САДОЎСКІ Дзяніс Вадзімавіч

Адказны сакратар партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

 

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1983 года
ў Менску. Хрысціянін. Жанаты. Двое дзяцей.

 

У 2002 годзе скончыў Менскі машынабудаўнічы каледж,
спецыяльнасць – эканаміст-маркетолаг, у 2006-м
– Менскі інстытут кіравання, спецыяльнасць – эканаміст.

 

У
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з 2005 году, адказны сакратар аргкамітэта партыі БХД. Арганізатар Кампаніі барацьбы з акультызмам (снежань
2007 г. – 2008 г.), у выніку якой дзяржавай была забароненая рэклама акультызму
ў СМІ. Адзін з каардынатараў Кампаніі ў абарону права на свабоду сумлення
(сакавік 2007 – травень 2008). Падчас кампаній больш 50 тысяч чалавек
падпісаліся за змену закона “Аб свабодзе сумлення”, які парушае правы
хрысціянаў Беларусі.

 

Адзін з
арганізатараў кампаніі “Пакаянне” (2007 г.), прымеркаванай да 70-ай
гадавіне піка сталінскіх рэпрэсій і ўшанаванні памяці ахвяр масавых рэпрэсій. Арганізатар
шэрагу мясцовых кампаній у Фрунзенскім раёне па добраўпарадкаванні раёна і
паляпшэнні ўмоў жыцця.

 

У 2006
годзе актыўны сябра штаба Аляксандра Мілінкевіча ў прэзідэнцкай кампаніі.
Кандыдат у у мясцовую раду дэпутатаў на выбарах 2007 і 2010 гадоў, кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх
выбарах 2008 года. Намеснік кіраўніка штаба Віталя
Рымашэўскага ў прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Кіраўнік штаба кампаніі байкота
на парламенцкіх выбарах 2012 года.

 

Сябра
Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ), пазаштатны журналіст.

 

Захапленні: здаровы
лад жыцця, спорт
(футбол), рыбалка.

 

Кантакты: 
тэлефон +375 29 642 4758