ДМІТРУК Георгі Раманавіч

Сустаршыня “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”

Нарадзіўся 16 красавіка 1968 г., у шматдзетнай сям’і (7 дзяцей) у горадзе Кобрыне, па нацыянальнасці – беларус. Маці – лекар-стаматолаг, бацька -столяр.

 

У 1985 году скончыў СШ № 7 г. Кобрына. Паступіў і паспяхова скончыў Віцебскае МУ па спецыяльнасці зубны тэхнік. Быў накіраваны па размеркаванні ў зону, пацярпелую ад аварыі на ЧАЭС (г. Столін). У 1987-1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў СА на Далёкаўсходняй ваенннай акрузе. Па вяртанні ў родны горад Кобрын працаваў у стаматалагічнай паліклініцы.

 

З 1992 года ўзначальваў знешнеэканамічны аддзел Міжрэгіянальнага вытворча-камерцыйнага аб’яднання “АВІЯПРОМ”. З 1993 года працаваў генеральным дырэктарам вытворча-камерцыйнай фірмы ТАА “АМЕГА”. З 2001 года – генеральны дырэктар ІП “АМЕГА СЭРВІС” карпарацыі “Текстайл Амега Инк”. З 2005 года – дырэктар Замежнага прыватнага лячэбна-аздараўленчага ўнітарнага прадпрыемства “Белгіхон Юнайтэд”. Эканаміст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Ўніверсітэт, факультэт: “Міжнародныя Эканамічныя адносіны”.

 

Старшыня Рэспубліканскага Грамадскага Аб’яднання “Хрысціянская Дзелавая Ініцыятыва”. Сябра Рады Еўрапейскай асацыяцыі “ЕВРОПАРТНЕРЫ” (Швейцарыя) і Сусветнай асацыяцыі падтрымкі прадпрымальніцтва “СВМС”. Удзельнік эканамічных форумаў у Швецыі, Галандыі, Італіі, Нямеччыны. Вольна валодае ангельскай мовай. Дасведчаны кіраўнік. Грамадскі дзеяч. 

Ад моманту аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакрытыі ў 2005 годзе займаў пасаду сустаршыні аргкамітэту. На Устаноўчым З’ездзе 28 лютага 2009 году выбраны на пасаду сустаршыні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У БХД курыруе эканамічныя пытанні.

 

Прымаў удзел у якасці кандыдата ў дэпутаты ў выбарчых кампаніях 2000, 2004 і 2008 гадоў.

 

Хрысціянін. Жанаты. Мае пяцёх дзяцей і двух унукаў. Стала пражывае ў горадзе Кобрыне.