ШЭІН Аляксей

Аляксей ШЭІН, сустаршыня \"Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі\"Аляксей ШЭІН, сустаршыня \"Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі\"Сустаршыня “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”

 

Нарадзіўся ў Менску ў 1976 годзе. Скончыў школу з мастацкім ухілам у Горадні, Ліцэй БДУ, філялягічны факультэт БДУ.

 

Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту.

У 2000-2004 гг. – намесьнік старшыні МФ.

З 1999  да 2003 – сябра Сойму й Управы Партыі БНФ, прэс-сакратар партыі

У 2001 г – прэсавы сакратар старшыні Палітычнай рады дэмакратычных сілаў Сямёна Домаша.

у 2005-2006 годзе – прэсавы сакратар, а затым – сьпіч-райтэр кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.

 

У 2003 г. – сябра Аргкамітэту па сьвяткаванні 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі.

Сябра назіральнай рады “Хрысьціянскага Праваабарончага Дому”.

Адзін зь ініцыятараў стварэньня руху “За свабоду”.

Журналіст, аўтар каля тысячы публікацыяў у друкаваных выданьнях і ў інтэрнэце. Друкаваўся ў газэтах “Свабода”, “Літаратура і Мастацтва”, “Наша Слова”, “Беларуская Маладзёжная”, “Наша Ніва”, “Народная Воля” і інш. Працаваў у Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Аўтар і рэжысэр дакумэнтальнага фільму “Хрыстос забаронены” (2009 г)

 

Ініцыятар правядзеньня Кампаніі за свабоду сумленьня, у ходзе якой было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за зьмены ў рэлігійнае заканадаўства. Адзін з каардынатараў гэтай кампаніі.

 

Адзін зь ініцыятараў стварэньня БХД.

Сустаршыня аргкамітэту “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”.

 

Жанаты. Жонка Натальля – кандыдат філялягічных навук, перакладчыца і журналістка. У сям’і расьце сын Якуб.

 

Перайсці ў фотагалерэю