РЫМАШЭЎСКІ Віталь Анатольевіч


Сустаршыня “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”


1975 года нараджэньня. Беларус. Жыхар Мінска. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. Жанаты, мае дачку. Жыве ў Менску.

 

Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. У 1997 годзе паспяхова скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт (былы БДПА).

 

Пасля навучання працаваў па спецыяльнасці, пачынаючы ад шэраговага супрацоўніка да і сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзела. Затым пачаў займацца прыватным бізнесам.

Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года.

 

З 1996 года — член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў”.

 

У 2002-2004 гадах — член Прэзідыюма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацыяў “Рада”.

 

Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі.

 

У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ.

Праваслаўны хрысціянін.

 

Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у  абарону хрысціянаў.

 

У партыі  Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага адзела, курыруе  працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты.

 

 

У 2010
годзе вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Падчас акцыі пратэсту 19 снежня на
плошчы Незалежнасці быў збіты спецназам і затрыманы, змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны
па арт. 293 КК РБ.

 

30 сакавіка 2011 года абвінавачванне перафармуляванае на ч.
1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць гарамадскі парадак,
альбо ўдзел у іх). 20 траўня 2011 года асуджаны за падзеі Плошчы да 2 гадоў
пазбаўлення волі ўмоўна.

 

 

Артыкулы: