АДКРЫТЫ ЗВАРОТ

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Беларусі лічым, што прысуды, вынесеныя ў сувязі са справай 19 снежня 2010 года ў Мінску з’яўляюцца незаконнымі і палітычна матываванымі. Адсутнасць свабодных і справядлівых выбараў, пераслед палітычных апанентаў сталі прычынай ізаляцыі Беларусі ад дэмакратычных краін свету.
Дзеля аднаўлення справядлівасці, дзеля вяртання Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцця, мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Беларусі, патрабуем спынення крымінальных спраў, зняцця ўсіх накладзеных судом абмежаванняў і зняцця судзімасці для ўсіх ніжэйпералічаных асобаў:
кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 19 снежня 2010 года Мікалая Статкевіч, Дзмітрыя Уса, Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага,
а таксама сябраў іх каманд і удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня Атрошчанкавa Аляксандра, Брэуса Арцёма, Буланава Дзмітрыя, Васілевіча Іллі, Вінаградава Паўла, Гапонава Івана, Гнедчыка Алега, Грыбкова Арцёма, Дароніна Дзмітрыя, Дрозд Дзмітрыя, Казакова Сяргея, Квяткевіча Аляксандра, Кіркевіча Алеся, Класкоўскага Аляксандра, Ліхавіда Мікіту, Лобана Уладзіміра, Малчанава Аляксандра, Мацукевіча Віталія, Мірзаянава Фёдара, Мядзведзя Дзмітрыя, Новіка Дзмітрыя, Пазняка Андрэя, Парфянкова Васіля, Пратасеню Андрэя, Сакрэта Яўгена, Федаркевіча Алега, Хамічэнку Уладзіміра, Яроменака Уладзіміра, Бандарэнку Зміцера, Вазняка Сяргея, Дзмітрыва Андрэя, Марцалева Сяргея, Палажанку Анастасію, Севярынца Паўла, Фядуту Аляксандра, Халіп Ірыну, Дашкевіча Зміцера, Лобава Эдуарда, Радзінай Наталлі, Паўлава Анатолья, Міхалевіча Аляксея, Лябедзькі Анатоля, Корбана Алега, Кобеца Уладзіміра, Арастовіча Аляксандра

Мы звяртаемся да ўсіх царкоўных, грамадскіх і палітычных арганізацый Беларусі, а таксама да ўсіх зацікаўленых міжнародных структур з заклікам падтрымаць гэты зварот і патрабаваць неадкладнага вызвалення палітычных вязняў.

 

Паставіць свой подпіс