Ці існуе ідэалогія беларускай дзяржавы?
Прадмет пад назвай «Идеология белорусского государства» уваходзіць як базавы прадмет ува ўсіх вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Якая ж мэта такога курса, які прыраўноваецца да курса «Вышэйшая матэматыка» для тэхнічных універсітэтаў, альбо «Мікраэканоміка» для эканамічных ВНУ? На гэтае пытаньне мы знаходзім адказ у шматлікіх курсах «Ідэалогіі» напрыклад такога зместу: курс «Идеология белорусского государства» павінен «способствовать утверждению гражданственности, осознанного отношения граждан к происходящим в обществе и государстве процессам, выработке активной жизненной позиции, что особенно важно для специалистов высшей квалификации, которые составляют основу руководства в сфере производства или оказания услуг[1]», альбо: «выработка у студентов компетенций, значимых для современного белорусского общества и государства, развития активной гражданской позиции и умения выражать ее; выработка заинтересованного отношения молодежи кпроисходящим в обществе и государств процессам[2]». Варта прывесці і само азначэнне: «Идеология белорусского государства – это система идей, ценностей и принципов, необходимых для самопознания, саморазвития, созидания и коммуникации людей в белорусском государстве, а также в отношениях с другими государствами».
У сувязі з прыведзенымі выказваннямі беларускіх палітолагаў трэба адзначыць вельмі непрыемны для іх, але разам з тым реалістычны факт: няма больш апалітычнага і несьвядомага элементу ў нашым грамадсте, чым беларускае студэнцтва. І ёсьць падазрэнне: а ці не з’яўляецца прычынай гэтага менавіта курс«Основы идеологии белорусского государства», над якім адкрыта сьмяюцца навучэнцы? І сапраўды: акрамя неабходнай адзнакі ў залікоўцы, ніякай рэальнай карысці гэты курс не нясе, бо з’яўляецца звычайнай эклектычнай падборкай прапагадысцкіх тэкстаў, добра вядомых яшчэ з савецкіх часоў. У параўнанні з савецкім цыклам грамадскіх навук, вяршыняй якога з’яўляўся «Маральны кодэкс будаўніка камунізму» сучасны курс «ідэалогіі» церпіць паразу па ўсіх накірунках.
І гэта зразумела. Пасьля раптоўнага краху камуністычнай ідэі, развалу савецкай сістэмы і наступу капіталізму новай аб’яднаўчай ідэі для беларускага грамадства, для нашай нацыі і дзяржавы прапанавана не было. Для кожнай новай і маладой дзяржавы заканамерным з’яўляецца працэс фармавання сваёй нацыянальнай ідэі і ў нашай найноўшай гісторыі быў час (1990 –– 1996 гады), калі наратывабеларускай нацыянальнай ідэі імкліва набірала моц. Аднак пасля рэферэндуму 1995 года настаў час зварачвання нацыянальна-адраджэнцкіх праграм, ліквідацыі ўласнай гістарычнай памяці і вынішчэння беларускай мовы. Беларуская дзяржава стала на шлях аўтарытарнага рэжыму і ў Беларусі сталі немагчымымі любыя варыянты «ідэалогіі» акрамя той, якая абгрунтоўвае існаванне існуючага рэжыму дыктатуры, несвабоды і поўнага ігнаравання такой важнай ўва ўсім свеце каштоўнасці, як правы чалавека.
Дэталёва прааналізаваў сутнасць шэрагу падручнікаў па дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі Пётра Рудкоўскі[3]. Рудкоўскі паказвае, штоў кнізе У.А. Мельнікава «Государственная идеология Республики Беларусь» прысутнічае, па-сутнасці, антыбеларуская рыторыка і яна можа быць аднесена да падручніка[4] па «аўтарытарнаму русацэнтрызму». Больш станоўча аўтар «Паўстання..» ацэньвае падручнікі Я. Яскевіч[5] і Н. Канашэвіч[6], сутнасць якіх характэрызуецца як “асьцярожны лібералізм”, але ставіцца пад сумнеў іх вартасьць як “ідэалягічных” (двухкоссі П.Рудкоўскага) падручнікаў.
Такім чынам, ужо ў прааналізаваных падручніках і іншых працах афіцыйнай паліталагічнай навукі, цяжка знайсці сапраўды цэльную канцэпцыю ідэалогіі беларускай дзяржавы. І яе ня можа быць пры існуючай сістэме аўтаратырнай улады.
Але, што дзеіцца ў гэтай сферы па-за межамі РБ?
Пасля 1991 года, г.зн. пасля развалу СССР усе саюзныя рэспублікі сталі на шлях фармавання сваёй дзяржаўнасці і як,само-сабой зразумелае, перад кожнай з іх паўстала пытанне аб арыенцірах, новых ідэалагічных устаноўках і каштоўнасьцях. Для ўсіх ясным было адно: камуністычная ідэалогія павінна быць забароненая і, ў недалёкай будучыні – асуджана. Як першы крок гэтай праграмы ў постсавецкіх краінах быў узяты курс на дэідэалагізацыю. У Канстытуцыі Расіі была ўзаконеная заброна на дзяржаўную ідэалогію. Такое рашэнне вынікала з прадстаўлення аб тым, што «ідэалогія ёсьць ілжывае мысленне».
Дзеючая рэдакцыя Расійскай канстытуцыі прадугледжвае наступнае:
«Артыкул 13:
1. В Российской Федерации признается идеологическое многообразие.
2. Никакая идеология не может устанавливаться в качестве государственной или обязательной.
3. В Российской Федерации признаются политическое многообразие, многопартийность.
4. Общественные объединения равны перед законом… ».
У іншых былых савецкіх рэспубліках асноўныя прыярэтэты нутранага і знешняга палітычнага і грамадскага жыцця таксама былі адлюстраваны ў адпаведных Канстытуцыях. Для краін Прыбалтыкі, акрамя жорсткага курсу на знішчэнне камуністычнай ідэалогіі, вялікая ўвага была накіравана на праблему савецкай акупацыі ў 1940-м годзе і на нейтралізацыю бесперапыннай расейскай эспансіі на гэтых землях. Гэтыя працэсы працякалі на грунце моцнай нацыянальнай ідэі і нацыяналізму, як дзяржаўнай палітыкі. Гэтыя працэсы аднак ні ў якім разе не сталі арыенцірам для фармаванння нейкай дзяржаўнай ідэалогіі. Арыенцірамі для грамадзянскай супольнасці Прыбалтыкі, як і ўсёй Эўропы, сталі хрысціянскія каштоўнасці, нацыянальныя традыцыі, мова і іншыя атрыбуты сучаснай еўрапейскай нацыі-дзяржавы.
Не трэба асабліва здзіўляцца, што адзінай краінай ў Еўропе, дзе ўсур’ёз гаворыцца пра асаблівую «дзяржаўную ідэалогію», з’яўляецца – Беларусь. Толькі тут не ліквідавалі атавізмы камунізму па ўсяму перыметру жыцця краіны. Ва ўсіх гарадах і мястэчках да гэтага часу існуе поўны набор савецкіх назваў вуліц, дзе ўсё новыя і новыя пакаленні людзей падсвядома замбіруюцца бясконцымі вуліцамі імя міжнародных злачынцаў – Леніна, Карла Маркса, Свярдлова, Урыцкага, Валадарскага…. Захаваўся галоўны сімвал савецкай сістэмы – чырвоны дзяржаўны сцяг, крыху разбаўлены зяленым мусульманскім колерам. Сцяг – гэты асноўны сімвал нацыі. Няма сцяга – няма і нацыі. Беларусам прапанавана заставацца своеасаблівым «савецкім народам». Працягваецца русіфікацыя, падаўляецца нацынальная свядомасць. Гэта, фактычна, і ёсць сапраўдная ідэалогія беларускай дзяржавы. Шматлікія памочнікі халуйскай прэзідэнцкай вертыкалі ў выглядзефункцыянераў БРСМ з маладога ўзросту выхоўваюць новую нацыю – цынікаў, амаральных, карыслівых патрабіцяляў, пустэчу… Адзінае, што яшчэ не падпала пад сякеру гэтай«дзяржаўнайідэалогіі» – Царква. Але і гэта зразумела – яны яе не баяцца. Нават заігрываюць.Справа тут ў тым, што хрысціянства ва ўсім свеце перажывае ў наш час цяжкі перыяд ў выглядзе глубокага крызісу. Таму, нягледзячы на вялікі ўздым хрысціянскіх ідэалаў у постсавацкіх краінах, бурны рост хрысціяскіх суполак, прыходаў, абшчын, будаўніцтва храмаў і капліц – уздзеянне ўсіх разам узятых хрысціянскіх канфесій на жыцце беларускага грамадства застаецца мізэрна малым. Гэты рост дасягнуў ужо свайгоапагею і атрымлівае вялікую стрымліваючую сілуад Захаду, дзе хрысціянства даўно згубіла сваю вызначальную ролю ў жыцці еўрапейскіх дзяржаў.
Тым не менш, менавіта хрысціянства з’яўляецца самай магутнай ідэяй і ўтрымлівае самыя высокія – вечныяідэалы цягам ўсёй гісторыі чалавецтва ад часоў Ісуса Хрыста. І, магчыма, гэтыя новыя працэсы хрысціянскага адраджэння, што ідуць з Усходу –краін Прыбалтыкі, Расіі, Беларусі, Украіны, хрысціянскіх краін Каўказа, Балканскіх дзяржаў дадуць новы імпульс і хрысціянству Еўропы. Гэта становіцца зразумелым і нават неабходным, калі ўзгадаць і новыя рэаліі нашага веку: рэальную пагрозу фундаментальнага ісламу, паўзучай мусульманізацыі ўсяго цывілізаванага хрысціянскага свету.
Вось дзе трэба шукаць шлях да новай посткамуністычнай ідэалогіі: праз глубокае ўсведамленне ўсёй заганнасці камуністычнага мінулага, шляхам глыбокагапакаянне і новы «Нюрнберг-2» – Суд над камунізмам – да цывілізаванага хрысціянскага грамадства, арыенцірамі якога ёсць нацыянальная ідэя і хрысціянскія каштоўнасці.
На мой погляд з усіх ідэалагічных гульцоў нарасійскім полі творцаў новай расейкай ідэалогіі найбольш прываблівым выглядае падыход прафесара Ігара Панарына. У асновупроекта«Дзяржаўнай Ідэялогіі Расіі І.Панарынпрапануе формулу[7]:«тры Д: Духоўнасць, Дзяржаўнасць, Годнасьць («Достоінство» – расейскае). У першай рэдакцыі праекту замест «годнасць было «дэмакратыя», але апошняе слова настолькі запэцкалася за апошнія часы несумленнымі будаўнікамі гэтай самай дэмакратыі, што аўтар вырашыў за лепшае замяніць яго іншым, больш прываблівым. Лёгка ўбачыць, што Панарын, па-сутнасці, прапануе адрадзіць у трохі змененым выглядзе знакамітую формулу філосафа яшчэ імперскай Расіі Д. Хамякова – «Праваслаўе, Самадзяржаўе, Народнасць». У разгорнутымвыглядзе прапанаваная трыяда выліваецца ў цалкам прыстойную канцэпцыю:
«Государственная идеология реализуется на основе:
1).Социальная справедливость.
2).Социальное партнерство.
3).Патриотизм (любовь к Родине).
4).Защита духовно-нравственных ценностей и национальных святынь.
5).Диалог культур и цивилизаций.
Галоўнымі нацыянальнымі сымболямі Расіі, згодна І. Панарынуз’яўляюцца: велікі рускі князь Аляксандр Неўскі, Сергій Радонежскі, генералісімус Аляксандр Сувораў, Серафім Сароўскі, поэт Аляксандр Пушкін, вучоны Дзімітры Мендзялеяў, першы касманаўт планеты Земля Юры Гагарын.
Сітуацыя з магчымай беларуская ідэяй, альбо ідэалогіяй у шмат чым падобная на Расійскую, але маю істотнае адрознененне: Руская нацыянальная ідэя для Расіі не міф а реальнасьць. І болш таго гэтая нацыянальная ідэя ўсё больш і больш набывае прыкметы месінскай, а шавінізм усе больш і больш мацнее, набываючы знаёмыя формы Імперскай Расіі ХІХ стагоддзя.
Таму галоўным атрыбутам нашай беларускай ідэалогіі павінна быць беларуская нацыянальная ідэя, пастаўленая на трывалы грунт хрысціянства.
Ніжэй мы прапануем, шлях да стварэння ідэалогія беларускай дзяржавы, які ляжыць найперш у фармуляванні беларускай нацыянальнай ідэі і беларускага нацыяналізму. На гэтым шляху магчыма наступная схема[8].
Перш за ўсё нам трэба вызначыць прыярытэты, забіць трывалыя сваі ў гэтае няўстойлівае, зменлівае грамадства, даць такую ідэю, якая б задаволіла ўсіх. Прынята называць такую кіруючую ідэю ў грамадстве – нацыянальнай. Ніжэй прапанаваны шляхі разьвіцця БНІ у некальктіх магчымых формах. Найперш мы падзелім наша грамадстава на дзе групы.
А. Свядомыя, дасведчаныя грамадзяне, эліта нацыі;
Б. Большась насельніцтва, «электарат».
Фармулёўка Беларускай Нацыянальнай Ідэі для групы А
Найперш мы павінны цвёрда ўсвядоміць, што беларуская нацыянальная ідэя (БНІ) – гэта праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы.
Вылучым цяпер галоўныя атрыбуты беларускай нацыянальнай ідэі.
1. БНІ ўяўляе імкненне грамадзяніна Беларусі ўсвядоміць сябе ў сваёй нацыі ісваёй нацыянальнай дзяржаве.
2. БНІ ёсць выразнік акрэсленага тыпу культуры, уласцівага беларускаму этнасу і ўключае эканоміку, вытворчасць, адукацыю,рэлігію, мастацтва, літаратуру і іншыя складаючыя часткі ўсёй свядомай і мэтанакіраванай дзейнасці грамадзян.
Канкрэтызуем гэтую пазіцыю па асноўных галінах культуры.
а)Нацыянальная эканоміка. Некаторыя эканамісты лічаць, што не існуе нацыянальнай эканомікі (напрыклад Л. Злотнікаў). Гэта не зусім правільнае меркаванне. Менавіта ўпор на нацынальныя каштоўнасціі дазволіў пасляваеннай Германіі хутка выйсці з крызісу. Людзвіг Эрхард, творца пасляваеннай нямецкайэканомікі, назваў новуюэканамічную праграму “нямецкім цудам”. Сапраўды, за вельмі невялікі тэрмін (1947 – 1953) дзякуючы прадуманайі прыстасаванайдаНямеччыны эканамічнай праграме, ФРГ выйшла са стану поўнага разбурэння і стала перадавой еўрапейскайкраінай.
Кожная перадавая дзяржава дасягнула сваіх поспехаў дзякуючы менавіта сваімнацыянальным асаблівасцям у эканамічнай галіне. Напрыклад, тая ж Японія мае фірму “Sony”, вядомую ўсяму свету. І ў галіне сваёй прадукцыі гэтая фірма амальне мае сабе роўных.
Акрамя тэхналагічных нацыянальных асаблівасцей, пры стварэнні эканамічных праектаў вялікую ролю іграюць таксама тэрытарыяльныяі геапалітычныяасаблівасці размяшчэння краіны. Сюды ўваходзяць як прыродныя багацці, нетры, лясы і азёры, так і месцазнаходжаннякраіны. Напрыклад, шэрагеўрапейскіх краін маюць значны даход ад транзіту таварапатокаўпразтэрыторыю (Швейцарыя,Чэхія,Аўстрыя і іншыя). Беларусь мае ўсе гэтыя атрыбуты.
б)Нацыянальная адукацыя. Навучанне павінна праводзіццана моветытульнай дзяржавы. Але гэта будзе ў ідэале, пераход на беларускую мову павінен быць паступовым, гібкім і наваи неадчувальным. Дзеля таго, каб пазбегнуцьдыскрымінацыі нацыянальных меншасцей, на тэрыторыі пражывання гэтых меншасцей побач са звычайнымі навучальнымі ўстановамі адкрываюцца школы на роднай мове.
в) Рэлігія. У развітых нацыях-дзяржавах Царква непазбежна нясе на сабе нацыянальны адбітак. Як у каталіцкіх Касцёлах, так і ў праваслаўнай Царкве набажэнствы па магчымасці праводзяцца на нацыянальных мовах, альбо ў комплексе з прафетычнымі мовамі накшталт царкоўнаславянскай.
3. Няма дзяржавы, што не мела б сваёй нацыянальнай сімволікі: нацыянальнага сцяга, герба і гімна. .Беларусы таксама маюць сваю прадвечную нацыянальную сімволіку. Гэта бел-чырвона-белы сцяг, герб Пагоня, і некалькі нацыянальных гімнаў, сярод якіх найбольш любімым з’яўляецца «Магутны Божа», напісаны знакамітым кампазітарам Міколам Равенскім на словы выдатнай паэткі Наталлі Арсеньевай. Зараз ён і з’яўлеццца неафіцыяным гімнам усіх беларусаў свету. БНІ дасегне сваёй сапраўднай моцы толькі тады, калі наша сімволіка дойдзде да кожнага грамадзяніна, стане афіцыйнай.
4. БНІ павінна быць накіравана на кансалідацыю грамадства. Толькі нацыянальная ідэя здольная аб’яднаць розныя,часамнепрымірымыя групынасельніцтва, якія жывуць сумесна, у адной дзяржаве.
5. Беларуская нацыянальная ідэя павінна знаходзіць свае карані ўмінулым. Гэта ўся нашая вялікая гістарычная спадчына,якая пачынаеццазпомнікаў матэрыяльнайкультуры, гэта летапісы іхронікі, гэтанародныя традыцыі, паданні, фальклор і інш. Нагістарычным матэрыяле НІмацуецца, набірае сілу.
Недзіва, што многія народы, этнасы і нацыі дзеля паўнаты самасцвярджэння апелююць да гіпербалізаваныхпадзей, часта узвялічаных і нават выдуманых постацяў мінулага. Прычым героі мінулага ідэалізуюцца, іх адмоўныярысы забываюццаз тым, каб зрабіць станоўчы прыклад для сучасніка і будучых пакаленняў.
Яскравы прыклад – гістарыяграфія ў сучаснай Літве, дзе ўсе набыткі мінулага ВКЛ разглядаюцца як спадчына сучасных этнаграфічныхлітоўцаў, хаця добра вядома, што 80 % – 90 % жыхароў княства складалі русіны – продкі сучасных беларусаў і ўкраінцаў.
6. Мэтай БНІ з’яўляецца ўтварэнне незалежнай беларускай нацыі-дзяржавы. Паўната беларускай нацыі будзя дасягнута ў той момант,калі ўсе грамадзяне краіны,уключаючы тых, хто і неўваходзіць у склад тытульнай нацыі, здольныя аб’яднацца, каб сумесна жыць у адзінай, суверэннай дзяржаве. НІ іграе пры гэтым ролю “пуцяводнайзоркі”.
7. БНІ – ляжыць у аснове знешняй і ўнутранай палітыкі Беларусі.суверэннай краіны. Нацыянальныяінтарэсы краіны – першасныя прызаключэнні міжнародных дагавароў, пры ўтварэнніміждзяржаўных эканамічных і палітычных саюзаў іг.д. Ігнараванне сваёй НІ можапрывесці да паглынання больш моцнай дзяржавай свайго меншага “саюзніка”. Так, напрыклад, склаўся шлях ВКЛ пасля заключэння ў1569 г.Люблінскай унііз Каралеўствам Польскімі царкоўнай Брэсцкай уніі ў 1596 г. Тады рашаючымі сталі прыватныя інтарэсы заможнай шляхты дыкрывадушнасць і фанатызмчасткі праваслаўнага духавенства. Так можа і цяпер склацца лёс Беларусі пасля магчымага паглынання яе Расіяй у выніку неабдуманай знешняй палітыкі.
8. НІ набывае пэўную закончанасць, калі янафамулюеццаякідэалагічная платформа нацыі. Гэтая тэарэтычная канцэпцыя носіцьназву “нацыяналізм”. Нацыянальная ідэя непазбежна вядзе да нацыяналізму – праграмы дзеянняў для падтрымкігэтайідэі і дасягнення яе мэтаў. Салідарнасць, пра якую мараць нацыяналісты,засноўваецца навалоданні ўсім этнічным багаццем у часе і прасторы, набыткамі мінулых пакаленняў,якія нясуць у сябе росквіт нацыянальнага генія. Фактычна, нацыналізм ёсць рэалізацыя нацыянальнай ідэі ў тэарэтычнай плоскасці, нацыя – рэалізацыя НІ ў практычнай плоскасці.
Вымярэнне групы Б (фармулёўка БНІ для электарату)
Перш чым сфамуляваць БНІ ў практычным яе сэнсе, г.зн. у той форме, у якой яна будзе блізкай і зразумелай кожнаму грамадзяніну Беларусі, трэба падзяліць наша грамадства на некалькі ўмоўных груп.
1) Падзел на інтэлігенцыю (служачых) і рабочых.
2) Падел на гарадскіх жыхароў і вяскоўцаў.
3) Расслаенне грамадства на прыхільнікаў дэмакратыі, незалежнасці Беларусі і праціўнікаў гэтых каштоўнасцей, тых хто да гэтага часу марыць аб вяртанні знікшага Савецкага Саюзу ці хутчэйшага саюзу з Расіяй і наогул былых парадкаў.
4) Вялікая група “абыякавых” – “балота”, шэрай масы, тых, хто, на першы погляд, нічога не хоча і нікуды не імкнецца. З гэтай групай трэба найбольш працаваць, бо яна і дасць неабходны працэнт перавагі дэмакратам.
5) Ёсць мноства і іншых груп: аб’яднанняў па-інтарэсах, па працоўных калектывах, нацыяналістаў і шавіністаў, прыхільнікаў і праціўнікаў беларушчыны і г.д. Усе гэтыя групы неяк перакрыжоўваюцца з папярэднімі і могуць уваходзіць у іх, як і кожная з груп 1 – 4 можа падзяляцца па прыкметам груп 5.
Неабходна дабіцца таго, каб платформа рэалізацы БНІ, сфармуляваная вышый у дачыненні да групы А, стала блізкай і зразумелай групе Б) – усім жыхарам Беларусі.
1. Самая першая і важнейшая задача аднолькава неабходная для ўсіх груп насельніцтав – гэта ўсведамленне неабходнасці існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы. Калі для большасці сяброў апазіцыйных партый і няўрадавых арганізацый, свядомай інтэлігенцыі, гэтая ісціна не патрабуе доказу, то для простага народу, рабочага і сяляніна, наогул тых, хто жыве мінулым, – незалежнасць не відавочная каштоўнасць. І тут ёсць шэраг моцных аргументаў, сярод якіх можна вылучыць наступныя:
А). Ідэя свайго дома. Беларусам уласціва дамавітасць, гаспадарлівасць, прывязанасць да свайго кута. І трэба, зрабіўшы ўпор на гэтыя якасці, праводзць паслядоўна лозунг: “Беларусь – наш дом” у жыццё. Яшчэ адзін лозунг такога кшталту: “Беларус – стань гаспадаром сваёй зямлі!”. Слова гаспадар тут трэба ўсведамляць не толькі ў сэнсе гападар варыўнай зямлі на сяле, а ў шырокім сэнсе – гаспадар усёй беларускай зямлі: палёў, лясоў, рэк, азёраў і г.д.
Б). Беларус не любіць ваяваць. І тым больш на іншай тэрыторыі і за іншыя інтарэсы. Трэба пастаянна даводзіць, што шчыльны, палітычны саюз з Расіяй, а тым больш зліццё з ёй – гэта небяспечны крок для нас. Гэта і каўказцы на рынку, і чачэнскія войны, служба ў гарачых кропках нашых сыноў і непазбежныя свінцовыя грабы.
В) Трэцяе важнейшае пытанне гэтай групы – аб саюзе з Расіяй. Трэба паслядоўна праводзіць палітыку дружалюбнасці да Расіі і самых добрых пачуццяў да рускіх, але падкрэсліваць нашую дружалюбнасць і да ўсіх іншых народаў: палякаў, літоўцаў і іншых. Але на першы план гэтага сяброўства і любові неабходна ставіць любоў да свайго народа, да сваёй краіны, да свайго дома – Беларусі. Мы не супраць Расіі і за сяброўства з ёй, але ставімся да яе толькі як да добрага суседа. Не павінна быць аджыўшых адносін да рускага народа як да “старшага брата”, толькі раўнапраўныя стасункі.
2. Другая задача, што ставіць Рух перад грамадзянамі Беларасі – выхаванне пачуцця сваёй годнасці, самакаштоўнасці свайго “Я”. Мы не толькі не горшыя за іншых народаў, мы лепшыя. У нас працавіты адукаваны народ, у нас вельмі высокі працэнт адукаваных людзей у Еўропе. Нашыя вучоныя, інжынеры, пісьменнікі, мастакі вядомыя ўсяму свету. У беларусаў славутае мінулае, старажытная гісторыя, мы складалі ядро адной з мацнейшых дзяржаў Еўропы – Вялікага княства Літоўскага. Мы павінны выкарчаваць ярлык непаўнацэннай нацыі, не маючай мінулага, гісторыі. Трэба развіваць той тып нацыяналізму, што носіць у палітаталогіі назву “прэстыжны”, магчыма недзе патрэбна і міфалазаваць сваё мінулае.
3. Трэцяя задача – фармаванне, “вырашчыванне” народнага правадыра. Трэба даць народу новага ці на новым падмурку заставіць старага кіраўніка дзяржавы. Гістарычна склалася так, што беларускі народ прызвычаіўся жыць за спіной “бацькі”. Некалі быў цар. Былі пошукі “добрага цара”. Потым быў “Бацька ўсіх народаў” – Сталін. Яго баяліся, але і цанілі “цвёрдую руку”. Потым Хрушчоў, Брэжнеў, Андропаў… Шэраг гэтых імёнаў для ўсіх савецкіх грамадзян адзіны, але для беларусаў ён яшчэ дапаўняецца легендарным П.М. Машэравым. Не зусім правільным будзе меркаванне аб тым, што гарантам сувярэннасці Беларусі будзе не прэзідэнт, а моцная грамадзянская і палітычная супольнасць. Як раз гэтую “моцную супольнасць” і зробіць моцнай прэзідэнт, правадыр, якому паверыць народ. Не так проста нашаму народу змяніць векавую традыцыю падпарадкоўвацца “галоўнаму начальніку” – цару, генсеку ці прэзідэнту. Гэтая традыцыя перарасла ў беларускую якасць і стала адной з рыс нашай ментальнасці.
Таму да абрання новага прэзідэнта трэба аднесціся вельмі адказна. Як і сучасны прэзідэнт ён павінен быць сваім для народа, ён павінен гаварыць тое, што народ хоча чуць, ён за сяброўства з Расіяй, але і за добрыя стасункі з Еўропаў і ЗША. Але ён павінен быць сваім і для Руху. Не ў апазіцыі павінен быць Рух да абіраемага прэзідэнта – а ў шчыльнай сучувязі і падтрымцы. Лепш за ўсё каб ён быў наогул з асяроддзя Пасвячоных. Але дзеля таго каб не паўтарылася цяперашняя сітуацыя з неабмежаванымі правамі прэзідэнта, трэба ў новым заканадаўстве абавязкова замацаваць шэраг неабходных законаў для абмежаванняў ягоных магчымасцяў.
4. Стварэнне ( канструяванне) беларускага нацыяналізму.
Аналіз сучаснага становішча беларускага этнасу ў Свеце прыводзіць да наступных асноў канструявання беларускай нацыі. Мы падзелім гэтыя асновы на дзве групы: 1) – назавем яе “група НЕ”. Гэта ідэі на якія нельга ставіць першаснымі, засяроджваць на іх максімум увагі, хаця яны і маюць дачыненне да фармавання беларускай нацыі і нацыяналізму. І на другім этапе яны магчыма будуць і вядучымі. Але толькі пасля здзяйснення першага этапу, ці ў спалучэнні з ім. Другая група аб’ядноўвае ідэі, якія павінны быць першаснымі, узяць на сябе веьс цяжар стваральнай працы. Назавем гэтую групу – “група ТАК”.
Група НЕ.
У адрозненне ад многіх развітых народаў, напрыклад, прыбалтыйскіх этнасаў – у беларусаў не склалася дастаткова выражанага нацыянальнага аблічча, якое часта прынята звязваць са сваёй роднай мовай. Тут няма неабходнасці ўнікаць у прычыны гэтай з’явы. Будем зыходзіць з таго, што ёсць. Будзем грунтавацца толькі на рэальным становішчы рэчаў.
1. Перш за ўсё адзначым наступнае.. Відавочным стаў факт – беларуская мова не можа быць асновай для беларускай нацыянальнай ідэі. Нацыю прыдзецца ствараць на іншых каштоўнасцях. Мова прыдзе пазней і яна непазбежна прыдзе, але ўжо пасля таго як у грамадстве складзецца свядомы беларус. Гэты свядомы беларусСАМ захоча размаўляць на роднай мове. Дарэчы, мноства, калі не большасць, свядомых беларускамоўных грамадзян загаварылі па-беларуску ў сталым ці дастаткова дарослым узросце, дзякуючы менавіта ўсведамленню сябе як беларуса, як асобнага этнасу, як адзінкі адметнай грамадзянскай супольнасці.
Якія ж фактары трэба вылучыць, каб канструяванне беларускай нацыі і, адапаведна, беларускага нацыяналізму стала рэальнасцю? І які механізм можна ўзяць за аснову?
Гісторыя ведае розныя варыянты станаўлення нацыяналізму. Напрыклад, германскі нацыяналізм аснаваны як раз на моўным аб’яднанні людзей. У свой час менавіта нямецкая мова аб’яднала мноства рознародных нямецкіх земляў, якія мелі адзін агульны аб’ект – адзіную мову. Аднак для беларусаў, па прычынам паказаным вышэй – гэты варыянт мала верагодны.
2. Не падыйдзе для беларусаў і рэлігіная мадэль яднання нацыі. Вядома, што паляк асыцыіруецца з каталіцызмам, рускі – з праваслаўем. Англіканская царква стала царквой англічан – і толькі іх рэлігіяй. Менавіта гэтая акалічнасць стала рашаючым фактарам у пераўтварэнні англійскага этнасу ў англійскую нацыю, што адбылося яшчэ ў XV – XVI-м стагоддзі.
У Беларусі назіраецца вельмі стракатая палітра рэлігійных канфесій, і на шляху пошукаў адзінай нацыянальнай веры для “сярэдняга” беларуса нас чакае крах. Таму гэтую вобласць трэба аднесці да самых інтымных бакоў ментальнасці беларуса, ці жыхара Беларусі і, магчыма, гэта і добра.
3. Гістарычныя міфы. Вельмі важныя для беларусаў. Але яны “дойдуць” да народа толькі на другім этапе. Справа ў тым, што за гады атэістычнага, сатанінскага бальшавізму ў беларусаў склаўся менталітэт занядбанага народу, накшталт крылатага: “Мы не людзі – мы паляшукі”. Сваё славутае гістарычнае мінулае яны не ведаюць, а калі нехта і даводзіць да іх апраўдныя гістарычныя факты, то яны іх проста не ўспрымаюць: “можа яно і так. але ж… “.
Самым дзейсным і значным міфам на нашу думку павінна быць шырокая прапаганда нашай дзяржаўнасці ў мінулым і найперш разгляд ВКЛ як выключна беларускай дзяржавы, якая на працягу некалькіх стагоддзяў задавала тон жыцця ўсёй Еўропы.
Група ТАК.
1. Больш прымальная для беларусаў французская мадэль нацыяналізму – канструяванне нацыі вакол ідэі дзяржаўнасці. Сапраўды – суіснаванне жыхароў Беларусі, усяго беларускага грамадства на кампактнай тэрыторыі з даволі нядрэннымі прыроднымі ўмовамі, з выдатным геапалітычным станам, з высокім інтэлектуальнам і навукова-тэхнічным патэнцыялам – гэта амаль ідэальная мадэль для развітай сучаснай дзяржавы еўрапейскага кшталту. Гэта даўно ўжо зразумелі беларускія прадпрымальнікі, якія адны з першых будуць адстойваць наш суверэнітэт. Мадэль Беларусі як нейтральнай незалежнай дзяржавы, што ляжыць паміж зонай дзяржаў НАТА і Расійскай імперыяй – цяпер вельмі рэальны варыянт. Нашая знешняя палітыка павінна будавацца на ўсталяванні блізкіх кантактаў, эканамічных і інвестыцыйных стасункаў з краінамі Захадняй Еўропы і, зразумела, ЗША – з аднаго боку, і сяброўскіх адносін з Расіяй на аснове раўнапраўных партнёрскіх сувязей – з другога боку.
2. Некалькі задач трэба рашыць у першую чаргу. Трэба выпрацаваць некалькі неадкладных дамоў, правілаў, якімі мы будзем карыстацца ў працы.
Найперш гэта тычыцца ўнармавання граматыкі беларускай мовы. У дадзены момант існуе некалькі варыянтаў выкарыстання граматакі, сярод якіх вылучаюцца тры галоўныя: тарашкевіца, наркомаўка і нейкі сярэдні варыянт. Такі стан рэчаў вядзе да блытаніны, непаразуменням, урэшце, да бязграматнасці.
Яшчэ напачатку 90-х гадоў вялася дыскусія аб правядзенні навуковай канферэнцыі аб беларускім правапісу і выпрацаваць адзіныя нормы для беларускай граматыкі і правапісу. Але гэта не было зроблена. І ня трэба чакаць ад прапрэзідэнцкай Акадэміі Навук станоўчых крокаў. Такую канферэнцыю можна правесці праз Інтэрнэт.
Інтэрнэт і тэлекамунікацыі даюць неабмежаваныя магчымасці шырокага развёртвання працы па станаўленню беларускай нацыі і нацыяналізму. І калі пачнецца паспяховае напаўненне зместам азначанай намі “групы ТАК”, яна непазбежна пацяне і першую групу “НЕ”, якая, безумоўна, стане кампанентай ТАК беларускай нацыі.
3. Адна з галоўнейшых памылак БНФ яшчэ на пачатку ягонага існаванньнея – гэта непрадуманая рэлігійная палітыка. Ня трэба было рабіць стаўку на католікаў, як “лепшых беларусаў”. Трэба ўлічваць, што большасць беларусаў усё ж праваслаўныя. Але беларусы праваслаўныя – гэта не рускія-праваслаўныя. Нашае праваслаўе мела шмат большы ўплыў на палітычныя еўрапейскія працэсы, чымсці маскоўская ідэалогія “Трэцяга Рыма” ў часы яшчэ ў перыяд Палацка-Тураўскай Русі і стала магутнай сілай у ВКЛ у XIV – XVI стагоддзях (да стварэння пасля Люблінскай уніі 1569 года канфедэрацыі Рэч Паспалітая)
Аднак і не праваслаўная болшасць павінна дамінаваць ўва унутранай палітыцы Беларусі. Набіраюць усё большы размах працэсы разьвяцця пратэснцкіх ідэй і стварэння новых пратэстанцкіх Цэркваў. Гэтыя рэаліі даюць нам унікальны шанц да стварэння сапраўды экуменічнга падыхода да хрысціянства ў Беларусі. Мы павінны стаць цэнтрам сумоўя Захаду і Ўсходу.
Месца Беларусі ў канцэпцыі сучасных сусветных цывілізацый – гэта не заходняя і не праваслаўная цывілізацыя, гэта саюз хрысціянскіх дзяржаў – гэта хрысціянская цывілізацыя, пабудаваная на хрысціянскіх каштоўнасцях, аднолькавых для любых хрысціянскіх канфесій, гэта фундаментальныя хрысціянскія ісціны, яўленыя нам Іісусам Хрыстом у Нагорнай пропаведзі. У канцавым выніку непазбежны аналагічны шлях і для Расіі, аб чым марылі яшчэ рускія праваслаўныя філосафы канца ХІХ ст. Уладзімір Салаўёў і Вячаслаў Іваноў. І каталіцкі, праваслаўны і пратэстанцкі свет Еўропы ужо ўсвядомілі неабходнасць міжканфесійнага дыялогу, аб чым сведчаць шматлікія сустрэчы і форумы, прысвечаныя розным праблемам сучаснасці – барацьбе са спідам, абортамі, алкагалізмам і іншым заганнымі з’явамі.
4. Ідэя дзяржаўнасці яшчэ не самадастатковая для канструявання беларускай нацыі. Яна толькі ўмова станаўлення, прагрэсу нацыі. Саму нацыю трэба перш за ўсё стварыць. І гэты механізм трэба, відаць, пачынаць з нуля, Такі варыянт нацыяналізму вядомы як фінскі. Фінскую нацыю стварылі нацыянальныя ідэолагі ў канцы ХІХ ст. шляхам стварэня фінскага міфа, які шляхам адукацыі і асветы быў прынесены ў народ, і які паклаў пачатак стварэння нацыі.
На нашу думку беларускую нацыю можна ствараць таксама з нуля. Але не рамантызаваць нацыю праз нейкага нацыянальныга генія, а ствараць яе праз распаўсюджанне легенды аб практычнасці нацыянальнага існавання, выгодах быць беларусам, наогул прыярытэтнасці беларускай ідэнтычнасці на Беларусі ў адносінах да іншых этнасаў, у прыватнасці,. рускага.
Пачатак ХХІ стагоддзя застаў беларусаў магчыма ў самы спрыльны момант дзеля стварэння сваёй ідэнтычнасці стварэння сваёй нацыі і нацыяналіму.
Канец ХVIII – ХІХ стагоддзя – звязаны з пачаткам індустрыяьнай рэвалюцыі, якая прывяла да пераўтварэння многіх этнасаў у нацыі-дзяржавы. Гэты працэс працягваецца і цяпер. Але у дадзены гістарычны момант сусветная гісторыя ўвайшла ў новую паласу, новую адметную эпоху, якая спачатку і не была заўважаная.
Гэтая эпоха носіць назву інфармацыйнай рэвалюцыі і пачалася яна зусім нядаўна – з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддя. Так, тады, калі у нас пачыналася нацыянальнае адраджэнне і станаўленне кволай беларускай дзяржаўнасці, у свеце пачалася інфармацыйная рэвалюцыя, якая рэзка мяняе стасункі паміж людзьмі, мяняе менталітэт людзей і шмат чаго іншага.
Дзякуючы сусветнай кампутарнай сетцы ўвесь зямны шар імгненна пераўтварыўся ў адзіную сістэму, законы якой адрозніваюцца ад ранейшых і вынікаюць з агульнай тэорыі сістэм. Цяперашнюю эпоху ўвасабляюць з працэсамі глабалізацыі, сусветная супольнасць дзяржаў нават атрымала назву “сеткавые грамдства”, што пераводзіць нашае існаванне ў свеце на якасна новы ўзровень”.
Разам з развіццём філасофіі глабалізацыі не меньшы размах атрымаў і іншы працэс – адваротны. Сутнасць яго ў тым, што як ніколі ў людзей з’явілася імкненне да пошукаў тоеснасці. “Самасць”, сваё “Я” набывае зараз першаступеннае значэнне. І сусветная кампутарная сетка, інтэрнэт – найлепшы сродак да здзяйснення беларускай ідэнтычнасці на справе. Тое, што некаклі фіны, пачынаючы сваю нацыю “з нуля”, рабілі ўручную – хадзілі ў народ, вялі праз маладзенькіх настаўніц адукацыю сяла, і праз многія іншыя акцыі, цяпер можна ажыццявіць зусім іншым шляхам, не выходзячы, практычна, з дому. Больш таго, да адраджэння беларускай нацыі можа спрычыніцца амаль кожны. Кампутарызацыя, тэлекамунікацыі пранікаюць зараз у кожны дом, у кожны горад, а хутка і прыдуць і ў кожую вёску.
І ўсё гэта дае нам выдатны шанц стварэння сваёй нацыі і адпаведна сваёй дзяржаўнай ідэалогіі. Але каб гэты працэс не пайшоў “самацёкам”, яго трэба цэнтралізаваць, распрацаваць шэраг задач і праектаў, што будуць працаваць на стварэне беларускай нацыі праз глабальную інтэрнэтаўску сетку і іншыя кампаненты інфармацыйнай эпохі.
У гэтым артыкуле намаляваны толькі абрысы беларускай дзяржаўнай ідэалогіі ХХІ стагодзьдзя і нашыя прапановы гэта толькі шлях да фармулявання пэўных дзяржаўных канцэптаў. У любым выпадку – гэта арыенціры, але яны ўтвараюць адкрытую сістэму, здольную да творчага пераасэнсавання і далейшых станоўчых зменаў.
[1]ПарфеноваГ.Г.. Основы идеологии белорусского государства». Мн., 2010.
[2]Мандрик С.В., Подпорин И.Г., Смоляк С.Г. Основы идеологии белорусского государства, Мн., БГАТУ, 2009.
[3]РудкоўскіП.. Паўстаньне Беларусі. Вільня. 2007.
[4]МельниковВ.А.. Государственная идеология Республики Беларусь. Мн. 2004.
[5]Яскевич Я. Основы идологии белорусского государства:Мировоззренческие ценности и стратегические приоритетыю Минск, 2003.
[6]Канашевич Н. Политика. Идология. Менталитет: Курс лекций. Могилев, 2003.
[7]www.panarin.com.
[8]Гл. падрабязна: АстапенкаА.У. Ігде зроділіся іускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму. С.-ПБг. 2010. Стар. 368-381, 658-671.