культурніцкі праект і распавядаюць пра яго. Але не пра праект гаворка – таму апускаю дэталі.  Раптам вядучы, лагодна пасміхаючыся,  перапыняе гасцей і гаворыць: “Прабачце, я вас на некалькі хвілінак прыпыню. У нас зараз па раскладзе астралагічны прагноз на дзень”. І звяртаючыся да немцаў – “А вы сочыце за астралагічнымі прагнозамі?” Збянтэжаны госць – немец адказвае: “Не. Ніколі. Я – католік”. “А Вы?” – звяртаецца настырны вядучы да ягонага сябра. “Не, я тасама пазбягаю усялякай астралогіі”. “І я таксама” – дадае трэцяя ўдзельніца сустрэчы – жанчына.  ”А у нас огромная аудитория” – (прабачце, тут я не ўтрымаўся даць гэтую фразу па расейску) урачыста заключае вядучы і пачынаецца гэтая астралагічная лухта, якую я заўсюды вырубаю, як і непатрэбную рэкламу.

Але, калі рэклама – гэта, за выключэннем 25 кадра, толькі непатрэбны тэлевізійны спам, то штодзённая астралагічная інфармацыя далёка не такая і бяскрыўдная рэч. І пра гэта вам скажуць і ў каталіцкай, і ў праваслаўнай, і ў пратэстанцкіх цэрквах. І на кожнай споведзі у вас абавязкова спытаюць, ці не звярталіся вы па дапамогу да экстрасенсаў ці астролагаў. Бо – гэта вялікі грэх. Гэта такі ж грэх як і красці, забіваць, блудзіць і г.д. І наша тэлевізія, фактычна, прапагандуе, не –  насаджае гэтыя вяльмі і вельмі сумніўныя “каштоўнасьці”. Але ж у нас па статыстыцы вельмі шмат вернікаў: “Большинство граждан Беларуси считают себя верующими, атеистов же менее трех процентов” (http://news.open.by/country/71062).  Усяго 3% ! І гэта  “огромная аудитория”? Зразумела, на тым жа сайце ўдакладняецца: “На вопрос социологов “Считаете ли вы себя верующим человеком?” утвердительно ответили 39,2% респондентов, еще 33,9% заявили о том, что скорее причисляют себя к числу верующих, чем нет. Не считают себя верующими 6,4% опрошенных, еще 9,8% склонны так думать. Об атеистической позиции заявили 2,8% участников опроса”.

У любым выпадку вернікаў у нас больш, чым атэістаў. І дзе ж наша права на атрыманне не сатанінскай інфарамцыі, чым ёсць астралагічны прагноз, а на сапраўдную хрысціянскую перадачу, ці хоць бы на паралельную з тым прагнозам – хрысціянскую думку, пажаданне на той жа будучы дзень 20 лістапада. Не. Калі вы захочаце нешта пачуць з вуснаў праваслаўнага  святара, то дачакайцеся суботы, вельмі раненька ўстаньце (6.30 раніцы) і толькі тады вы пачуеце праваслаўную перадачу “Існасць”. Тое самае і з католікамі. А пратэстантаў нешта наогул не чуваць. Толькі пра тое, што іх выганяюць з малельнага дома, якім стаў былы кароўнік.

Вось вам і прысутнасць “большасці вернікаў у Беларусі”. Насамрэч у Беларусі правіць баль сатана. Інакш нельга назваць гэты маразм, не – жудасны цынізм і прыніжэнне вернікаў, ды і простых грамадзян.

А прыезд Глобы да нас –  як з’яўленнне Папы на плошчы ў Рыме – зьбірае агромністую аудыторыю, транслюецца па ўсіх каналах БТ.

І апошняе. Часта прыходзіцца чуць, што адно з дасягненняў БХД, тое, што дзякуючы намаганням хрысціянскіх дэмакратаў, на БТ забаранілі перадачы з удзелам астролагаў, гаданнем на картах тарою Карты таро сапраўды не прапагандуюцца. Але я пра іх і раней ніколі не чуў. Але вось з астатнім, нешта не зусім у нас атрымоўваецца. Што скажыце, панове?

Ці не настаў час абарніць Беларусь ад наступу нячыстага?

The post Сатана тут правіць баль appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Ці існуе ідэалогія беларускай дзяржавы?
Прадмет пад назвай «Идеология белорусского государства» уваходзіць як базавы прадмет ува ўсіх вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Якая ж мэта такога курса, які прыраўноваецца да курса «Вышэйшая матэматыка» для тэхнічных універсітэтаў, альбо «Мікраэканоміка» для эканамічных ВНУ?  На гэтае пытаньне мы знаходзім адказ у шматлікіх курсах «Ідэалогіі» напрыклад такога зместу: курс «Идеология белорусского государства»  павінен «способствовать утверждению гражданственности, осознанного отношения граждан к происходящим в обществе и государстве процессам, выработке активной жизненной позиции, что особенно важно для специалистов высшей квалификации, которые составляют основу руководства в сфере производства или оказания услуг[1]», альбо: «выработка у студентов компетенций, значимых для современного белорусского общества и государства, развития активной гражданской позиции и умения выражать ее; выработка заинтересованного отношения молодежи кпроисходящим в обществе и государств процессам[2]».  Варта прывесці і само азначэнне: «Идеология белорусского государства – это система идей, ценностей и принципов, необходимых для самопознания, саморазвития, созидания и коммуникации людей в белорусском государстве, а также в отношениях с другими государствами».

У сувязі з прыведзенымі выказваннямі беларускіх палітолагаў трэба адзначыць вельмі непрыемны для іх, але разам з тым реалістычны факт: няма больш апалітычнага і несьвядомага элементу ў нашым грамадсте, чым беларускае студэнцтва. І ёсьць падазрэнне: а ці не з’яўляецца  прычынай гэтага менавіта курс«Основы идеологии белорусского государства», над якім адкрыта сьмяюцца навучэнцы? І сапраўды: акрамя неабходнай адзнакі ў залікоўцы, ніякай рэальнай карысці гэты курс не нясе, бо з’яўляецца звычайнай эклектычнай падборкай прапагадысцкіх тэкстаў, добра вядомых яшчэ з савецкіх часоў. У параўнанні з савецкім  цыклам грамадскіх навук, вяршыняй якога з’яўляўся «Маральны кодэкс будаўніка камунізму»  сучасны курс «ідэалогіі» церпіць паразу па ўсіх накірунках.

І гэта зразумела. Пасьля раптоўнага краху камуністычнай ідэі, развалу савецкай сістэмы і наступу капіталізму новай аб’яднаўчай ідэі для беларускага грамадства, для нашай нацыі і дзяржавы прапанавана не было. Для кожнай новай і маладой дзяржавы заканамерным з’яўляецца працэс фармавання сваёй нацыянальнай ідэі і ў нашай найноўшай гісторыі быў час (1990 –– 1996 гады), калі наратывабеларускай нацыянальнай ідэі імкліва набірала моц. Аднак пасля рэферэндуму 1995 года настаў час зварачвання нацыянальна-адраджэнцкіх праграм, ліквідацыі ўласнай гістарычнай памяці і вынішчэння беларускай мовы. Беларуская дзяржава  стала на шлях аўтарытарнага рэжыму і ў Беларусі сталі немагчымымі любыя варыянты «ідэалогіі» акрамя той, якая абгрунтоўвае існаванне існуючага рэжыму дыктатуры, несвабоды і поўнага ігнаравання такой важнай ўва ўсім свеце каштоўнасці, як правы чалавека.

Дэталёва прааналізаваў сутнасць шэрагу падручнікаў па дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі Пётра Рудкоўскі[3]. Рудкоўскі паказвае, штоў кнізе У.А. Мельнікава «Государственная идеология Республики Беларусь» прысутнічае, па-сутнасці, антыбеларуская рыторыка і яна можа быць аднесена да падручніка[4] па «аўтарытарнаму русацэнтрызму». Больш станоўча аўтар «Паўстання..» ацэньвае падручнікі Я. Яскевіч[5] і Н. Канашэвіч[6], сутнасць якіх характэрызуецца як “асьцярожны лібералізм”, але ставіцца пад сумнеў іх вартасьць як “ідэалягічных” (двухкоссі П.Рудкоўскага) падручнікаў.

Такім чынам, ужо ў прааналізаваных падручніках і іншых працах афіцыйнай паліталагічнай навукі, цяжка знайсці сапраўды цэльную канцэпцыю ідэалогіі беларускай дзяржавы. І яе ня можа быць пры існуючай сістэме аўтаратырнай улады.

Але, што дзеіцца ў гэтай сферы па-за межамі РБ?

Пасля 1991 года, г.зн. пасля развалу СССР усе саюзныя рэспублікі сталі на шлях фармавання сваёй дзяржаўнасці і як,само-сабой зразумелае, перад кожнай з іх паўстала пытанне аб арыенцірах, новых ідэалагічных устаноўках і каштоўнасьцях. Для ўсіх ясным было адно: камуністычная ідэалогія павінна быць забароненая і, ў недалёкай будучыні – асуджана. Як першы крок гэтай праграмы ў постсавецкіх краінах быў узяты курс на дэідэалагізацыю. У Канстытуцыі Расіі была ўзаконеная заброна на дзяржаўную ідэалогію. Такое рашэнне вынікала з прадстаўлення аб тым, што «ідэалогія ёсьць ілжывае мысленне».

Дзеючая рэдакцыя Расійскай канстытуцыі прадугледжвае наступнае:

«Артыкул 13:

1. В Российской Федерации признается идеологическое многообразие.

2. Никакая идеология не может устанавливаться в качестве государственной или обязательной.

3. В Российской Федерации признаются политическое многообразие, многопартийность.

4. Общественные объединения равны перед законом… ».

У іншых былых савецкіх рэспубліках асноўныя прыярэтэты нутранага і знешняга палітычнага і грамадскага жыцця таксама былі адлюстраваны  ў адпаведных Канстытуцыях. Для краін Прыбалтыкі, акрамя жорсткага курсу на знішчэнне камуністычнай ідэалогіі,  вялікая ўвага была накіравана на праблему савецкай акупацыі ў 1940-м годзе і на нейтралізацыю бесперапыннай расейскай эспансіі на гэтых землях. Гэтыя працэсы працякалі на грунце моцнай нацыянальнай ідэі і нацыяналізму, як дзяржаўнай палітыкі. Гэтыя працэсы аднак ні ў якім разе не сталі арыенцірам для фармаванння нейкай дзяржаўнай ідэалогіі.  Арыенцірамі для грамадзянскай супольнасці Прыбалтыкі, як і ўсёй Эўропы, сталі хрысціянскія каштоўнасці, нацыянальныя традыцыі, мова і іншыя атрыбуты сучаснай еўрапейскай нацыі-дзяржавы.

Не трэба асабліва здзіўляцца, што адзінай краінай ў Еўропе, дзе ўсур’ёз гаворыцца пра асаблівую «дзяржаўную ідэалогію», з’яўляецца – Беларусь. Толькі тут не ліквідавалі атавізмы камунізму па ўсяму перыметру жыцця краіны. Ва ўсіх гарадах і мястэчках да гэтага часу існуе поўны набор савецкіх назваў вуліц, дзе ўсё новыя і новыя пакаленні людзей падсвядома замбіруюцца бясконцымі вуліцамі імя міжнародных злачынцаў – Леніна, Карла Маркса, Свярдлова, Урыцкага, Валадарскага…. Захаваўся галоўны сімвал савецкай сістэмы – чырвоны дзяржаўны сцяг, крыху разбаўлены зяленым мусульманскім колерам. Сцяг – гэты асноўны сімвал нацыі. Няма сцяга – няма і нацыі. Беларусам прапанавана заставацца своеасаблівым «савецкім народам». Працягваецца русіфікацыя, падаўляецца нацынальная свядомасць. Гэта, фактычна, і ёсць сапраўдная ідэалогія беларускай дзяржавы. Шматлікія памочнікі халуйскай прэзідэнцкай вертыкалі ў выглядзефункцыянераў БРСМ з маладога ўзросту выхоўваюць новую нацыю – цынікаў, амаральных, карыслівых патрабіцяляў, пустэчу… Адзінае, што яшчэ не падпала пад сякеру гэтай«дзяржаўнайідэалогіі» – Царква. Але і гэта зразумела – яны яе не баяцца. Нават заігрываюць.Справа тут ў тым, што хрысціянства ва ўсім свеце перажывае ў наш час цяжкі перыяд ў выглядзе глубокага крызісу. Таму, нягледзячы на вялікі ўздым хрысціянскіх ідэалаў у постсавацкіх краінах, бурны рост хрысціяскіх суполак, прыходаў, абшчын, будаўніцтва храмаў і капліц – уздзеянне ўсіх разам узятых хрысціянскіх канфесій на жыцце беларускага грамадства застаецца мізэрна малым. Гэты рост дасягнуў ужо свайгоапагею і атрымлівае вялікую стрымліваючую сілуад Захаду, дзе хрысціянства даўно згубіла сваю вызначальную ролю ў жыцці еўрапейскіх дзяржаў.

Тым не менш, менавіта хрысціянства з’яўляецца самай магутнай ідэяй і ўтрымлівае самыя высокія – вечныяідэалы цягам ўсёй гісторыі чалавецтва ад часоў Ісуса Хрыста. І, магчыма, гэтыя новыя працэсы хрысціянскага адраджэння, што ідуць з Усходу –краін Прыбалтыкі, Расіі, Беларусі, Украіны, хрысціянскіх краін Каўказа, Балканскіх дзяржаў дадуць новы імпульс і хрысціянству Еўропы. Гэта становіцца зразумелым і нават неабходным, калі ўзгадаць і новыя рэаліі нашага веку: рэальную пагрозу фундаментальнага ісламу, паўзучай мусульманізацыі ўсяго цывілізаванага хрысціянскага свету.

Вось дзе трэба шукаць шлях да новай посткамуністычнай ідэалогіі: праз глубокае ўсведамленне ўсёй заганнасці камуністычнага мінулага, шляхам глыбокагапакаянне і новы «Нюрнберг-2» – Суд над камунізмам – да цывілізаванага хрысціянскага грамадства, арыенцірамі якога ёсць нацыянальная ідэя і хрысціянскія каштоўнасці.

На мой погляд з усіх ідэалагічных гульцоў нарасійскім полі творцаў новай расейкай ідэалогіі найбольш прываблівым выглядае падыход прафесара Ігара Панарына.  У асновупроекта«Дзяржаўнай Ідэялогіі Расіі І.Панарынпрапануе формулу[7]:«тры Д: Духоўнасць, Дзяржаўнасць, Годнасьць («Достоінство» – расейскае). У першай рэдакцыі праекту замест «годнасць было «дэмакратыя», але апошняе слова настолькі запэцкалася за апошнія часы несумленнымі будаўнікамі гэтай самай дэмакратыі, што аўтар вырашыў за лепшае замяніць яго іншым, больш прываблівым. Лёгка ўбачыць, што Панарын, па-сутнасці, прапануе адрадзіць у трохі змененым выглядзе знакамітую формулу філосафа яшчэ імперскай Расіі Д. Хамякова – «Праваслаўе, Самадзяржаўе, Народнасць». У разгорнутымвыглядзе прапанаваная трыяда выліваецца ў цалкам прыстойную канцэпцыю:

«Государственная идеология реализуется на основе:

1).Социальная справедливость.

2).Социальное партнерство.

3).Патриотизм (любовь к Родине).

4).Защита духовно-нравственных ценностей и национальных святынь.

5).Диалог культур и цивилизаций.

Галоўнымі нацыянальнымі сымболямі Расіі, згодна І. Панарынуз’яўляюцца: велікі рускі князь Аляксандр Неўскі,   Сергій Радонежскі,   генералісімус Аляксандр Сувораў,  Серафім Сароўскі,  поэт Аляксандр Пушкін,  вучоны Дзімітры Мендзялеяў,  першы  касманаўт  планеты Земля Юры Гагарын.

Сітуацыя з магчымай беларуская ідэяй, альбо ідэалогіяй у шмат чым падобная на Расійскую, але маю істотнае адрознененне: Руская нацыянальная ідэя для Расіі не міф а реальнасьць. І болш таго гэтая нацыянальная ідэя ўсё больш і больш набывае прыкметы месінскай, а шавінізм усе больш і больш мацнее, набываючы знаёмыя формы Імперскай Расіі ХІХ стагоддзя.

Таму галоўным атрыбутам нашай беларускай ідэалогіі павінна быць беларуская нацыянальная ідэя, пастаўленая на трывалы грунт хрысціянства.

Ніжэй мы прапануем, шлях да стварэння ідэалогія беларускай дзяржавы, які ляжыць найперш у фармуляванні беларускай нацыянальнай ідэі і беларускага нацыяналізму. На гэтым шляху магчыма наступная схема[8].

Перш за ўсё нам трэба вызначыць прыярытэты, забіць трывалыя сваі ў гэтае няўстойлівае, зменлівае грамадства, даць такую ідэю, якая б задаволіла ўсіх. Прынята называць такую кіруючую ідэю ў грамадстве – нацыянальнай. Ніжэй прапанаваны шляхі разьвіцця БНІ у некальктіх магчымых формах. Найперш мы падзелім наша грамадстава на дзе групы.

А. Свядомыя,  дасведчаныя грамадзяне, эліта нацыі;

Б. Большась насельніцтва, «электарат».

Фармулёўка Беларускай Нацыянальнай Ідэі для групы А

Найперш мы павінны цвёрда ўсвядоміць, што беларуская нацыянальная ідэя (БНІ) – гэта праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы.

Вылучым цяпер галоўныя атрыбуты беларускай нацыянальнай ідэі.

1. БНІ ўяўляе імкненне грамадзяніна Беларусі ўсвядоміць  сябе ў сваёй нацыі ісваёй    нацыянальнай дзяржаве.

2. БНІ ёсць выразнік акрэсленага тыпу культуры, уласцівага беларускаму этнасу і ўключае эканоміку, вытворчасць, адукацыю,рэлігію, мастацтва, літаратуру і іншыя складаючыя часткі ўсёй свядомай і мэтанакіраванай дзейнасці грамадзян.

Канкрэтызуем гэтую пазіцыю па асноўных галінах культуры.

а)Нацыянальная эканоміка.  Некаторыя эканамісты лічаць, што не існуе нацыянальнай эканомікі (напрыклад Л. Злотнікаў). Гэта не зусім правільнае меркаванне. Менавіта ўпор на нацынальныя каштоўнасціі дазволіў пасляваеннай Германіі хутка выйсці з крызісу. Людзвіг Эрхард, творца пасляваеннай нямецкайэканомікі, назваў новуюэканамічную праграму “нямецкім цудам”. Сапраўды, за вельмі невялікі тэрмін (1947 – 1953) дзякуючы прадуманайі прыстасаванайдаНямеччыны эканамічнай праграме, ФРГ выйшла са стану поўнага разбурэння і стала перадавой еўрапейскайкраінай.

Кожная перадавая дзяржава дасягнула сваіх поспехаў дзякуючы менавіта сваімнацыянальным асаблівасцям у эканамічнай галіне. Напрыклад, тая ж Японія мае фірму “Sony”, вядомую ўсяму свету. І ў галіне сваёй прадукцыі гэтая фірма амальне мае сабе роўных.

Акрамя тэхналагічных нацыянальных асаблівасцей, пры стварэнні эканамічных праектаў вялікую ролю іграюць таксама тэрытарыяльныяі геапалітычныяасаблівасці размяшчэння краіны. Сюды ўваходзяць як прыродныя багацці, нетры, лясы і азёры, так і месцазнаходжаннякраіны. Напрыклад, шэрагеўрапейскіх краін маюць значны даход ад транзіту таварапатокаўпразтэрыторыю (Швейцарыя,Чэхія,Аўстрыя і іншыя). Беларусь мае ўсе гэтыя атрыбуты.

б)Нацыянальная адукацыя. Навучанне павінна праводзіццана моветытульнай дзяржавы. Але гэта будзе ў ідэале, пераход на беларускую мову павінен быць паступовым, гібкім і наваи неадчувальным. Дзеля таго, каб пазбегнуцьдыскрымінацыі нацыянальных меншасцей, на тэрыторыі пражывання гэтых меншасцей побач са звычайнымі навучальнымі ўстановамі адкрываюцца школы на роднай мове.

в) Рэлігія. У развітых нацыях-дзяржавах Царква непазбежна нясе на сабе нацыянальны адбітак. Як у каталіцкіх Касцёлах, так і ў праваслаўнай Царкве набажэнствы па магчымасці праводзяцца на нацыянальных мовах, альбо ў комплексе з прафетычнымі мовамі накшталт царкоўнаславянскай.

3. Няма дзяржавы, што не мела б сваёй нацыянальнай сімволікі: нацыянальнага сцяга, герба і  гімна. .Беларусы таксама маюць сваю прадвечную нацыянальную сімволіку. Гэта бел-чырвона-белы сцяг, герб Пагоня, і некалькі нацыянальных гімнаў, сярод якіх найбольш любімым з’яўляецца «Магутны Божа», напісаны знакамітым кампазітарам Міколам  Равенскім на словы выдатнай паэткі Наталлі Арсеньевай. Зараз ён і з’яўлеццца неафіцыяным гімнам усіх беларусаў свету. БНІ дасегне сваёй сапраўднай моцы толькі тады, калі наша сімволіка дойдзде да кожнага грамадзяніна, стане афіцыйнай.

4. БНІ павінна быць накіравана на кансалідацыю грамадства. Толькі нацыянальная ідэя здольная аб’яднаць розныя,часамнепрымірымыя групынасельніцтва, якія жывуць сумесна, у адной дзяржаве.

5. Беларуская нацыянальная ідэя павінна знаходзіць свае карані ўмінулым. Гэта ўся нашая вялікая гістарычная спадчына,якая пачынаеццазпомнікаў матэрыяльнайкультуры, гэта летапісы іхронікі, гэтанародныя традыцыі, паданні, фальклор і інш. Нагістарычным матэрыяле НІмацуецца, набірае сілу.

Недзіва, што многія народы, этнасы і нацыі дзеля паўнаты самасцвярджэння апелююць да гіпербалізаваныхпадзей, часта узвялічаных і нават выдуманых постацяў мінулага. Прычым героі мінулага ідэалізуюцца, іх адмоўныярысы забываюццаз тым, каб зрабіць станоўчы прыклад для сучасніка і будучых пакаленняў.

Яскравы прыклад – гістарыяграфія ў сучаснай Літве, дзе ўсе набыткі мінулага ВКЛ разглядаюцца як спадчына сучасных этнаграфічныхлітоўцаў, хаця добра вядома, што 80 % – 90 % жыхароў княства складалі русіны – продкі сучасных беларусаў і ўкраінцаў.

6. Мэтай БНІ з’яўляецца ўтварэнне незалежнай беларускай нацыі-дзяржавы. Паўната беларускай нацыі будзя дасягнута ў той момант,калі ўсе грамадзяне краіны,уключаючы тых, хто і неўваходзіць у склад тытульнай нацыі, здольныя аб’яднацца, каб сумесна жыць у адзінай, суверэннай дзяржаве. НІ іграе пры гэтым ролю “пуцяводнайзоркі”.

7. БНІ – ляжыць у аснове знешняй і ўнутранай палітыкі Беларусі.суверэннай краіны. Нацыянальныяінтарэсы краіны – першасныя прызаключэнні міжнародных дагавароў, пры ўтварэнніміждзяржаўных эканамічных і палітычных саюзаў іг.д. Ігнараванне сваёй НІ можапрывесці да паглынання больш моцнай дзяржавай свайго меншага “саюзніка”. Так, напрыклад, склаўся шлях ВКЛ пасля заключэння ў1569 г.Люблінскай унііз Каралеўствам Польскімі царкоўнай Брэсцкай уніі ў 1596 г. Тады рашаючымі сталі прыватныя інтарэсы заможнай шляхты дыкрывадушнасць і фанатызмчасткі праваслаўнага духавенства. Так можа і цяпер склацца лёс Беларусі пасля магчымага паглынання яе Расіяй у выніку неабдуманай знешняй палітыкі.

8. НІ набывае пэўную закончанасць, калі янафамулюеццаякідэалагічная платформа нацыі. Гэтая тэарэтычная канцэпцыя носіцьназву “нацыяналізм”. Нацыянальная ідэя непазбежна вядзе да нацыяналізму – праграмы дзеянняў для падтрымкігэтайідэі і дасягнення яе мэтаў. Салідарнасць, пра якую мараць нацыяналісты,засноўваецца навалоданні  ўсім этнічным багаццем у часе і прасторы, набыткамі мінулых пакаленняў,якія нясуць у сябе росквіт нацыянальнага генія. Фактычна, нацыналізм ёсць рэалізацыя нацыянальнай ідэі ў тэарэтычнай плоскасці, нацыя – рэалізацыя НІ ў практычнай  плоскасці.

Вымярэнне групы Б (фармулёўка БНІ для электарату)

Перш  чым сфамуляваць БНІ ў практычным яе сэнсе, г.зн. у той форме, у якой яна будзе блізкай і зразумелай кожнаму грамадзяніну Беларусі, трэба падзяліць наша грамадства на некалькі ўмоўных груп.

1)            Падзел на інтэлігенцыю (служачых) і рабочых.

2)            Падел на гарадскіх жыхароў і вяскоўцаў.

3)                 Расслаенне грамадства на прыхільнікаў дэмакратыі, незалежнасці Беларусі і праціўнікаў гэтых каштоўнасцей, тых хто да гэтага часу марыць аб вяртанні знікшага Савецкага Саюзу ці хутчэйшага саюзу з Расіяй і наогул былых парадкаў.

4)                 Вялікая група “абыякавых” – “балота”, шэрай масы, тых, хто, на першы погляд, нічога не хоча і нікуды не імкнецца. З гэтай групай трэба найбольш працаваць, бо яна і дасць неабходны працэнт перавагі дэмакратам.

5)                  Ёсць мноства і іншых груп: аб’яднанняў па-інтарэсах, па працоўных калектывах, нацыяналістаў і шавіністаў, прыхільнікаў і праціўнікаў беларушчыны і г.д.  Усе гэтыя групы неяк перакрыжоўваюцца з папярэднімі і могуць уваходзіць у іх, як і кожная з груп  1 – 4 можа падзяляцца па прыкметам груп 5.

Неабходна дабіцца таго, каб платформа рэалізацы БНІ, сфармуляваная вышый у дачыненні да групы А, стала блізкай і зразумелай групе Б) – усім жыхарам Беларусі.

1. Самая першая і важнейшая задача аднолькава неабходная для ўсіх груп насельніцтав – гэта ўсведамленне неабходнасці існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы. Калі для большасці сяброў апазіцыйных партый і няўрадавых арганізацый, свядомай інтэлігенцыі, гэтая ісціна не патрабуе доказу, то для  простага народу, рабочага і сяляніна, наогул тых, хто жыве мінулым, –  незалежнасць не відавочная каштоўнасць. І тут ёсць шэраг моцных аргументаў, сярод якіх можна  вылучыць наступныя:

А). Ідэя свайго дома. Беларусам уласціва дамавітасць, гаспадарлівасць, прывязанасць да свайго кута. І трэба, зрабіўшы ўпор на гэтыя якасці, праводзць паслядоўна лозунг: “Беларусь – наш дом” у жыццё.  Яшчэ адзін лозунг такога кшталту: “Беларус – стань гаспадаром сваёй зямлі!”. Слова гаспадар тут трэба ўсведамляць не толькі ў сэнсе гападар варыўнай зямлі на сяле, а ў шырокім сэнсе – гаспадар усёй беларускай зямлі: палёў,  лясоў, рэк, азёраў і г.д.

Б).  Беларус не любіць ваяваць. І тым больш на іншай тэрыторыі і за іншыя інтарэсы. Трэба пастаянна даводзіць, што шчыльны, палітычны саюз з Расіяй, а тым больш зліццё з ёй – гэта небяспечны крок для нас. Гэта і каўказцы на рынку, і чачэнскія войны, служба ў гарачых кропках нашых сыноў і непазбежныя свінцовыя грабы.

В) Трэцяе важнейшае пытанне гэтай групы – аб саюзе з Расіяй. Трэба паслядоўна праводзіць палітыку дружалюбнасці да Расіі і самых добрых пачуццяў да рускіх, але падкрэсліваць нашую дружалюбнасць і да ўсіх іншых народаў: палякаў, літоўцаў і іншых.  Але на першы план гэтага сяброўства і любові неабходна ставіць любоў да свайго народа, да сваёй краіны, да свайго дома – Беларусі. Мы не супраць Расіі і за сяброўства з ёй, але ставімся да яе толькі як да добрага суседа. Не павінна быць аджыўшых адносін да рускага народа як да “старшага брата”, толькі раўнапраўныя стасункі.

2. Другая задача, што ставіць Рух перад грамадзянамі Беларасі – выхаванне пачуцця сваёй годнасці, самакаштоўнасці свайго “Я”. Мы не толькі не горшыя за іншых народаў, мы лепшыя. У нас працавіты адукаваны народ, у нас вельмі высокі працэнт адукаваных людзей у Еўропе. Нашыя вучоныя, інжынеры, пісьменнікі, мастакі вядомыя ўсяму свету. У беларусаў славутае мінулае, старажытная гісторыя, мы складалі ядро адной з мацнейшых дзяржаў Еўропы – Вялікага княства Літоўскага. Мы павінны выкарчаваць ярлык непаўнацэннай нацыі, не маючай мінулага, гісторыі. Трэба развіваць той тып нацыяналізму, што носіць у палітаталогіі назву “прэстыжны”, магчыма недзе патрэбна і міфалазаваць сваё мінулае.

3. Трэцяя задача – фармаванне, “вырашчыванне” народнага правадыра. Трэба даць народу новага ці на новым падмурку заставіць старага кіраўніка дзяржавы. Гістарычна склалася так, што беларускі народ прызвычаіўся жыць за спіной “бацькі”. Некалі быў цар. Былі пошукі “добрага цара”. Потым быў “Бацька ўсіх народаў” – Сталін. Яго баяліся, але і цанілі “цвёрдую руку”. Потым Хрушчоў, Брэжнеў, Андропаў… Шэраг гэтых імёнаў для ўсіх савецкіх грамадзян адзіны, але для беларусаў ён яшчэ дапаўняецца легендарным П.М. Машэравым.  Не зусім правільным будзе меркаванне аб тым, што гарантам сувярэннасці Беларусі будзе не прэзідэнт, а моцная грамадзянская і палітычная супольнасць. Як раз гэтую “моцную супольнасць”  і зробіць моцнай прэзідэнт, правадыр, якому паверыць народ. Не так проста нашаму народу змяніць векавую традыцыю  падпарадкоўвацца “галоўнаму начальніку” – цару, генсеку ці прэзідэнту. Гэтая традыцыя перарасла ў беларускую якасць і стала адной з рыс нашай ментальнасці.

Таму да абрання новага прэзідэнта трэба аднесціся вельмі адказна. Як і сучасны прэзідэнт ён павінен быць сваім для народа, ён павінен гаварыць тое, што народ хоча чуць, ён за сяброўства з Расіяй, але і за добрыя стасункі з Еўропаў і ЗША. Але ён павінен быць сваім і для Руху. Не ў апазіцыі павінен быць Рух да абіраемага прэзідэнта – а ў шчыльнай сучувязі і падтрымцы. Лепш за ўсё каб ён быў наогул з асяроддзя Пасвячоных. Але дзеля таго каб не паўтарылася цяперашняя сітуацыя з неабмежаванымі правамі прэзідэнта, трэба ў новым заканадаўстве  абавязкова замацаваць шэраг неабходных законаў для абмежаванняў ягоных магчымасцяў.

4. Стварэнне ( канструяванне) беларускага нацыяналізму.

Аналіз сучаснага становішча беларускага этнасу ў Свеце прыводзіць да наступных асноў канструявання беларускай нацыі. Мы падзелім гэтыя асновы на дзве групы: 1) – назавем яе “група НЕ”. Гэта ідэі на якія нельга ставіць першаснымі, засяроджваць на іх максімум увагі, хаця яны і маюць дачыненне да фармавання беларускай нацыі і нацыяналізму. І на другім этапе яны магчыма будуць і вядучымі. Але толькі пасля здзяйснення першага этапу, ці ў спалучэнні з ім. Другая група аб’ядноўвае ідэі, якія павінны быць першаснымі, узяць на сябе веьс цяжар стваральнай працы. Назавем гэтую групу – “група ТАК”.

Група НЕ.

У адрозненне ад многіх развітых народаў, напрыклад, прыбалтыйскіх этнасаў – у беларусаў не склалася дастаткова выражанага нацыянальнага аблічча, якое часта прынята звязваць са сваёй роднай мовай. Тут няма неабходнасці ўнікаць у прычыны гэтай з’явы. Будем зыходзіць з таго, што ёсць. Будзем грунтавацца толькі на рэальным становішчы рэчаў.

1. Перш за ўсё адзначым наступнае.. Відавочным стаў факт – беларуская мова не можа быць асновай для беларускай нацыянальнай ідэі. Нацыю прыдзецца ствараць на іншых каштоўнасцях. Мова прыдзе пазней і яна непазбежна прыдзе, але ўжо пасля таго як у грамадстве складзецца свядомы беларус. Гэты свядомы беларусСАМ захоча размаўляць на роднай мове. Дарэчы, мноства, калі не большасць, свядомых беларускамоўных  грамадзян загаварылі па-беларуску ў сталым ці дастаткова дарослым узросце, дзякуючы менавіта ўсведамленню сябе як беларуса, як асобнага этнасу, як адзінкі адметнай грамадзянскай супольнасці.

Якія ж фактары трэба  вылучыць, каб канструяванне беларускай нацыі і, адапаведна, беларускага нацыяналізму стала рэальнасцю?  І які механізм можна ўзяць за аснову?

Гісторыя  ведае розныя варыянты станаўлення нацыяналізму. Напрыклад, германскі нацыяналізм аснаваны як раз на моўным аб’яднанні людзей. У свой час менавіта нямецкая мова аб’яднала мноства рознародных нямецкіх земляў, якія мелі адзін агульны аб’ект – адзіную мову. Аднак для беларусаў, па прычынам паказаным вышэй – гэты варыянт мала верагодны.

2. Не падыйдзе для беларусаў і рэлігіная мадэль яднання нацыі. Вядома, што паляк асыцыіруецца з каталіцызмам, рускі – з праваслаўем. Англіканская царква стала царквой англічан – і толькі іх рэлігіяй. Менавіта гэтая акалічнасць стала рашаючым фактарам у пераўтварэнні англійскага этнасу ў англійскую нацыю, што адбылося яшчэ ў XV – XVI-м стагоддзі.

У Беларусі назіраецца вельмі стракатая палітра рэлігійных канфесій, і на шляху пошукаў адзінай нацыянальнай веры для “сярэдняга” беларуса нас чакае крах. Таму гэтую вобласць трэба аднесці да самых інтымных бакоў ментальнасці беларуса, ці жыхара Беларусі і, магчыма, гэта і добра.

3. Гістарычныя міфы. Вельмі важныя для беларусаў. Але яны “дойдуць” да народа толькі на другім этапе. Справа ў тым, што за гады атэістычнага, сатанінскага бальшавізму ў беларусаў склаўся менталітэт занядбанага народу, накшталт крылатага: “Мы не людзі – мы паляшукі”. Сваё славутае гістарычнае мінулае яны не ведаюць, а калі нехта і даводзіць да іх апраўдныя гістарычныя факты, то яны іх проста не ўспрымаюць: “можа яно і так. але ж… “.

Самым дзейсным і значным міфам на нашу думку павінна быць шырокая прапаганда нашай дзяржаўнасці ў мінулым і найперш разгляд ВКЛ як выключна беларускай дзяржавы, якая  на працягу некалькіх стагоддзяў задавала тон жыцця ўсёй Еўропы.

Група ТАК.

1. Больш прымальная для беларусаў французская мадэль нацыяналізму – канструяванне нацыі вакол ідэі дзяржаўнасці. Сапраўды – суіснаванне жыхароў Беларусі, усяго беларускага грамадства на кампактнай тэрыторыі з даволі нядрэннымі прыроднымі ўмовамі, з выдатным геапалітычным станам, з высокім інтэлектуальнам і навукова-тэхнічным патэнцыялам  – гэта амаль ідэальная мадэль для развітай сучаснай дзяржавы еўрапейскага кшталту. Гэта даўно ўжо зразумелі беларускія прадпрымальнікі, якія адны з першых будуць адстойваць наш суверэнітэт.  Мадэль Беларусі як нейтральнай незалежнай дзяржавы, што ляжыць паміж зонай дзяржаў НАТА і Расійскай імперыяй – цяпер вельмі рэальны варыянт. Нашая знешняя палітыка павінна будавацца на ўсталяванні блізкіх кантактаў, эканамічных і інвестыцыйных стасункаў з краінамі Захадняй Еўропы і, зразумела,  ЗША – з аднаго боку, і сяброўскіх адносін з Расіяй на аснове раўнапраўных партнёрскіх сувязей – з другога боку.

2. Некалькі задач трэба рашыць у першую чаргу. Трэба выпрацаваць некалькі неадкладных дамоў, правілаў, якімі мы будзем карыстацца ў працы.

Найперш гэта тычыцца ўнармавання граматыкі беларускай мовы. У дадзены момант існуе некалькі варыянтаў выкарыстання граматакі, сярод якіх вылучаюцца тры галоўныя: тарашкевіца, наркомаўка і нейкі сярэдні варыянт. Такі стан рэчаў вядзе да блытаніны, непаразуменням, урэшце, да бязграматнасці.

Яшчэ напачатку 90-х гадоў вялася дыскусія аб правядзенні навуковай канферэнцыі аб беларускім правапісу і выпрацаваць адзіныя нормы для беларускай граматыкі і правапісу. Але гэта не было зроблена. І ня трэба чакаць ад прапрэзідэнцкай Акадэміі Навук  станоўчых крокаў. Такую канферэнцыю можна правесці праз Інтэрнэт.

Інтэрнэт і тэлекамунікацыі  даюць неабмежаваныя магчымасці шырокага развёртвання працы па станаўленню беларускай нацыі і нацыяналізму. І калі пачнецца паспяховае напаўненне зместам азначанай намі “групы ТАК”, яна непазбежна пацяне і першую групу “НЕ”, якая, безумоўна, стане кампанентай ТАК  беларускай нацыі.

3. Адна з галоўнейшых памылак БНФ яшчэ на пачатку ягонага існаванньнея – гэта непрадуманая рэлігійная палітыка. Ня трэба было рабіць стаўку на католікаў, як “лепшых беларусаў”. Трэба ўлічваць, што большасць беларусаў усё ж праваслаўныя. Але беларусы праваслаўныя – гэта не рускія-праваслаўныя. Нашае праваслаўе мела шмат большы ўплыў на палітычныя еўрапейскія працэсы, чымсці маскоўская ідэалогія “Трэцяга Рыма”  ў часы яшчэ ў перыяд  Палацка-Тураўскай Русі і стала магутнай сілай у ВКЛ у XIV – XVI стагоддзях (да стварэння пасля Люблінскай уніі 1569 года канфедэрацыі Рэч Паспалітая)

Аднак і не праваслаўная болшасць павінна дамінаваць ўва унутранай палітыцы Беларусі. Набіраюць усё большы размах працэсы разьвяцця пратэснцкіх ідэй і стварэння новых пратэстанцкіх Цэркваў. Гэтыя рэаліі даюць нам унікальны шанц да стварэння сапраўды экуменічнга падыхода да хрысціянства ў Беларусі. Мы павінны стаць цэнтрам сумоўя Захаду і Ўсходу.

Месца Беларусі ў канцэпцыі сучасных сусветных цывілізацый – гэта не заходняя і не  праваслаўная цывілізацыя, гэта саюз хрысціянскіх дзяржаў – гэта хрысціянская цывілізацыя, пабудаваная на хрысціянскіх каштоўнасцях, аднолькавых для любых хрысціянскіх канфесій, гэта фундаментальныя хрысціянскія ісціны, яўленыя нам Іісусам Хрыстом у Нагорнай пропаведзі. У канцавым выніку непазбежны аналагічны шлях і для Расіі, аб чым марылі яшчэ рускія праваслаўныя філосафы канца ХІХ ст. Уладзімір Салаўёў і Вячаслаў Іваноў. І каталіцкі, праваслаўны і пратэстанцкі свет Еўропы ужо ўсвядомілі неабходнасць міжканфесійнага дыялогу, аб чым сведчаць шматлікія сустрэчы і форумы, прысвечаныя розным праблемам сучаснасці – барацьбе са спідам, абортамі, алкагалізмам і іншым заганнымі з’явамі.

4. Ідэя дзяржаўнасці яшчэ не самадастатковая для канструявання беларускай нацыі. Яна толькі ўмова станаўлення, прагрэсу нацыі. Саму нацыю трэба перш за ўсё стварыць. І гэты механізм трэба, відаць, пачынаць з нуля, Такі варыянт нацыяналізму вядомы як  фінскі. Фінскую нацыю стварылі нацыянальныя ідэолагі ў канцы ХІХ ст. шляхам стварэня фінскага міфа, які шляхам адукацыі і асветы быў прынесены ў народ, і які паклаў пачатак стварэння нацыі.

На нашу думку беларускую нацыю можна ствараць таксама з нуля. Але не рамантызаваць нацыю праз нейкага  нацыянальныга генія, а ствараць яе праз распаўсюджанне легенды аб практычнасці нацыянальнага існавання, выгодах быць беларусам, наогул прыярытэтнасці беларускай ідэнтычнасці на Беларусі ў адносінах да іншых этнасаў, у прыватнасці,. рускага.

Пачатак ХХІ стагоддзя застаў беларусаў магчыма ў самы спрыльны момант дзеля стварэння сваёй ідэнтычнасці стварэння сваёй нацыі і нацыяналіму.

Канец ХVIII – ХІХ стагоддзя – звязаны з пачаткам індустрыяьнай рэвалюцыі, якая прывяла да пераўтварэння многіх этнасаў у нацыі-дзяржавы. Гэты працэс працягваецца і цяпер. Але у дадзены гістарычны момант сусветная гісторыя ўвайшла ў новую паласу, новую адметную эпоху, якая спачатку і не была заўважаная.

Гэтая эпоха носіць назву інфармацыйнай рэвалюцыі і пачалася яна зусім нядаўна – з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддя. Так, тады, калі у нас пачыналася нацыянальнае адраджэнне і станаўленне кволай беларускай дзяржаўнасці, у свеце пачалася інфармацыйная рэвалюцыя, якая рэзка мяняе стасункі паміж людзьмі, мяняе менталітэт людзей і шмат чаго іншага.

Дзякуючы сусветнай кампутарнай сетцы  ўвесь зямны шар імгненна пераўтварыўся ў адзіную сістэму, законы якой адрозніваюцца ад ранейшых і вынікаюць з агульнай тэорыі сістэм. Цяперашнюю эпоху ўвасабляюць з працэсамі глабалізацыі,  сусветная супольнасць дзяржаў нават атрымала назву “сеткавые грамдства”, што пераводзіць нашае існаванне ў свеце на якасна новы ўзровень”.

Разам з развіццём філасофіі глабалізацыі не меньшы размах атрымаў і іншы працэс – адваротны. Сутнасць яго ў тым, што як ніколі ў людзей з’явілася імкненне да пошукаў тоеснасці. “Самасць”, сваё “Я” набывае зараз першаступеннае значэнне. І сусветная кампутарная сетка, інтэрнэт – найлепшы сродак да здзяйснення беларускай ідэнтычнасці на справе. Тое, што некаклі фіны, пачынаючы сваю нацыю “з нуля”, рабілі ўручную – хадзілі ў народ, вялі праз маладзенькіх настаўніц адукацыю сяла, і праз многія іншыя акцыі, цяпер можна ажыццявіць зусім іншым шляхам, не выходзячы, практычна, з дому. Больш таго, да адраджэння беларускай нацыі можа спрычыніцца амаль кожны. Кампутарызацыя, тэлекамунікацыі пранікаюць зараз у кожны дом, у кожны горад, а хутка і прыдуць і ў кожую вёску.

І ўсё гэта дае нам выдатны шанц стварэння сваёй нацыі і адпаведна сваёй дзяржаўнай ідэалогіі. Але каб гэты працэс не пайшоў  “самацёкам”, яго трэба цэнтралізаваць, распрацаваць шэраг задач і праектаў, што будуць працаваць на стварэне беларускай нацыі праз глабальную інтэрнэтаўску сетку і іншыя кампаненты інфармацыйнай эпохі.

У гэтым артыкуле намаляваны толькі абрысы беларускай дзяржаўнай ідэалогіі ХХІ стагодзьдзя і нашыя прапановы гэта толькі шлях да фармулявання пэўных дзяржаўных канцэптаў. У любым выпадку – гэта арыенціры, але яны ўтвараюць адкрытую сістэму, здольную да творчага пераасэнсавання і далейшых станоўчых зменаў.

[1]ПарфеноваГ.Г.. Основы идеологии белорусского государства». Мн., 2010.

[2]Мандрик С.В., Подпорин И.Г., Смоляк С.Г. Основы идеологии белорусского государства, Мн., БГАТУ, 2009.

[3]РудкоўскіП.. Паўстаньне Беларусі. Вільня. 2007.

[4]МельниковВ.А.. Государственная идеология Республики Беларусь. Мн. 2004.

[5]Яскевич Я. Основы идологии белорусского государства:Мировоззренческие ценности и стратегические приоритетыю Минск, 2003.

[6]Канашевич Н. Политика. Идология. Менталитет: Курс лекций. Могилев, 2003.

[7]www.panarin.com.

[8]Гл. падрабязна: АстапенкаА.У. Ігде зроділіся іускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму. С.-ПБг. 2010. Стар. 368-381, 658-671.

The post Ці існуе ідэалогія беларускай дзяржавы? appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Твары
Мова ці кілбаса? Такая дылема часта абмяркоўвалася ў розных колах беларускага грамадзтва ўва ўжо далёкія дзявяностыя гады. Дваццаць год – гэта мяжа пакаленьняў. За гэты час вырасьлі новыя людзі, ня ведаўшыя ўжо савецкай рэчаіснасьці. І яны вырасьлі ў грамадзтве, дзе выбралі другі – кілбасны варыянт жыцьця. З 1995– 1996 гадоў пачаўся наступ на родную мову, на парасткі дэмакратычных зносін, на тое, што ў сьвеце завецца правамі чалавека і шмат яшчэ чаго добрага, сьветлага.

Я добра памятаю, як часта гучалі ў тыя першыя гады станаўленьня малодой беларускай дзяржавы словы «нацыянальная сьведамасьць». Людзі перажывалі за недахоп гэтай «сьведамасьці», турбаваліся за тое, каб мага хутчэй стаць паўнакроўнымі беларусамі, хадзілі на курсы беларускай мовы; выкладчыкі ВНУ чыталі па-беларуску лекцыі, а чыноўнікі дзяржустаноў уводзілі беларускае справаводзтва…

Але народ выбраў кілбасу. Так званае двухмоўе – гэта выбар кілбасы. Замена нацыянальнага сьцяга на мадыфікаваны савецкі – гэта таксама выбар кілбасы. Кілбасны варыянт жыцьця далёка ідучая зьява. Новае пакаленьне вырасла на гэтай ідэялёгіі. Яны ўжо не разумеюць тых дзядзек і цётак, што выйшлі 30 кастрычніка 1988 года на святкаваньне нейкіх «Дзядоў» і былі брутальна разагнаны міліцыяй й спэцслужбамі.

Кілбасная ідэялёгія простая і складаецца з двух асноўных выслоўяў: «Чарка ды шкварка» і «Абы не было вайны».

І трэба сказаць, што пэўны час у Беларусі гэтыя арыенціры ў нейкай меры й сапраўды былі на вышыні і нават выконваліся. Сапраўды – чаго, чаго, а чарак у нас хапала. Дзясяткі, дзе там – сотні гатункаў гарэлкі вас чакала й чакае ў любым занядбаным гастраномчыку ад сталіцы да глухой палескай вёсачкі. І гарэлка ў Беларусі аказалася самай таннай на ўсёй прасторы былога СССР. Таму ня дарам у суседнюю Польшчу, ці Літву больш за літар не перавязеш. Бо падарвеш нашу эканоміку… А ў нас «асаблівы беларускі шлях». Гэтая асаблівасьць амаль «геніяльная»: існаваць у цэнтры рынкавай эканомічнай прасторы, але весьці сваю нутраную эканоміку сваім, правераным на прасторы савецкіх саўгасаў, чынам, заснаваным на падпарадкаваньні ўсёй гаспадаркі аднаму чалавеку. І сапраўды – у Беларусі была вынайдзена свая формула эканомікі, якую можна сфармуляваць ну хіба так: «мадэль экстрапаляцыі калгаснага (саўгаснага) кіраваньня на прастор сярэднеэўрапейскай дзяржавы».

У выніку культ чаркі прывёў да жахлівах лічбаў: спажываньне усіх гатункаў алкагольных напояў на душу насельніцтва ў Беларусі павялічылася з 6,7 літры ў 1995 годзе да 15,13 літраў у 2010-м. Што гэтая лічба значыць? А вось што. Заўважана, што калі ўжываньне алкаголю перасягае 8 літраў у год на душу насельніцтва, то пачынаюцца незваротныя адмоўныя працэсы ў фізычным і псыхічным здароўі людзей, г. зн. дэградацыя нацыі.

Цяпер пра шкварку. Што гаварыць – і мясныя, і кілбасныя вырабы ў Беларусі ёсьць. Але параўнаем цэны на гэтыя вырабы ў нас з цэнамі ў суседніх Польшчы і Прыбалтыцы. Гэтае праўнаньне будзе яўна не накарысьць нашае эканомікі. Затое, на гарэлку ў гэтых краінах цэны непараўнальна вышэй за беларускія. Зададзімся пытаньнем: “Чаму урады заходніх краін трымаюць такія высокія цэны на алькаголь, а у нас ён даступны нават школьніку? Чаму ў цывілізаваных краінах дбаюць пра здароўе нацыі, а ў Беларусі да чалавека ставяцца як да быдла і робяць усё каб ператварыць яго ў быдла?” Адказ просты: таму, што там, у свой час, яны выбралі мову, а не кілбасу! Я не жартую. Узгадаем, як яшчэ ў савецкай прэсе канца 80-х – пачатку 90-х гадоў гучалі жаласьлівыя галасы, пра нібыта парушэньне правоў рускамоўнага насельніцтва ў Прыбалтыцы, бо там за дзяржаўныя мовы былі абраныя нацыянальныя – літоўская, латышская і эстонская.

І перамагла там мова! Што з таго? А вось што. Стартавыя ўмовы у нас былі аднолькавыя. Але нашыя паўночныя суседзі цепер далёка на перадзе ў шляху да дэмакратычнага, цывілізаванага грамадзтва. Таму што яны паставілі наперад асобу чалавека, яго асобу, якая складаецца найперш з духоўнага складніка, а потым ужо з фізычнага цела, пра што ўпарта не хочуць думаць у нас. Духоўнасьць – гэта, канечне, не толькі мова. Хоць мова важнейшы элемент нацыянальнай сьведамасьці. Духоўнасьць – гэта павага й любоў да свайго бліжняга, гэта павага да сваёй гісторыі і веданьне яе, гэта не падвываньне заежжаным расейскім хітам накшталт “Падмаскоўных вечароў”, а сьпевы беларускіх калядак на Новы Год, альбо “Купалінкі” на сваіх іменінах. Гэта паніхіда ў царкве на Радуніцу, а не масавая п’янка на могілках “Міхнавічы”. Духоўнасьць – гэта калі былога кіраўніка дзяржавы запрашаюць на ўсе важнейшыя дзяржаўныя і нядзяржаўныя мерапрыемствы, даюць пэрсанальную пэнсію, а ўлетку накіроўваюць на лепшыя курорты для адпачынку. Гэта я, каб нагадаць, што Станіслаў Шушкевіч – першы кіраўнік незалежнай Беларусі да гэтага часу атрымлівае пэнсію ў памеры 1 даляр (!), а на нядаўніх святкаваньях 20-ці годзьдзя падпісаньня Белавежскіх пагадненьняў у беларусім эфіры і дзяржаўных СМІ яго імя нават не згадвалася, а кадры хронікі тых часоў старанна чысьціліся каб не дай Бог былы сьпікер туды не патрапіў. Але ж падпісваў ён тыя пагадненьні, падпісваў і гэта факт гісторыі, панове!

Пагарда да свайго народа і абыдлячваньне  стала дзяржаўнай палітыкай. Няма такой краіны, дзе б лепшыя яе творчыя прадстаўнікі, аб’яднаныя ў Саюз пісьменьнікаў, фактычна, апынуліся на адной лаве са злачынцамі і іх выганялі з працы за членства ў гэтым Саюзе. І ў той жа час зусім нядаўна – два дні назад – прэзыдэнт урачыста ўрачае штогадовую прэмію “За духовное возрождение” тым прадстаўнікам творчых прафэсій, што ўпісаліся ў “прыдворную культуру”, сьпяваюць па БТ геніяльныя шэдэўры падлізваньня, тыпу “Саня останеться с нами” і зьбіраюць на тым жа БТ “вострыя” перадачы ў складзе халуёў-рэдактараў дзяржаўных СМІ.

Каб утрымацца каля “карыта” мы здалі не толькі сваю мову. Мы здалі сваю годнасьць, своё сумленьне, хрысьціянскую маральнасць. Мы прадалі сваю душу, як некалі Фаўст і мноства іншых пэрсанажаў гісторыі.

Мы здалі сваю будучыню.

Апошнім часам мне даводзіцца бываць у суседняй Польшчы, у Варшаве. Зьнешне тыя ж людзі, вопратка тая ж – сінія джынсы, курткі, тая ж мітусьня і тлум вялікага гораду, што і ў Мінску…  Але ўжо праз кароткі час пачынаеш адчуваць і бачыць вялізную розьніцу паміж намі. І найперш гэта твары. Вопратка аднолькавая, а твары – розныя. У варшавян няма такой глыбіні безнадзейнасьці і занядбанасьці як у нашага замучанага праблемамі мінчука. На нашых тварах – ад высокага начальніка да бяздомнага бамжа ляжыць пячатка трывогі, страху перад будучым днём, ён адлюстроўвае няпэўнасьць і адвечны клопат свайго ўладара. Яго носьбіт жыве ў атмасфэры страху, несвабоды. Ён баіцца не толькі выйсьці на мітынг альбо дэманстрацыю, а нават моўчкі пастаяць на плошчы. Бо могуць забраць… Ён моўчкі перанёс увесь зьдзек над ягоным кволенькім дабрабытам, што абрынуўся на яго ў выніку эканамічнага краху мінулага году і адно паўтарае запраграмаваны тэкст “Абы не было вайны…”

А вайна ўжо адбылася. Душа прададзена. Засталося толькі цела, якое некалі напаўняла тая душа і цяпер гэта толькі механіка, вінцік, што належыць магутнаму клану – уладальніку карыта. Целу беларуса мала што трэба. І гэта відаць па яшчэ адным назіраньні. У Варшаве ёсьць адна лінія метро. Калі вы зайдзеце ў вагон метро, то ня цяжка будзе заўважыць адну важную рысу – шмат людзей чытае. Чытаюць газеты, часопісы, але галоўным чынам кнігі. У Мінску ніхто не чытае. Калі я ўзгадваў гэтую акалічнасьць, едучы ад Купалаўскай станцыі дадому, то адзначыў – толькі адзін чалавек сядзіць з кніжкай у дастаткова напоўненым вагоне. Гэтым чалавекам быў я.

І апошні вынік кілбаснага выбару. Гэта сучасныя выбары. Мне сьмешная гэтая мітусьня вакол так званых выбараў і “умовы”, што зьбіраюцца высунуць апазіцыйныя партыі уладам, пасьля якіх, маўляў, гэтае апазіцыйнае панства зробіць вялікую ласку і прыме ўдзел у іх.

Вас спадары ніхто не пытаецца і не будзе пытацца як праводзіць выбары, будуць выкананыя вашы ”умовы” ці не будуць – “фшыстко едно”, будзе так як трэба правячаму клану. Усякае супрацоўніцтва з рэжымам робіць яго легітымным. Ну, задоволяць вашы ўмовы, выпусьцяць вязьняў, зноў будзеце бегаць і крычаць: “Нас народ паслухае!…” Зноў ніхто з вас не трапіць у парлямэнт, бо месцы там ужо даўно разьмеркаваныя. І што далей? Затое дзякуючы вашаму ўдзел выбары зноў прайшлі “на дэмакратычнай аснове”, былі вельмі “празрыстымі”. А вязьняў пасьля выбараў набяруць новых, ды й старым трэба будзе дабавіць – не даседзелі ж…

Што я прапаную? Зразумела, байкот! Як прапаноўваў, дарэчы, напярэдадні ўсіх мінулых выбараў пасьля 1996 году.

The post Твары appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Беларуская мадэль Феміды супраць дэмакратаў новай плыні
Канвеер судовых працэсаў над удзельнікамі Плошчы-2011 – акцыі 19 сьнежня уражвае стандратам выніковых прысудаў: 3 гады зьняволеньня ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, 4 гады зьняволеньня ў калоніі ўзмоцненага рэжыму , 3 з палавінай гады…., 4, 3…. , неяк выпадае – два гады, потым зноў – тры… Манатонасьць і аднолькавасьць вырокаў, адсутнасьць аргуменацыі, па-сутнасьці, адсутнасьць складу злачынства ва ўсіх справах, што разглядваліся  ў нядаўніх судах і, тым не менш, рэальны вынік – унушальныя тэрміны зняволяння “за нішто” – нагадваюць суды сталінскай тройкі, памяць аб якіх яшчэ свежая.

Як чалавек, што вырас ў адносна мірныя савецкія часы, я памятаю тыя адчуваньні, калі прыходзілася сутыкацца з чалавекам, што адсядзеў тры, альбо чатыры гады. Гэта быў зэк, які “ботаў на фене”, ягонае цела ўпрыгожвалі сінія малюнкі з выявай Сталіна, альбо дракона і надпісы зэкаўскай тэматыкі накшталт “не забуду мать родную”. За плячамі такіх людзей былі крадзяжы, разбойныя напады, гвалтаваньні і іншыя пачварныя злачынствы. Тыя зэкі былі людзьмі свайго круга і ад звычайных савецкіх грамадзян іх аддзяляла бездань. Але гэта было раней.

Што ж мы маем цяпер? А вось што: цяперашнія маладыя людзі, што вымушаны “цягнуць” тры альбо чатыры гады – гэта зусім не тыя савецкія зэкі, гэта адукаваныя, ініцыятыўныя людзі, лепшыя  прадстаўнікі сваіх аднагодкаў, але разам з тым, гэта тыя, хто асмеліліся сказаць сваё слова за свабоду і дэмакратыю.  Судзяць не злачынцаў, а вельмі прыстойных, разумных і самае галоўнае – высока маральных людзей.

І вось гэтая апошняя акалічнасьць на судах пачынае праяўляцца, запаўняць абсалютна новым сэнсам саму атмасферу судовага памяшканьня і суд ператвараецца ў нейкую незразумелую імітацыю судовага працэсу, дзе ў працэсе разгляду спраў становіцца ўсё больш не ясным, за што ж усё-такі судзяць людзей.

Асабліва паказальным у гэтым сэнсе быў працэс над шасьцёркай Некляеў-Фядута-Вазьняк-Дмітрыеў-Палажанка-Рымашэўскі. Вялае вядзеньне суддзёй Жанай Жукоўскай працэса, допыты нейкіх другасных сведкаў пра тое ці давалі ім грошы за збор подпісаў, ці не, прагляд усім вядомых стужак пра падзеі 19 снежня – усе гэта ну ніяк не адпавядала грознаму артыкулу абвінавачваньня “Арганізацыя масавых беспарадкаў” альбо самаму мяккаму “Групавыя дзеяньні якія парушаюць грамадскі парадак”.

Усім прысутным выразна адчувалася, што гэтая фармулёўка абвінавачвальнага артыкула і сапраўдны ўдзел людзей, якія знаходзяцца на лаве падсудных, знаходзяцца ў страшэннай неадпаведнасьці паміж сабой. Але трэба было рабіць выгляд, што беларускі суд самы справедлівы і давесьці працэс да патрэбнага выніку. А вынік даўно ўжо быў вядомы і прыгаворы былі вынесеныя загадзя на самым высокім узроўні. Можна толькі паразважаць на тэму: чаму аднаму падсуднаму большы тэрмін зняволеньня, а другому меншы, некаму абмежаваньне свабоды, а некаму і умоўны тэрмін. І калі паразважаць маючы элементарныя навыкі лагічнага мысленьня, то становіцца ясным, што з такім самым посьпехам мы можам ператусаваць прозьвішчы і па навому параскідваць тэрміны зьняволеньня і іншыя прысуды – і ўсе будзе па-ранейшаму “законным” і адналькава “справядлівым” і поўнай адпаведнасьці заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Мы маем яскравы прыклад падпарадкаваньня судовай сістэмы сістэме ўлады.

Аднак не ўсё так і сумна было на згаданым працэсе Некляеў -…- Рымашэўскі. Былі ўсё ж хвіліны, калі зала раптам пачынала ажываць і людзі маглі пачуць праніклівыя, глыбокія словы ў якіх чуўся сэнс, у якіх чуўся боль за Беларусь, у якіх смела аблічаліся заганы нашага постсавецкага грамадства. Гэты момант наступаў калі пачыналі выступаць падсудныя. Выступы, пытаньні да сведак, пракурора, абаронцы – любы голас падсудных – кожнага з шасьці перамянялі залу суда. Здавалася, што ўрэшце пачаўся суд! І ў якасьці пракурора выступаюць Некляеў, Палажанка, Рымашэўскі… Не ведаю ці даходзілі іх словы да прысутных на судзе бэрэсэмаўцаў, але да бальшыні пэўна. Прынамсі мне было вельмі радасна пачуць фактычна фармулёўку беларускай нацыянальнай ідэі для цяперашніх рэалій з вуснаў Уладзіміра Някляева і не дзе-небудзь, а ў апошнім слове падсуднага! Нядаўна я выдаў цэлую кнігу прысьвечаную нацыянальнай ідэі і тыя думкі вельмі добра яе б дапоўнілі.

Вельмі годны выступ быў на судзе ў Віталя Рымашэўскага. І хоць прысуд ёе атрымаў, калі можна так сказаць, не самы страшны – пазбаўленьне волі на два гады ўмоўна, не было радасьці ў вачах Віталя.  У ягоных словах гучала боль за тых, што засталіся за кратамі і праніклівае разуменне вышэйшай праўды: не можа быць свабодным чалавек у несвабоднай краіне. Ён сказаў: “Я адчуваю віну за тое, што зараз у калёніі ўзмоцненага рэжыму будуць сядзець маладыя хлопцы, я буду змагацца за іх вызваленьне. Іх тэрміны – гэта таксама й мае тэрміны.”

Калі я ехаў з суда ў метро “Няміга” я сустрэў свайго сябра Валерыя Мазынскага. Ён ехаў з іншага суда – суда Ленінскага раёна, дзе судзілі Міколу Статкевіча і Дзьмітрыя Уса. Мы абмеркавалі суды й прыйшлі да адзінадушнага выніку – судзяць герояў! Слова герой, для нас абодвух асыцыявалася з нейкімі таямнічымі людзьмі, якія пад час вайны кідаліся пад танкі, закрывалі грудзямі амбразуру, абліваліся да сьмерці халоднай вадой, але тайны не выдавалі. Гэтыя людзі былі высокіх ідэалаў, ім не было знаёмае адчуваньне страху, яны былі здольныя аддаць сваё жыццё за Радзіму, за свой народ… Але ўсё жыццё мы пражылі не ведаючы войн, нават афганскай, і таму герояў не сустракалі, а старэнькія ветэраны мала нагадвалі ўзгадаваны яшчэ са школы вобраз героя.

І вось тут, на судовых працэсах над удзельнікамі падзей 19 снежня 2010 года – мы ўпершыню бачым сапраўдных герояў, такіх, якіх нам маляваў яшчэ той савецкі вобраз. Праўда, не ўсе з іх дасягнулі гэтай высокай планкі героя, пра некаторых з падсудных хочацца сказаць зусім іншыя словы. Але гэта тэма іншае размовы, судзіць слабых людзей не трэба. Не кожны ж з іх здольны на ўчынак, які выказаў Анатоль Лебедзька ў клясычнай фразе: “хутчэй я адгрызу сабе руку, чым падпішу паперу аб супрацоўніцтве з КДБ”.

Праўда адзін з тых, што надпісаў тую сакральную паперу, ўсё ж умудрыўся застацца героем, уцёк і ад КДБ і ад Радзімы таксама, і цяпер пачувае сабе за мяжой, мяркую, нядрэнна.  Яшчэ б – і вязень сумлення, і палітэмінгрант, і былы кандыдат у прэзідэнты. Тры ў адным! Толькі нешта не выклікае ў мяне гэты чалавек ні павагі, ні спачування, ні брацкай салідарнасьці. Перахітрыў усіх. Але сябе, браце, не перахітрыш.

Пасьля цьмяных і брудных ахвёр палітэмігранта і “пакутніка” Алеся  Міхалевіча, зусім іншыя пачуцці выклікаюць годныя паводзіны як у турме, так і на судзе лідара БХД Паўла Севярынца. Яны амаль аднагодкі (Павел маладзейшы на год – яму у турме споўнілася 35 гадоў) і абодва прафесійныя палітыкі з салідным стажам, пачатак якога сягае з студэнцкіх гадоў.

Я быў у той дзень у судзе Заводскага раёна, калі Паўлу Севярынцу, Ірыне Халіп і Сяргею Марцэлеву зачытвалі прыгавор. Удалося праскочыць у залу суда, бо жадаючых было шмат больш. Адных журналістаў мо дзясяткі тры было. Здаецца столькі й выданьняў у нас няма, прынамсі, такіх, якія можна чытаць, можна палічыць на пальцах адной рукі. Павел Севярынец атрымаў тры гады “хіміі”, астатнія – пазбаўленьне волі ўмоўна.

Але кульмінацыя гэтага працэсу была пасьля – калі адпушчаныя на свабоду падсудныя пачалі выходзіць з залы і папарацы як саранча атакавалі іх з усіх бакоў, адцясьніўшы родзічаў і шматлікіх сяброў, якія з к веткамі сустракалі нядаўніх вязьняў. Прысутных захлынула хваля радасьці, людзі пляскалі ў далоні, чуліся воклічы “Жыве Беларусь”. І ў цэнтры гэтага сьвяточнай падзеі быў Павел. Ён быў акуратна апрануты, спакойны і, мне задавалася, ад яго зыходзіў нейкі нутраны сьвет, ніяк не адпавядаючы таму змрочнаму сэнсу, які нясуць ў сябе самыя словы суд, турма, “хімія”.

Павел сказаў, што пяць месяцаў у “амерыканцы” прайшлі лёгка, быццам “у пянерскім лагеры” пабываў”. Зразумела, пра “піянерскі лагер” гэта жарт. Але некаторыя палітыканы накшталт другога Паўла – Знаўца ўспрынялі гэтую заяву ўсур’ёз. Ды й выгляд чалавека, які правёў за кратамі шмат месяцаў, ніяк не адпавядаў прывычнаму выгляду змучанага, хворага і злоснага зэка, які “адкідваецца”.  Ну не можа чалавек, які пяць месяцаў адсядзеў у турме, так прыстойна выглядзець як Севярынец, кіпіць у сваім артыкуле Знавец: “І так бачу на фота, што Павал Севярынец паголены, халёны, у гарнітуры – якія там “пыткі-катаванні”. А вось Знавец, які адсядзеў аж 15 сутак на Акрэсціна, вось хто сапраўдны герой! І плачацца ў сваім “аблічальным” артыкуле на сайце “Беларускі партызан” Паша пра тое, якія ванючыя бамжы з ім сядзелі і які ён герой, што вырашыў трымаць там галодоўку, каб захаваць сябе здаровенькім для будучай палітычнай барацьбы і што трое сутак адмываўся ад таго акрэсьцінаскага бамжатніку.

Вось якія у нас аказваецца “героі” ёсьць, а то нейкая там “амерыканка”-курорт! Што тут скажаш. Можа і мне ўспомніць пра пяць сутак гаупвахты ў арміі –¬ таксама нары былі, альбо пра суткі, якія прышлося адсядзець у ментоўцы – гэта лёгка атрымаць у наш час. Таксама тыя ж  бамжы, і цыгарэты паляць усе, не ўсе ж “завязалі”, як некалі Гасподзь спадобіў мне зрабіць.

Але вычарпальна ёмка адказаў новасьпечанаму “пакутніку” Пашу Знаўцу бацька Паўла Севярынца Кастусь Севярынец. Ён падкрэсьліў галоўнае: “Стоатсоткава згодны з тым, што вам было ў сто разоў цяжэй. Бо без Бога, без мужнасці, без пачуцця чалавечай годнасці, без загартоўкі характару, без умення і жаданьня даглядаць сябе, калі, здаецца, ну, ніякіх для таго ўмоў, і сапраўды неба ў аўчынку падасца”.

Я толькі дадам, што Павел Севярынец ня гледзячы на тое, што яму з волі не дазволілі перадаць Біблію, знайшоў яе ў турме. І там ён не проста чытаў Біблію,  ён вывучаў яе са сваімі сакамернікамі па некалькі разоў у дзень, ён рабіў яшчэ свае камэнтары, якія ў хрысьціянскай традыцыі завуцца “тлумачэньнямі”. І вера дазволіла яму глядзець на сьвет зусім іншымі вачыма, і бачыць, нават у камеры тое, што іншым – такім як Знавец – і на свабодзе ніколі не ўбачыць. Ён бачыў свабодную, дэмакратычную Беларусь і маліўся за яе. Ён маліўся за нас, ён маліўся за судзьдзяў, за міліцыянтаў, што зьбівалі яго, Рымашэўскага, Някляева, Саньнікава і многіх іншых пацярпелых на Плошчы…

Першым жаданьнем Паўла Севярынца пасьля выхаду на свабоду было не жаданне адпачыць, ці, напрыклад, гульнуць ва ўсю моц, як зрабіў бы “кожны смертны” чалавек, што выйшаў пасьля сканчэньня пяцімесяцовага тэрміну зьняволеньня. Павел паехаў Сьвята-Пятра-Паўлаўскі сабор. Ён 5 месяцаў марыў схадзіць на споведзь. Другім крокам яго было наведаньне суда Фрунзенаскага раёна, дзе шоў працэс над ягоным паплечнікам Віталём Рымашэўскім. І ўжо а 14 гадзіне Павел выступаў як сьведка на працэсе і рабіў бліскучую, аблічальную прамову.

Пішучы гэты артыкул, я хацеў знайсьці прыведзеную вышэй цытату Кастуся Севярынца ў Інтэрнэце, каб не набіраць тэкст. Але на маё вялікае зьдзіўленьне нядаўняга артыкула бацькі Паўла Севярынца я не знайшоў: “Требуемая статья “86322” не существует или была удалена”.

Відаць у “Беларускага партызана” свая цэнзура” і свае прыхільнасьці. Затое я меў “шчасьце” пабачыць новы опус Паўла Знаўца.

Тут ён “мочыць” наноў і Паўла і ягонага бацьку і робіць гэта зноў як у папярэднем артыкуле па-дзіцячы бездапаможна, бездоказна і па-ранейшаму з самаўлюбёным бахвальствам. Але ў новым трактаце Знавец тут ідзе далей. Ён вырашыў вывесьці на чыстую ваду ўсю партыю БХД:

“Я аб тым, што БХД і кандыдат Віталь Рымашэўскі (як і іншыя “кандыдаты-мастакі) не сабралі прынамсі, паловы патрэбнай колькасьці подпісаў, садзейнічалі гэтым масавым падманам таму крываваму балагану, якім закончыліся “выбары”.

І далей ідуць чыстыя паклёпніцкія заявы ў такім жа кантэксце, пра быццам бы меўшае месца ксеракапіраваньне подпісаў сябрамі БХД і пра іншы бруд.

Пад час апошняй прэзідэнцкай кампаніі я быў даверанай асобай Віталя Рымашэўскага і сам зьбіраў подпісы за яго. Таму пра стан збора подпісаў ведаю не з нейкіх сумніўных (“вядомых” Паўлу Знаўцу) крыніц, а непасрэдна, у жывую і ведаў як зьбіраюцца патрэбныя сто тысяч к канцу кожнага дня. Усяго было сабрана сто пяць тысяч подпісаў – менш чым, у такіх высокааплачваемых кандыдатаў як Раманчук, альбо Някляеў, але яны былі сабраныя. Таму нягожа вам сп. Знавец, былому дэпутату ВС займацца хлусьнёй і абвінавачваць сваіх калег па палітычнай барацьбе ў несумленнасьці.

Наадварот, упершыню пасьля эпохі рамантычных 90-х гадоў, я спрычыніўся да працы за ідэю, а не за грошы. Подпісы зьбіраліся бескарысьліва, людзі стаялі ў пікетах, хадзілі па кватэрах і пры гэтым не прасілі ніякай аплаты.

Але гэта Знаўцу не зразумець, бо толькі за подпісы за Раманчука ён атрымаў кругленькую суму – быў рэкардсмэнам і аб гэтым пісалі. Трэба аддаць належнае Паўлу – ён выкарыстоўваў свой пікет на ўсю катушуку і паралельна зьбіраў за іншага кандыдата – Саньнікава. Той таксама палаціў, хоць і менш. Але якая розьніца за каго зьбіраць, абы плацілі, праўда, Павел?

Сумна пісаць пра ўсё гэта. Але прыходзіцца, бо зло павінна быць пакараным.

Закончу свой беглы агляд судоў апошнімі судамі, якія аказаліся самымі жорсткімі па вынесеным у іх тэрмінам зьняволеньня. Я даўно ведаю Міколу Стакевіча і памятаю яго яшчэ ў форме афіцэра Савецкай Арміі ў тыя часы, калі ён служыў у гэтай арміі і выкладаў у ВІРТУ. Ён запомніўся палымянымі прамовамі, якія давалі надзею на дастойную падтрымку, а магчыма й замену  Зянону Пазьняку. Але зьмяніўся час: сам Пазьняк з’ехаў, а разборкі ў асяродзьдзі сацыял-дэмакратаў паступова аслабілі пасіянарны ўздым 90-х гадоў.

Настаў 2010 год, выбары. І тут як гром з яснага неба: выступ па тэлевізару кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча. Гэта было лепшае, што я чуў з апошнія мінімум гадоў дзесяць. Сказанае цалкам адпавядала маім думкам, але тое як яны былі высказаны,  сама прамова, сьмеласьцю той выступ  выклікаў большае чым простую павагу. Можна шмат разважаць на тэму: Статкевіч сам лез у турму, мог бы быць больш абачлівым, навошта так адкрыта і г.д. Але гэта для такіх як я, для тых, хто не асьмеліцца атоесаміць свае думкі і дзеяньні.

Таму я схіляю галаву перад мужнасьцю Міколы Статкевіча і зычу яму так трымацца й надалей, і рана ці позна Беларусь непазьбежна стане свабоднай.

І яшчэ. Шкада Дзьмітрыя Уса. Ён усё ж чалавек новы ў палітыцы і такі вялікі тэрмін – пяць з паловай год калоніі узмоцненага рэжыму за думкі пра неабходнасьць зьмен у выбрчым кодэксе – гэта нонсэнс. Гэта несправядліва.

The post Беларуская мадэль Феміды супраць дэмакратаў новай плыні appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Гісторыя хрысціянскай дэмакратыі
Апошнія прэзідэнцкія выбары былі адметныя не толькі беспрэцэндэнтнымі рэпрэсіямі іх удзельнікаў, а таксама і ўдзелам новых палітычных суб’ектаў. Хутчэй аднаго суб’екта, але досыць моцнага і нават здолеўшага вылучыць свайго кандыдата ў прэзідэнты. Гаворка ідзе пра БХД – Беларускую хрысціянскую дэмакратыю. Што ж такое хрысціянская дэмакратыя наогул?

Хрысціянская дэмакратыя ўпершыню зарадзілася ў каталіцкіх краінах. У энцыкліцы “Rerum Novarum” (1891) папа Леў ХІІІ (1878 – 1903), крытыкуючы лібералізм і сацыялізм, звяртае ўвагу на каталіцкія прафсаюзы, як эфектыўную форму самакіравання. У перыяд кіравання Льва ХІІІ Царква стварае мадэль сацыяльна-эканамічных адносінаў, узяўшы за аснову тэорыю Фамы Аквінскага. Адпраўным пунктам гэтай мадэлі было абгрунтаванне прыватнай уласнасці як адпаведнай устаноўленаму Богам “натуральнаму праву”. Характэрна, што сам тэрмін “хрысціянская дэмакратыя” ў гэтай канцыпцыі і наступных энцыкліках Папы разумелася як не маючая нічога агульнага з палітычнымі ідэямі, азначала талькі дабрачынную дзейнасць для народа.  Аднак не гледзячы на такія першапачатковыя ўстаноўкі Ватыкана,  хрысціянская дэмакратыя пачала  хутка развівацца менавіта як хрысціянска-дэмакратычны рух (Бельгія, Францыя, Герамнія, Італія).

У канцы ХІХ ст. у Францыя шэраг сацыяльна актыўных каталіцкіх арганізацый аб’ядналіся і стварылі першую Хрысціянска-дэмакратычную партыю (1897).   Яшчэ раней, у 1852 г., была створана так званая партыя Цэнтра ў Германіі, якая стаяла на пазіцыях хрысціянскай дэмакратыі. Традыцыі Цэнтра ў Германіі працягваюць сучасныя партыі – Хрысціянска-дэмакратычны Саюз (ХДС) і  Хрысціянска-сацыяльны Саюз (ХСС).

У ХХ стагоддзі хрысціянскія дэмакраты сталі дзейнічаць далёка за межамі каталіцызма, іх ідэолагі падкрэслівалі, што яны абапіраюцца на культурныя каштоўнасці грамадства ў цэлым, а не толькі католікаў.

Хрысціянскія дэмакраты добіліся ўнушальных вынікаў на першых пасляваенных выбарах у Заходняй Еўропе. Іх прынцыпы нашлі адлюстраванне ў канстытуцыях Францыі, Італіі і ФРГ, якія былі прынятыя ў 1946 – 1949 гадах. Хрысціянска-дэмакратычныя партыі дамінавалі ў Італіі і ФРГ да 1970-х і гралі важкую ролью ў іншых крінах. У 1980-я гады іх уплыў зноў узмацніўся дзякуючы ўнёску ў стварэнне Еврапейскага саюзу і ў сувязі з міжнароднай кансалідацыяй. У канцы 1980-х хрысціянскія дэмакраты сталі іграць значную ролю і ў краінах Усходняй Еўропы. Яны дасягнулі поспехаў на выбарах ва Усходняй Германіі, Славеніі, Венгрыі, Славакіі.
У 1961 быў заснаваны Сусветны хрысціянска-дэмакратычны саюз. У 1982 арганізацыя была перейменавана ў Інтернацыянал хрысціянскай дэмакратыі, а ў 1999 у Цэнтрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал, каб адлюстрваць усё большы ўдзел прадстаўнікоў розных рэлігій. На сёняшні дзень у інтэрнацыянал уваходзіць больш за 70 партый.

У Беларусі першая партыя хрысціянска-дэмакратычнага накірунку была створана досыць даўно. Гэтая падзея адбылася ў траўні 1917 г., калі ў Мінску намаганнямі групы каталіцкіх ксяндзоў была створана партыя Беларуская хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць. У праграме партыі была адзначана неабходнасць увядзення беларускай мовы ў касцёльнае набажэнства, а ў плане больш шырокіх палітычыных патрабаванняў была прынятая рэзалюцыя аб шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расейскай імперыі. З 1919 г. БХДЗ дзейнічае ў Вільні і знаходзіць там новы імпульс развіцця, дзякуючы намаганням выдатнага беларускага рэлігійнага і нацыянальнага дзеяча ксяндза Адама Станкевіча.

Вось галоўныя задачы, што ставіліся тады перад хрысціянскай дэмакратыя. Гэта:
а) праца галоўным чынам ў асяроддзі сялян,
б) пашырэнне сваіх ўплываў на праваслаўнае насельніцтва,
в) важнасць нацыянальных спраў.
Пункт “а” фактычна азначаў толькі канстатацыю каштоўнаснай арыентацыі сялянства заходніх абласцей Беларусі на касцёл.

Пункт “б” адлюстроўваў спрадвечную мару касцёла на панаванне ўва ўсім свеце і мала прыдатны для канструктыўных палітычных спраў.

А вось трэці пункт, які вылучаў неабходнасць нацыянальнага адраджэння беларусаў у якасці адной з галоўных задач хрысціянскай дэмакратыі – гэта самая адметная рыса менавіта беларускіх хэдэкаў. У гэтай асаблівасці адлюстравана таксама розніца беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў ад заходніх, дзе пытанні нацыянальнага адраджэння ніколі не стаялі.

У артыкулах А.Станкевіча мы знаходзім абгрунтаванне неабходнасці кіравання хрысціянствам беларускага нацыянальнага руху. Ён піша:

“Якая ж у гэтым сучасным беларускім нацыянальным руху роль хрысьціянства? Вось жа вобак з іншымі кірункамі й дзейнікамі гэтага руху разьвіваецца й дзеіць так жа й кірунак хрысьціянскі й імкнецца да таго ж агульна беларускага нацыянальнага ідэалу. А нават можна сказаць, што гэты хрысьціянскі кірунак у сучасным беларускім нацыянальным жыцьці часта й перавышае кірункі іншыя. Нехрысьціянскія кірункі ў беларускім жыцьці часта ломяцца, рвуцца, паўстаюць і ўпадаюць, а то й сусім заміраюць, не пакідаючы па сабе паважнага сьледу, ня творачы традыцыі й мала або і сусім не прычыняючыся да большай кансалідацыі й умацаваньня беларускай нацыянальнасьці. Хрысьціянскі кірунак, як паказвае гісторыя і сучаснасьць, працуе звычайна стала, больш вытрывала, цягла”.

Нацыянальная ідэя і хрысціянстава у Адама Станкевіча звязваюцца ў вельмі шчыльную повязь. Мы сустракаем у яго думкі вельмі блізкія да галоўных, вуглавых ідэй, выкладзеных у творах знакамітых рускіх хрысціянскіх філосафаў М.Бярдзяева, У. Салаўёва, І.Ільіна і інш. Аднак ягоная канцэпцыя адметная сваім беларускім зместам. Беларускі ксёнз рупіцца за доступ хрысціянскага светапогляду да беларускага народа:

“Беларускае сучаснае хрысціянства мае такім чынам вялікае, гістарычнае заданне – асвабадзіць хрысціянства, даць яму натуральны доступ да беларускага народу, асвабадзіць душу беларуса ад фікцыі хрысціянскай: ад “польскай” і “рускай” веры, мае заданне абараніць душу беларускага народу і абараніць цэласць і адзінства беларускай нацыі”. “Хрысціянства дае народам маральную магчымасць развівацца нацыянальна і будаваць іх нацыянальную самастойнасць, а з другога боку, ганячы усякі нездаровы эгаізм, яно ганіць скрайні нацыяналізм і гэтым самым аблягчае народам іх узаемнае супрацоўніцтва”.

Вельмі слушна сказана: “польская” і “руская” веры – гэта фікцыі хрысціянскія. Ёсць адзіная беларуская нацыя, якая асвечана хрысціянствам. Хрыстос любіць Беларусь, любіць аднолькава і каталікоў, і праваслаўных.

Вось такія ідэі былі падмуркам беларускай хрысціянскай дэмакратыі 20-х гадоў ХХст., што дзейнічала ў Заходняй Беларусі. Праграмныя палажэнні БХДЗ – гэта фактычны ідэі нацыянальнай партыі, і ў некаторай ступені яны былі паўтораныя БНП ў 1994 годзе.

У 1926 годзе БХДЗ на ўстаноўчым з’ездзе была перайменавана ў Беларускую хрысціянскую дэмакратыю. Галоўнай мэтай БХД стала абвяшчэнне незалежнасці беларускага народа. Ідэалогія БХД абапіралася на хрысьціянскую сутнасць беларускага народнага характару:

“Беларускі народ – гэта хрысьціянскі народ, і Хрыстус сярод нашага народу меў, мае і будзе мець шмат сваіх вызнаўцаў, якія пойдуць за сваім Божым Вучыцелем у агонь і ваду. Рэлігійнасьць беларускага народа глыбокая, вольная ад прымешкі палітыкі”.

На гэтым сцверджанні будавалася дзейнасць партыі, яе характар, яе адносіны да любых праяваў рэлігійна-грамадзянскага і сацыяльна-палітычнага жыцьця. Хрысціянская вера, хрысціянская этыка для БХД – найвышэйшы ідэал, які мае асоба і грамадзянства.

У 1936 г. БХД пераўтварылася ў Беларускае Народнае Аб’яднанне (БНА). Зняўшы з назвы партыі слова “хрысціянская”, ідэолагі партыі імкнуліся выйсці на шырокія народныя масы, пазбавіцца ад апекі касцёлу, пашырыць свой уплыў на тыя пласты грамадства, якія вызнавалі праваслаўе альбо наогул былі атэістамі. Заставаліся, аднак, ранейшыя прынцыпы касцёлу – такія, як прынцып карпаратыўнасці, ідэя салідарнасці розных пластоў грамадства і галоўнае – развіццё нацыянальнай  культуры.

Дзейнасць Беларускай хрысціянскай дэмакратыі даваеннага перыяду адбывалася ў Заходняй Беларусі і звязана з імёнамі выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнагу руху, такіх як Фабіян Абранатовіч, Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Кастусь Стаповіч, Браніслаў Туронак, Ян Пазьняк і іншых.

Новы этап развіцця беларускай ХД звязаны з уступленнем Беларусі ў новую посткамуністычную эпоху, што пачалася з канца 80-х – пачатку 90- х гадоў ХХ стагоддзя.

1 чэрвеня 1991 г. адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай Злучнасці (БХДЗ) (Пятро Сілка, Міхась Арэшкаў, Людміла Пеціна, Фелікс Янушкевіч, Ірына Багдановіч). Актывісты БХДЗ даволі цьмяна ўяўлялі сабе сутнасць хрысціянкай дэмакратыі як сваіх беларускіх папярэднікаў 30-х гадоў, так і заходніх хрысціянска-дэмакратычных партый, якія ў шэрагу краін  былі вядучымі палітычнымі чыннікамі.  Аднак галоўная задача таго перыяду – умацаванне і развіццё незалежнай беларускай дзяржавы на дэмакратычных прынцыпах – перад партыяй стаяла давалі выразна. Мэтай БХДЗ стала “духоўна-маральнае, палітычнае і эканамічнае адраджэнне Беларусі, як прававой, дэмакратычныай, самастойнай і суверэннай краіны”. Але гэтая мэта стаяла фактычна перад усімі дэмакратычнымі партыямі таго часу. БХДЗ упершыню за змрочныя гады бязбожнай савецкай улады загаварыла мовай хрысціянства:

“Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз Беларусі выступае за ўсталяванне асноўных каштоўнасцей хрысціянскай культуры: братэрскай любві, міласэрнасці, свабоды і адзінства ўсіх людзей”.

Новыя рэаліі ўздыму нацыянальнай сведамасці, дэмакратычных мрояў аб свабодзе і правах чалавека і, нарэшце, бурны рост рэлігійных канфесій самых розных накірункаў – у тым ліку галоўных хрысціянскіх цэркваў у Беларусі – сталі глебай усталявання ў БХДЗ свайго погляду на сутнасць хрысціянскай дэмкаратыі. Квінтысэнцыя гэтага адлюстравалася ў слове “Злучнасць”, што стаяла ў назве партыі. Яно азначала злучнасць, яднанне асноўных хрысціянскіх канфесій, існуючых на Беларусі – праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і новай, але моднай у пачатку 90-х – уніяцкай канфесіі. Таму колькасць абраных сустршыняў БХДЗ раўнялася дакладна лічбе 4: праваслаўная – М.Арэшкаў, каталіцкая – Ф.Янушкевіч, пратэстанцкая – Э.Сабіла, уніяцкая – Л.Пеціна). Сустаршынёй-каардынатарам стаў Пятро Сілка.

Трэба адзначыць, што хоць сустаршыні быццам бы і прадстаўлялі розныя канфесіі, на самой справе ніякіх зносін з сапраўдным царкоўным інстытутам сваёй канфесіі не мелі. (Хіба што пастар Эрнст Сабіла меў сваю ўласную маленькую беларускамоўную суполку, якая месцілася ў яго ўласнай кватэры на Паўднёвым Захадзе г. Мінска). У гэтым было самае істотнае адрозненне новых хрысціянскіх дэмакратаў ад іх папярэднікаў часоў Станкевіча і Гадлеўскага, якія выраслі з нетраў самаго Касцёла. У гэтым аказалася іх  слабасць, а пазней  і не прыдатнасць да жыцця ў новых палітычных рэаліях.

З важных дасягненняў БХДЗ стаў выпуск у лютым 1991 г. газеты “Беларуская крыніца”, якую рэдакцыя абвясціла адноўленай газетай сваіх папярэднікаў-хэдэкаў, што выдавалася ў 30-я гады ХХ ст. ў Заходняй Беларусі. Выдаўцом газеты стаў Пётр Сілка, а нязменным рэдактарам – вядомы журналіст Алесь Траяноўскі, які на працягу ўсяго часу існавання “БК” сумленна выконваў сваю працу на грамадскіх пачатках. Мець сваю газету было ў той час вялікай справай. Толькі дзве партыі напачатку 90-х мелі свае партыйныя газеты – БНФ і БХДЗ.

Партыя беларускіх хэдэкаў БХДЗ у 1993 годзе перажыла раскол. Гэта адбылося па  прычыне нежадання зліцця з БНФ у адзіную структуру, нежадання хадзіць “пад Зянонам”.  У выніку з’явілася яшчэ адна хрысціянска-дэмакратычная партыя – “фронтаўская”, якую ўзначалілі Юры Хадыка (ён жа намеснік старшыні БНФ), Людміла Пеціна, Фелікс Янушкевіч. А старшынёй быў абраны доктар філасофскіх навук, прафесар Мікалай Крукоўскі. Гэты крок быў вымушаны, але драбленне партый ужо стала рэальнасцю, пачалася агонія нованароджанай беларускай хрысціянскай дэмакратыі…

Да перарэгістрацыі 1998 года афіцыйна існавалі наступныя хрысціянска-дэмакратычныя партыі: БХДЗ (Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць), ХДВ (Хрысціянска-дэмакратычны Выбар (ХДВ), Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП). Усе гэтыя партыя зніклі, як знік і ўвесь рамантычны парыў тых незабыўных 90-х гадоў, часу беларускага адраджэння…

Новае пакаленне маладых нацыянальна свядомых людзей (Павел Севярынец, Віталь Рэмашэўскі і інш), што прышлі ў палітыку ўжо ў новым стагоддзі, па-новаму пераасэнсавалі хрысціянскую дэмакратыю як палітычны прынцып. Як іх папярэднікі пачатку 90-х гадоў ХХ ст., новыя лідэры хрысціянскай дэмакратыі пачатку ХХІ стагоддзя імкнуліся сабраць у свае шэрагі прадстаўнікоў розных канфесій, але галоўнай задачай яны паставілі практычную працу па рэалізацыі хрысціянскіх прынцыпаў у нашым посткамуністычным, бязбожным грамадстве.

Быў створаны аргкамітэт новай партыі – “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД), сябры якога на працягу некалькіх гадоў дамагаюцца дзяржаўнай рэгістрацыі, неабходнай для легітымнасці арганізацыі, але амаль недасягальнай ва ўмовах рэжыму  А.Р.Лукашэнкі. Хаця фактычна партыя існуе.

Ва ўводзінах да праграмы БХД сказана:

“Сёньня, на пачатку ІІІ тысячагодзьдзя ад Нараджэньня Хрыста, Беларусь востра патрабуе палітычнай сілы, дзейнасьць якой заснаваная на падмурку хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, дэмакратычных прынцыпаў і беларускага патрыятызму. Такой новай сілай павінна стаць партыя “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” (БХД). …

Партыя “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” (БХД) ажыцьцяўляе дактрыну сучаснай хрысьціянскай дэмакратыі ў Беларусі. Яна адстойвае правы і свабоды чалавека, стаіць на пазыцыі неґвалтоўнага вырашэньня грамадзкіх праблемаў, адраджэньня нацыянальнай свядомасьці, змагаецца за незалежнасьць Беларускай дзяржавы. Хрысьціянская дэмакратыя для нас – гэта прыўнясеньне хрысьціянскіх маральных каштоўнасьцяў у палітыку на ўсіх яе ўзроўнях”.

Унесці хрысціянскую мараль у палітыку, пабудаваць палітычныя зносіны паміж рознымі людскімі супольнасцямі і, ўрэшце, краінамі на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей – гэта ўзнёслая, высокародная задача. Але як далёка яшчэ нам да гэтага! На фоне росту злачыннасці і наркаманіі, пашыранага п’янства, дэградацыі вёскі, катастрафічнага падзення духоўнасці ў грамадстве гэты прынцып выглядае як далёкая ўтопія.

Тым не менш, сябры аргкамітэта БХД здолелі правесці шмат цікавых акцый, маючых несумненную важнасць для нашага грамадства. Так, у 2007 г. лідэры Аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” звярнуліся да уладаў  з адкрытым зваротам супраць рэкламы магіі, акультызму, “майстроў Таро” ў беларускіх сродках масавай інфармацыі. Зварот быў накіраваны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, у Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, у Камітэт дзяржаўнай бяспекі РБ, у Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі Белтэлерадыёкампанію і рэдакцыю газеты “СБ-Беларусь Сегодня”, распаўсюджаны ў сродках масавай інфармацыі.  Гэтая дзейнасць хрысціянскіх дэмакратаў нечакана дала плён. 17 чэрвеня 2008 г. на паседжанні Палаты прадстаўнікоў былі ўнесеныя папраўкі ў закон аб рэкламе, згодна з якімі дзяржавай забаранялася рэклама акультызму ў СМІ.

БХД створана як партыя і мае ўсе неабходныя для гэтага атрыбуты: неабходную колькасць сяброў, дзеючыя структуры ў рэгіёнах, статут, праграму і іншае. Аднак па вядомых прычынах БХД да гэтага часу не зарэгітстравана Мін’юстам і дзейнічае як аргкамітэт. Тым не менш, адмова ў рэгістрацыі не азначае, што такой з’явы ў беларускай палітыцы, як БХД, не існуе. Яна ёсць і актыўна дзейнічае, рана ці позна рэгістрацыя адбудзецца, бо як сказаў прызнаны лідэр БХД Павал Севярынец: “Мы прышлі надоўга і мы будзем!”

The post Гісторыя хрысціянскай дэмакратыі appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

“Укрыжуй яго!”
“Нельга маўчаць!” Пад такой рубрыкай у газеце “Народная воля” за 11 – 14 сакавіка 2011 г. Пётр Садоўскі надрукваў артыкул “Пасвячэнне ў “крыжаносцы” з нагоды “ўганаравання Праваслаўнай царквой Міністэрства ўнутраных спраў харугвай з выявай Хрыста Збаўцы”.

Былы дэпутат у сваім артыкуле выказаў абурэнне з нагоды перадачы згаданай харугвы МУС ў Дзень беларускай міліцыя 4 сакавіка. Абурэнне П.Садоўскага было настолькі вялікім, што фактычна шэраговая падзея перадачы ў дар харугвы была ператвораная ў факт узнагароды: “І раптам – вяршыня цынізму: евангельскае маўчанне перарастае ў блаславенне зла.”

А пад якімі знамёнамі, спадар Садоўскі, павінна дзейнічаць беларуская міліцыя? Можа, з выявай сатаны? Паўтару: перадача харугвы адбылася ў Дзень беларускай міліцыі. Ёсць такое свята. Як і Дзень настаўніка, Дзень пагранічніка. Было б няблага, каб людзям усіх прафесій уручалі такое блаславенне – жыць па хрысціянскіх запаветах.

Нашы продкі ішлі на бітву з ворагам, несучы Пагоню, а ў  выяве Пагоні дамінанта як раз крыж, які горда нясе вершнік. Хрысціянскі крыж – сімвал перамогі дабра над злом.

П.Садоўскі, зразумела, не проста так мусіруе факт перадачы харугвы. Для яго гэта вельмі добрая нагода каб “урэзаць” свайму даўняму апаненту мітрапаліту Філарэту і наогул усёй праваслаўнай царкве. А як жа – тры гады сядзелі побач у зале пасяджэнняў дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання.  Для гэтага вельмі падышлі нядаўнія сумныя падзеі 19 снежня і іх наступствы. І робіцца канкрэтная прывязка, дакладней — прыцягваюцца “за вушы” разгон мітынгу, арышты, суды і іншае – усе чым жыло грамадства апошнія два з паловай месяцы. Па Садоўскаму выходзіць, што менавіта за “загад учыніць крывавую бойню” 19 снежня і “узнагародзіла” праваслаўная царква МУС. І пайшло – паехала… “Лічу, што праваслаўная царква на чале з мітрапалітам канчаткова страціла свой твар”. “Яе літаральна згвалцілі”. І яшчэ: “Вуснамі галоўнага святара Беларусі гвалтоўныя дзеянні міліцыі кваліфікуюцца як “крестный труд”. Я ўважліва прачытаў прамову мітрапаліта Філарэта пры перадачы харугвы і ў ягоным тэксте пра “гвалтоўныя дзеянні міліцыі”  нічога не знайшоў. Ёсць вось што:

“Ваш труд — сохранение его от посягательств злоумышленников. Этот труд можно назвать крестным. Господь был возведен на Крест человеческим грехом. И вам постоянно приходится сталкиваться с болезненными проявлениями человеческой греховности…”

“ Мы, христиане, исповедуем, что Бог есть любовь. Поэтому пусть каждый из вас находит опору своего служения в любви к Богу и человеку. Несите добро нашим согражданам и сами будьте примером добродетельной жизни!”

А гэта, прабачце, ужо зусім іншы тэкст, а не тое, пра што гаворыцца ў аблічальным артыкуле Садоўскага.

Але джын ужо выпушчаны. “Фас!” У гісторыі такія выпадкі здараліся не аднойчы.  “Укрыжуй яго! Укрыжуй яго! Укрыжуй яго!” – крычаў натоўп, калі Хрыста вялі на Галгофу. Так і тут.

Амаль адразу пасля выхаду згаданага артыкула на сайце Хартыя-97 з’яўляецца  перадарук эпахальнага тэксту  з кідкай назвай  “Филарет наградил МВД за кровавую бойню”.  Цікавы, аднак, не сам факт перадруку, а рэакцыя інтэрнэту.  На 20.00 гадзін 13 сакавіка – 357 камэнтараў!  І зайздроснае аднадушша.  Чытаць тыя каментары – усё роўна, што стаць пад душ, дзе замест вады ліюцца памыі. Інтэрнэт усё сцерпіць? Здзіўляе аднадушнае прыманне на веру самога загалоўка.Адно мяне парадавала: беларускіх камэнтароў амаль не было. А гэта значыць, што пісалі людзі, для якіх беларуская нацыянальная ідэя, беларуская культура і мова – пусты гук. А назіранні паказваюць, што для такіх людзей і хрысціянства пусты гук.

Я цвёрда ведаю, што немагчыма ўсталяванне на Беларусі дэмакратыі, свабоды слова, прававых інстытутаў без адраджэння хрысціянства і ў першую чаргу самай масавай канфесіі – праваслаўя. І гэта не гледзячы на тое, што гнюсныя “традыцыі” ганьбаваць Царкву і ўладыку Філарэта маюць не такую ўжо і кароткую гісторыю. Яны пастаянна шліфуюцца на працягу дзейнасці ўсяго дэмакратычнага руху ў Беларусі – і ў першую чаргу БНФ. Што з гэтага вышла, мы ведаем. БНФ, напрыклад, мінімум тройчы расколваўся і ператварыўся ў шэраговую дробненькую арганізацыю, якая нават была няздольнай вылучыць на нядаўнія прэзідэнцкія выбары  моцнага кандыдата.

Тым больш уражвае факт з’яўлення на гэтым бязбожным фоне людзей, якія не паддаліся эйфарыі ганьбаваньня хрысціянскіх каштоўнасцяў, Цэркваў розных накірункаў і не паддаліся на класічны заклік – “Укрыжуй яго!” Яны ствараюць прынцыпова новую партыю Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю (БХД), дзе хрысціянскія каштоўнасці ставяцца на першае месца.  На фоне  прэзідэнцкай кампаніі 2010 года вылучэнне 35-ці гадовага Віталя Рымашэўскага ад БХД кандыдатам у прэзідэнты спачатку не ўспрымалася як сур’ёзная заяўка. Але месяц дзейнасці гэтага чалавека і яго каманды паказаў перавагу працы за ідэю над працай “за бабкі”. Нагадаю: Рымашэўскі перамог ўсіх кандыдатаў на  палітычным паядынку, арганізаваным на партале tut.by.

Беспрынцыпнасць дзеянняў і цынізм некаторых кандыдтаў і людзей з іх каманд была добра бачная падчас агітацыйнай кампаніі і яскрава праявілася пасля 19 снежня. Гэта і знакамітая заява Я.Раманчука. Гэта паводзіны кіраўніка штабу Някляева Дзмітрыева, які перайшоў з сваёй партыі АГП у каманду “Гавары праўду” і тут жа ацураўся ад яе лідэра пасля знаёмтва з КДБ.  Гэта і выступленні Р. Кастусёва.

Бездакорныя паводзіны Віталя Рымашэўскага ў беспрэцэндэнтна складаных абставінах выклікалі незразумелую рэакцыю журналістаў, якія толькі і шукалі нагоды, каб ачарніць былога кандыдата. Аднак найбольш уражвае мужнасць яшчэ аднаго хрысціянскага дэмакрата –  Паўла Севярынца, які з’яўляецца прызнаным  лідэрам БХД. Яго жыццё – гэта сапраўды пакліканне, якое гістарычна можна параўнаць толькі  з прыездам з Яраслаўля ў Беларусь Максіма Багдановіча, які стаў сімвалам беларускай нацыі. Я веру, што турмы не зломяць Паўла, і спадзяюся, што недалёкі той час, калі  хрысціянскія прынцыпы стануць вуглавымі ў беларускай палітыцы.

Вярнемся яшчэ раз да факту перадачы харугвы.  Хочацца нам альбо не, але артыкул і дыскусія вакол яго адвярнулі ад Царквы і ад веры многіх. Гэта, як кажуць, “медыцынскі факт”. Таму ўзнікае пытанне: як так вышла, што з боку Праваслаўнай Царквы быў здзейснены такі палітычна няправільны крок? Навошта было даваць нагоду ворагам праваслаўя і займацца заігрываннем з сілавікамі ў такі цяжкі для грамадства перыяд, калі адбываюцца суды на удзельнікамі снежаньскіх падзей, працягваюцца рэпрэсіі, ідзе працэс міжнароднага асуджэння дзеянняў рэжыму? Хто стаіць за гэтым? Каму гэта выгадна? Вось пра што трэба гаварыць.

Што тычыцца гэтай харугвы, дык адказ, здаецца, я ведаю. Яго я знайшоў на адным праваслаўным сайце: «Замысел освящения воинского знамени родился во время акции «Семья – служим вместе» в рамках проведения программы «Семья – единение – Отечество. Хоругвь была вышита с любовью и молитвой в мастерских Свято-Елисаветинского монастыря» рассказал исполнительный директор Издательства Белорусского Экзархата Владимир Грозов.

Вось адкуль ногі растуць! Яшчэ раней, 25 лістапада 2010 года У. Грозаў “правярнуў” вельмі гучную акцыю: “От лица белорусской православной церкви Министерству внутренних дел торжественно передана уникальная православная святыня – копия Слуцкого Евангелия”. Я так разумею гэта: не універсітэтам і Акадэміі Навук патрэбна Слуцкае евангелле, а нашай міліцыі, толькі там яго месца. Праўда, і міліцыянты ацанілі дзейнасць дырэктара выдавецтва: яго ўзнагароджваюць медаллю ”за тесное взаимодействие с органами внутренних дел Республики Беларусь по духовно-нравственному и патриотическому воспитанию личного состава, пропаганду семейных традиций медалью «90 год міліцыі Беларусі».

Аднак з харугвай у Грозава адбыўся яўны пракол. Думаю, не пройдзе дарам такая  нахабная акцыя па дыскрыдытацыі Царквы ў час, калі яе аўтарытэт і без таго не самы высокі.

Тым не менш, харугва з выявай Хрыста Збаўцы знаходзіцца ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Не думайце, што гэта нейкая карцінка альбо прыгожы тканы  ручнік. Гэта зброя. І зброя большая, чым дубінкі, пісталеты і танкі. Гэтая зброя завецца Любоўю. І магчыма, ад гэтага часу міліцыя  сапраўды будзе з народам, бо хрысціянская любоў пераадолее ўсе бар’еры, пераадолее ўсталяваны ў беларускім грамадстве страх, і людзі са шчытамі больш не падымуць рукі на безабаронных грамадзян.

The post “Укрыжуй яго!” appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).

Пра Плошчу, антычную дэмакратыю і прыгажуню Кліо
Падаем развагі доктара паліталогіі, грамадскага і царкоўнага дзеяча, сябра аргкамітэта БХД Анатоля Астапенкі з нагоды асобных артыкулаў у газеце  “Советская Белоруссия” .

Прыгожую, маляўніча ілюстраваную газету “Советская Белоруссия” я чамусьці ніколі не чытаю. Можа таму, што ўжо даўно не існуе такой краіны як “Белоруссия” і тым больш “савецкая”, а можа таму, што яна выдаецца на мове суседняй дзяржавы і толькі на гэтай  мове можна, як сказаў наш прэзідэнт, выразіць разумныя думкі. А можа і тое і другое.

Але ў адну з субот студзеня я паступіўся са сваімі прынцыпамі і пайшоў купляць “Советскую Белоруссию”, бо як я даведаўся, яшчэ ў пятніцу выйшаў нумар з вычарпальна аблічальным артыкулам пра Плошчу пад грознай назвай “За кулисами одного заговора”.

Якое ж маё было зьдзіўленьне, што газеты і за пятніцу і за суботу ў кіёску не было. Толькі пабадзяўшыяся па Мінску і абышоўшы з дзясятак кропак продажу СМІ, я ўсё ж набыў патрэбныя нумары. Сакрэт папулярнасьці СБ, канешне, быў просты – як і я, СБ пайшлі набываць тыя ж неабыякавыя да падзей 19 снежня людзі, а як гэтую прэсу амаль ніхто звычайна не бярэ, то і заказ на яе ў кіёсах вельмі абмежаваны.

Па-звычцы я дастаў купленую газету ў вагоне метро і адразу злавіў сябе на незвычайнай думцы – мне сорамна. Сорамна за тое, што я трымаю ў руках гэты прыгожае выданьне, якое тым не менш нармальны чалавек чытаць не будзе. Здавалася людзі асуджальна глядзяць на мяне і думаюць: “Вось едзе лукашыст!”

Аднак сорам мой быў апраўданы. Згаданы опус быў напісаны па ўсім канонам савецкай дэмагогіі. Па слядам тэкстаў таго “трактата”, надрукаванага ў некалькіх нумарах СБ, было сказана ўжо нямала самымі рознымі людзьмі і ў розных месцах і ўсе яны адзіныя ў адным – гэты матыэрыл чысцейшая брахня, дэмагогія і напісаны з адной мэтай абяленьня, апраўданьня злачынных дзеяньняў спецназа пры зачыстцы плошчы Незалежнасьці 19 снежня і абгрунтаваньня беззаконнага утрыманьня кандыдатаў у прэзідэнты і іх паплечнікаў у турме.

Таму паўтарацца я тут не зьбіраюся, а выкажу толькі некалькі відавочных тэзісаў. Адзначу хаця б згаловак артыкула “За кулісамі одного заговора”, які зусім не адпавядае зместу артыкула, бо ні пра які “заговор” там нідзе не сказана нават слова. Падрабязна разглядваюцца механізмы рэалізацыі падчас прэзідэнцкай кампаніі двух асноўных праектаў – “Гавары праўду” і “Стратегия победы» і…. нідзе ані воднага слова пра нейкі “заговор”. Тут вам і копіі кантрактаў на атрыманне гранта, вытрымкі з стратэгічнагі плана ГК ГП, падрабязныя справаздачы работнікаў КДБ за мінулы год, якія “пасьлі” гэтыя кампаніі. Вы мне прабачце, але ж у нашай краіне сотні, нават тысячы (!) грамадскіх арганізацый, якія цалкам законна ўжо дваццаць гадоў атрымліваюць гранты, таксама складаюць аналагічныя справаздачы – інакш ніхто аніякіх грантаў не дасьць. Можа іх таксама “к ответу”?  А што ў прыведзеных вытрымках з дакуметаў гаворыцца пра этапы выбарнай кампаніі, пра тое як прыйсьці да ўлады, што рабіць і як – дык якая ж у гэты крамола? Менавіта з мэтай стаць прэзідэнтам – г.зн. прыйсці да ўлады – і вылучаліся ўсе кандыдаты.

У нашай краіне афіцыйна дзейнічаюць каля 15-ці палітычных партый. Кожная з іх ставіць за мэту – прыход да ўлады. Гэта сэнс стварэння любой партыі. Пра гэтую галоўную функцыю партый можна прачытаць у любым падручніку паліталогіі. Напрыклад у падручнику А.Мельника “Политология” мы чытаем: “Политическая партия представляет собой общность людей, объединенных организационно и идеологически, которая выражает интересы определенного  класса, социального слоя или общественной группы и ставит своей целью их реализацию путем завоевания государственной власти или участия в ее осуществлении”.    А паліталогію вывучаюць ва ўсіх ВНУ краіны і кожны студэнт павінен ведаць, што выбары якраз для таго і прызначаныя каб прадстаўнікі пэўных партый прышлі да ўлады. Інакш ён атрымае двойку.

Аўтары ж артыкула СБ мала таго, што не вывучалі паліталогіі і гэтую двойку сабе атрымліваюць аўтаматам, яны назвалі працэс перадвыбарачай кампаніі “загаварам”, што ўжо падпадае пад артыкул “паклёп” ці “абраза” і караецца законам. На жаль у нас законы не дзейнічаюць і наўрад ці мы патрапім на суд, які будзе разьбірацца з аўтарамі гэтага паклёпніцкага  тэксту.

Я збіраўся дадаць толькі некалькі слоў да хвалі абурэння многіх людзей з нагоды публікацыі ў СБ артыкула “За кулисами одного заговора” і на гэтым скончу. Бо можна завесціся і “мятаць бісер” вельмі доўга. А ці варта?

Галоўнай мэтай майго артыкула ёсць трохі іншая нагода, хоць, на маю думку, і маючая непасрэднае дачыненне да выбараў. Нагода вось якая. У тым жа нумары СБ, дзе і шэдэўр дэмагогіі пра загавар, быў змешчаны іншы артыкул, а дакладней “Политические диалоги”, якія падрыхтаваў да друку прафесар Вячаслаў Оргіш.  “Мифы и реальность демократии” – так называліся “дыялогі”.

Трохі пазней – у лютаўскім нумары СБ В. Оргіш друкуе ўжо дзейсны артыкул, так бы мовіць, палітычны трактат пад назвай “Уроки насмешницы Клио”, дзе падрабязна фармулюе сваю палітычную пазіцыю пра якую я і павяду ніжэй гаворку.

Ведаючы В. Оргіша па ягоных ранейшых публікацыях у НВ і іншых дэмакратычных выданнях, я спачатку падумаў, што пачытаю ў СБ хоць нешта талковае і значыць не дарэмна купляў газету. Але мяне чакала вялікае расчараванне. Не, хутчай і не расчараванне, а нейкая гідлівасць і адчуванне здрады якое бывае, калі цябе прадаў чалавек – нядаўні сябра.

Змест дыялогаў і асабліва спосаб выкладання іх зместу нагадаў мне савецкія часы, калі з любой нагоды ў масавым парадку штампаваліся патрэбныя ідэялагічныя матэрыялы. У тыя  часы ўсё было проста. Як толькі сказаў нехта адмоўнае пра савецкія парадкі ці проста не крыкнуў “Ура!” адзіна правільнаму курсу на пабудову камунізма, тут жа знаходзіліся патрэбныя ідэолагі, якія, карыстаючыся адінай правільнай марксісцка-ленінскай тэорыяй, кляймілі такіх іншадумцаў па чым свет стаяў, ганьбавалі любога чалавека не згоднага з афіцыйнымі ўстаноўкамі.

Кадры для ідэялагічных аддзелаў па ўсім СССР каваліся на кафедрах навуковага камунізму і філасофіі універсітэтаў ці Вышэйшай партыйнай школы (ВПШ).

Пасля ўсталявання шматпартыйнасьці і ліквідацыі камуністычнай партыі – КПСС, многія кадры савецкай грамадскай навукі тэрмінова пераарыентаваліся, яны рынуліся асвойваць новыя гарызонты паліталогіі, сацыялогіі і іншых сучасных навук аб грамадстве. Асабліва шмат стала з іх дэмакратаў, бо пасля скапраментаваўшага сябе слова “камунізм” самым модным стала слова “дэмакратыя”.

Адным з такіх філосафаў, не прапаўшых ў новы бурлівы час перабудовы, і быў Вячаслаў Оргіш. Праўда кола ягоных навуковых інтарэсаў не надта і пярэчыла новай ідэалогіі, калі ўзгадаць хоць бы манаграфію “Древняя Русь: Образование Киевского государства и введение христианства” і да глыбокай пенсіі сядзеў бы ў Акадэміі наву РБ  Вячаслаў Пятровіч з такой тэмай. Але хацелася большага.  У 2001 годзе В.Оргіш узачальвае штаб адзінага тады кандыта ў прэзідэнты У.Ганчарыка за што яго і звальняюць з працы. «Меня за политическую деятельность уволили из Академии наук. Меня просто подло, нахально, с грубым нарушением законодательства выкинули с работы» – гаварыў тады пацярпелы ад рэжыму філосаф.  Але доўга не бедаваў. Сэрдабольны Іосіф Сярэдзіч бярэ яго палітычным аглядальнікам НВ і нават робіць сваім намеснікам!

Адзін за адным у НВ выходзяць артыкулы прафесара Оргіша, аб’явіўшага інтэлекуальную вайну ненавіснаму лукашэнкаўскаму рэжыму. Ён становіцца рупарам апазіцыі. Вось што піша на сваім сайце адзін з тагачасных апазіцыянераў Леванеўскі: “Наиболее полный анализ происшедшего представил недавно в выпусках газеты «Народная воля» №22-28 доктор философских наук Вячеслав Оргиш. Его работу можно отнести к выдающимся произведениям такого характера за последние 5лет. Еще никто из деятелей оппозиции, и уж тем более из идеологов правящего режима не создавал такой целостной картины происходящего в Беларуси, никто не создал такой конструкции знаний, которая многое делает понятным и ясным”. (5.03.2002).

Што ні кажы, а прыёмамі навукападобнасці Оргіш авалодаў бездакорна. Толькі за душой у яго што стаяла? Прага да славы? Слава была, праўда, у асяроддзі апазіцыі. Грошы? Вось тут, відавочна, ёсць загвоздачка. Якія ж грошы у апазіцыйнай газеты? НВ ўвесь час ледзь канцы з канцамі зводзіць. Хоць па сводках той жа СБ – у апошняй прэзідэнцкай кампаніі праз апазіцыю прайшлі мільёны баксаў.  Але В.Оргіш не стаў чакаць гэтага зорнага часу. Навука і закалка савецкага філосафа, здольнага імгненна прыстасоўвацца да чарговых патрабаванняў партыі і ўраду, а таксама прыродная схільнасць “трымаць нос па ветру” далі плён. І вось нечакана ужо не ў НВ, а ў “Савецкай Беларусіі” выходзіць артыкул В.Оргіша “Прыйшоў час сыходзіць з барыкад”, дзе ён выкладае дыяметральны процілеглую пазіцыю сваім нядаўнім антыдыктатарскім публікацыям ў апазіцыйнай прэсе. Канешне, новага для многіх у гэтым нічога не было. Як напісаў адразу В.Карабалевіч: “Відаць, сп. Оргіш вырашыў паўтарыць “подзьвіг” Людмілы Масьлюковай”. І аналізуючы тэкст здрадніка, прама піша – “Вячаслаў Пятровіч не сышоў з барыкады, а проста перабег на яе другі бок”.

Служыць нядаўнім апанентам, тым каго ты зусім нядаўна бэсціў на чым свет стаіць – на першы погляд  складана. Але не Вячаславу Пятровічу. І вось мы бачым новыя, ідэялагічна вытраманыя артыкулы, “Дыялогі” – усё як у лепшыя савецкім часы.

І вось цяпер я вярнусь да “Палітычных дыялогаў”, змешчаных у студзеньскіх нумарах СБ. Лёгка бачыць, што мэта дыялогаў – поўнае апраўданне існуючаму рэжыму, асуджэнне Плошчы і ўсёй дэмакратычнай апазіцыі. І будуецца “тэорыя” – зусім у духу 70-х гадоў мінулага веку. Праўда, ў адрозненне ад тых спецыялістаў па навуковым камунізме, якія грунтаваліся на адзіна правільным марксісцка-ленінскім вучэнні –  у Оргіша наадварот – тэорыя падтасоўваецца пад ужо здзейсненныя палітычныя падзеі і працэсы.

Тэкст “Дыялогаў” цягнецца праз два нумары і займае ажно 18 старонак фармату А4, якія складаюцца з 113 абзацаў і 6472 слоў. Але далібог – увесь сэнс можна было б выкласьці і ў 13 ды і нават у трох абзацах.

Цэнтральным паняццем “Дыялогаў” з’яўляецца паняцце “палітычныя эліты” і вакол гэтых эліт вядзецца ўся гульня.  Слова “эліта” ў артыкуле сустракаецца 22 разы, “эліты” – 42, а “эліт” – аж 92! Сэнс дыялогаў зводзіцца да таго, што для Беларусі дэмакратычныя каштоўнасці Захаду не падыходзяць, і інстытуцыялістскі падыход (фактычна імпарт дэмакратіі) ў Беларусі не пройдзе. Больш таго нядаўні дэмакрат В. Оргіш наогул ставіць пад сумнеў неабходнасць дэмакрызацыі грамадства. Там самым абгрунтоўваецца марнасць дзейнасці нашых грамадскій арганізацый у гэтым накірунку, бо “сторонники институционального подхода работают не с эмпирически подтвержденной теоретической гипотезой, допускающей возможность произвольной организации политической жизни, а с идеологической мифологемой, опираясь на которую они стремятся втиснуть эту жизнь в прокрустово ложе любезной им демократии”. Так што ніякай дэмакратыі у нас не прадбачыцца. І беларуская палітычная эліта па “тэорыі” прафесара Оргіша і цалкам з ім салідарнай акдамікам Нью-Йорскай акадаміі навук Жанай Грышчанкай не падтрымлівае і ніколі не падтрымае гэтай “любезнай” дэмакратыі.

І тут узьнікае пытанне. Што і каго трэба разумець пад палітычнай элітай, пра якую, як сказана вышэй, толькі і гаворыцца ў дыялогах Оргіша. Спачатку знойдзем азначэнне гэтага тэрміна.

“ПОЛИТИЧЕСКАЯ ЭЛИТА – внутренне сплоченная, составляющая меньшинство социальная общность, выступающая субъектом подготовки и принятия важнейших стратегических решений в сфере политики и обладающая необходимым для этого ресурсным потенциалом. Ее характеризует близость установок, стереотипов и норм поведения, единство разделяемых ценностей, а также причастность к власти (независимо от способа и условий ее обретения).” (Той жа падручнік політалогіі А.Мельніка).

Апазіцыя ў гэтую “социальную общность” яўна не пападае, бо зусім не пры ўладзе і не мае да яе поступаў у цяперашні момант нават у думках. Ды што там! Яе не пусцілі нават у выбарчыя камісіі, куды лёгка трапіў мой сусед п’янтос з сям’ю класамі адукацыі і, фактычна,  стаў гэтай элітай.

Значыць эліту трэба шукаць з бліжэйшага асяроддзя прэзідэнта, адміністрацыі і наогул з людзей пры ўладзе. І паколькі курс нашага ўрада адметны стабільнасцю, нязменны ужо 16 год, то і эліту пачнем шукаць тых часоў. Такім чынам – 1994 г.  Добра памятаю, газеты тады пісалі – у палітыку ўвайшлі “молодые волки” і гэтая каманда прывяла А.Лукашэнку да ўлады. Імены іх вядомыя: А.Фядута, А. Лябедзька, Л.Сініцын, Д.Булахаў, У.Ганчар, І.Ціцянкоў.

Пазнаёмімся, спадар Оргіш, з палітычнай элітай? Ну першыя два імёны  гэтай “эліты” – Аляксандр Фядута і Анатоль Лябедзька і цяпер на слыху. Толькі убачыць іх нельга – сядзяць у турме, славутай “амерыканцы”. Дзмітрый Булахаў падрэйфаваўшы ад каманды прэзідэнта да апазіцыі і наадварот – раптаўна памёр у 2006 годзе. Іван Ціцянкоў у 1995 годзе, каб выслужыцца, самалічна ірваў бел-чырвона-белы дзяржаўны сцяг на Доме ураду, але гэты самахвярны ўчынак недаацанілі – ўсе роўна потым быў вымушаны ўцякаць, цяпер “у бегах” недзе ў Маскве.  Уладзімір Ганчар – адна з самых трагічных фігур нашай новай гісторыі, бо ў яго няма нават магілы, куды б прышла паплакаць ягоная жонка і дзеці. Леанід Сініцын, былы галава адміністрацыі прэзідэнта – даўно займаецца бізнесам, адзіны хто больш менш бяскроўна адкараскаўся ад прыналежнасці да палітычнай эліты тых гадоў.

Далей – прэм’ер-міністр з 1995 па 1996 г Міхаіл Чыгір. Асуджаны за эканамічныя злачынствы.  Дырэктар Нацбанка Віннікава да 1998 г. Падпала пад следства і ўцякла з-пад хатняга арышту. Цяпер жыве ў Англіі. Былы дырэктар Мінскага трактарнага завода Міхаіл Лявонаў вышаў на волю ў студзені 2010 г., адсядзеўшы 8 гадоў.  Другі Лявонаў – Васіль, былы міністр сельскай гаспадаркі адсядзеў тры гады… Леанід Калугін –  кіраваў “Атлантам” ад 1993 да 2001 году, за спробы ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. супраць яго была распачатая крымінальная справа па фактах “злоўжываньня службовым становішчам”. Працэс расцягнуўся на 3 гады, пакуль Калугін не прыняў пострыг і не стаў манахам Ніканам. Былы міністр знешнеэканамічных сувязяў Міхаіл Марыніч быў асуджаны на пяць гадоў. З турмы вышаў інвалідам. Былы міністр МУС генерал Юры Захаранка знік у 1999 годзе і да гэтага часу не прызнаны памёрлым.

Гэты спіс палітычнай  эліты Рэспублікі Беларусь мінулых гадоў можа быць падоўжаны. Спіс жудасны.

Магчыма сучасная палітычная эліта выправілася, законы не парушае і нарэшце выконвае сваю ролю авангарда палітычнага жыцця краіны, як напісана ў падручніках паліталогіі? І яе мае на ўвазе В.Оргіш у сваім знакавым дыялогу? Паглядзім.

Вось жа, зусім нядаўна быў галавой Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас. Цяпер старшыня Беларускай федэрацыі футбола. А дзе ж Уладзімір Канаплёў, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу? Кіраўнік федерацыі гандбола. Палітычная эліта перакінулася ў спартыўную. Праўда гэта іх не выратавала ад чорнага спісу неўязных у краіны ЕС.  А гэты спіс вельмі цікавы і не малы – усяго 157 асоб. Што ж гэта за эліта, якую не пускаюць у Еўропу?

Цяперашняя палітычная “эліта” – гэта не авангард грамадства і “важнейших стратегических решений в сфере политики” яна даўно не прымае. Гэта бязвольная шэрая маса запуганых людзей, якія галасуюць з любой нагоды толькі аднагалосна, стаяць па стойцы “смірна” перад сваім начальствам, а, калі не дай Бог, каму выпадзе незайздросны лёс стаць перад самым галоўным правіцелем, то яны становяцца наогул напаўмёртвымі – што можна назіраць у шматлікіх справаздачах БТ.

Сістэма страху вырасціла халуёў ува ўсіх узроўнях улады, ва ўсіх дзяржаўных і яшчэ больш – не дзяржаўных арганізацыях.  Калі савецкія функцыянеры у выпадку нейкіх абставін сыходзілі са сваіх пасадаў, то пазбаўляліся толькі сваіх прывілеяў, доступа “к корыту”. Цяпер жа можна пазбавіцца не толькі гэтага, і прыведзены спіс скалечаных лёсаў яскрава сведчыць пра тое, што можа быць…

На старонках свайго “дыялога” ў СБ В. Оргіш прыходзіць да “навуковага” выніку: “Сильная президентская власть в Беларуси (по терминологии ее критиков — авторитарный режим) — это в определенном смысле выбор самой белорусской элиты, ее представителей в местных эшелонах власти”. А што ж гэтай “эліце” (яна заслугоўвае толькі двухкоссяў), прабачце, застаецца рабіць? Хіба існуе іншы выбар? 19 снежня паказала, што будзе з людзьмі, якія прапануюць іншы выбар.

Оргішу ва ўнісон падпявае нью-йорскі акадэмік Жана Грышчанка: “деятели местной власти в Беларуси придерживаются патерналистских представлений, предпочитают работать под опекой и в системе иерархически выстроенной государственной власти, опираясь на волю и директивы Центра”. Моцны “вынік”. Паважаная Ж.Грышчанка скажу Вам адно: яны не “предпочитают”, яны панічна баяцца сказаць нешта не так, каб не трапіць у згаданы спіс, яны няшчасныя людзі – не чапайце іх. Каб не быць галаслоўнай Ж.Грышчанака спасылаецца на маніторынг «Демократия и местная власть» –  “вяршыню” сацылагічнага даследавання, згодна якому “местная управленческая элита не заинтересована в расширении возложенного на нее круга полномочий, побаивается брать на себя инициативу… Из одиннадцати предложенных для оценки сфер ответственности респонденты из числа местной управленческой элиты готовы отвечать в большом объеме лишь за три из них: организацию отдыха и культуры, коммунальное хозяйство, трудоустройство”.

Але дзякуй за гэты маніторыг, ён толькі пацвярджае мае словы пра татальную сістэму страху.

Я разумею, перад В.Оргішам стаяла не лёгкая задача: абгрунтаваць аўтаратарны рэжым існуючы цяпер у Беларусі і даказаць, што ён лепшы за еўрапейскія дэмакратыі. І нью-йорскі акадэмік Ж. Грышчанка са сваім маніторынгам была задзейнічана для гэтай мэты. І вымушаны канстантаваць: з задачай яны не справіліся. Ды і немагчыма справіцца, бо гэта тое самае, што інтэрпрэтаваць відавочны еўрапейскі прагрэс як рэгрэс.  Тое самае, як некалі даказвалі, што ў СССР самы лепшы лад у свеце. А што атрымалася з гэтага ладу мы ўсе ведаем.

Каб прыдаць навукападобнасць сваім кволым развагам, скрозь пабудаваным на пяску, В. Оргіш сядае на любімага канька – апялюе да антычнай дэмакратыі, быццам бы менавіта ў часы старажытных грэкаў ды рымлянаў і была сапраўдная дэмакратыя, так бы мовіць – эталон.

Адразу скажу, што спасылацца на прыклады дзяржаў, што існавалі больш як 2000 гадоў таму назад і пераносіць нават нейкія элементы іх дзярджаўнага ладу ў наш час – поўнае глупства. Гэта тое самае, што разважаць пра ядзерную фізіку, карыстаючыся вучэннем Дэмакрыта аб атамістыцы. У прыродзе дзейнічаюць законы развіцця і мы –назіраем прагрэс чалавецтва, а не застой, і, відавочна, формы кіравання дзяржавамі таксама пастаянна ўдасканаліваюцца – згодна з тымі ж законамі дыялектыкі.

Але доктар філасофскіх навук Вячаслаў Оргіш так не лічыць. Для фармавання правільнага погляду на дэмакратыю па Оргішу дастаткова азнаёміцца з працамі Арыстоцеля, які “считал принципиально важным для правильной демократии наличие ограничительной нормы, а именно, чтобы все граждане, собравшись вместе, могли видеть один другого. В связи с этим он называет предельную цифру граждан одного полиса — 20.000”. Так што Амерыка са сваёй хвалёнай дэмакратыяй хай не лезе, бо мае не 20 000, а пад 200 мільёнаў насельніцтва. Так што ў яе дэмакратыя – “няправільная”.

Але гэта толькі прэлюдзія, трохі ніжэй у згаданых дыялогах вучоная парачка наогул “мочыць” дэмакратыю. На гэты раз грунтуючыся на “Экспертном заключении Платона” з якога вынікае, што “При демократии граждане перестают уважать законы, повсеместно царит культ потребительства, люди крайне отчуждены друг от друга, укореняется эгоизм. В результате крайняя свобода оборачивается крайним рабством, произволом толпы…”.

Напісалі – і вось далёка ідучыя вынікі, што і не сніліся Платону: “надо ли нам под маркой развития представительной системы народовластия поощрять развитие предвыборных балаганов в виде неизвестно кем проплаченных радио– и телешоу, уличных митингов, пикетов, листовок, плакатов и т.п., которые переполнены, говоря деликатно, недостоверными сведениями, пустыми обещаниями и прочей лакированной ерундой?”. Вось вам і апраўданне вакхналіі беззаконня на Плошчы, арыштаў больш як 600 чалавек. Чытайце Платона!

Ну і, як разынка, на заканчэнне сумеснай хвалебнай оды рэжыму тандэма Оргіш-Грышчанка – абгрунтаванне неабмежаванага тэрміну прэзідэнцкага праўлення Аляксандра Рыгоравіча.  Таксама антычнасць, але прыклады бяруцца ўжо з гісторыі. Што там чатыры тэрміны, Перыкл – грэцкі правіцель V стагоддзя да нашай эры выбіраўся 31 раз! Калі памножыць на пяць, то атрымаем – 155 гадоў!

Так што хадзіць і хадзіць яшчэ беларусам на Плошчу…

Некалькі слоў пра новы опус В.Оргіша “Уроки насмешницы Клио”. На жаль,  нічым асабліва новым ў ім наш прыдворны філосаф не “парадаваў”. Пустыя развагі пра нейкую “сістэмную апазіцыю”, якой у Беларусі няма, а павінна быць… Не ведаеце, што за сістэмная апазіцыя?  Зараз патлумачу. Па Оргішу сапраўдная апазіцыя альбо “сістэмная”  гэта такая, што працуе разам са склаўшайся палітычнай сістэмай, г.зн. руку ў руку з рэжымам. Вы скажаце :”Дык якая ж гэта апазіцыя?”. Не апазіцыя? Безумоўна, і я так мяркую. Гэта ўжо не апазіцыя – і заклікі да сістэмнай працы з уладамі – гэта заклікі да супрацоўніцтва з існуючым парадкам,  да згоды з рэжымам, да прызнаньня дыктатуры.

Адным словам В.Оргіш заклікае паўтарыць свой “подзвіг” і памяняць нам усім свае погляды, прынцыпы  на процілеглыя, стаць здраднікам свайго народу. Гісторыя ведае мноства такіх выпадкаў і на жаль нічаму не вучыць…

На заканчэнне мне б хацелася запытаць у Вячаслава Пятровіча наступнае. Ці задумываліся Вы над тым часам, калі беларускі аўтарытарны рэжым рухне? Ні адна дыктатура вечнай не бывае. Куды вы тады пойдзеце служыць? Вам як даследчыку хрысціянства пэўна ж вядома, што нават Іуда пасля здрады Хрысту пакаяўся, праўда са спазненнем..

Ці ні паспяшаліся Вы атрымаць ганарар ад прыгажуні Кліо?

The post Пра Плошчу, антычную дэмакратыю і прыгажуню Кліо appeared first on Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД).