Дзяды ў Віцебску: актывісты БХД навялі парадак на закінутых могілках (фота)

31 кастрычніка 2015 22:38  |  Галоўныя навіны

Дзяды ў Віцебску: актывісты БХД навялі парадак на закінутых могілках (фота)

Ужо другі год сябры аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД, яго прыхільнікі і сябры ініцыятывы “За якасную медыцыну“ прыбіраюць закінутыя могілкі, што знаходзяцца амаль у цэнтры Віцебска – так званыя Кліны. Гэтым разам актывісты сабраліся ў Клінах 31 кастрычніка, на Дзяды.

Пахаванняў тут не адбываецца з сярэдзіны мінулага веку. З двух бакоў- прыватны сектар, з трэцяга -гаражы, з чацвёртага—шматпавярховыя дамы. Літаральна за некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту—выканкам Кастрычніцкага раёну абласнога цэнтра.

Могілкі пераўтварыліся ў сметнік, у месца “адпачынку” мясцовых выпівох: паўсюль бутэлькі з-пад піва, пластыкавыя стаканчыкі, нейкія іншыя доказы, што жыццё тут “буяе”.

Усё смецце актывісты прыбралі, склалі ў адно месца, каб спецкамбінату было лягчэй вывезці яго, бо нават абыйшоўшы прыватны сектар, нідзе не знайшлі кантэйнераў. Лісце згрэблі і сабралі ў мяхі, зрубілі пасохлы бэз, які амаль запаланіў сабой некаторыя пахаванні. Потым запалілі знічкі і памаліліся за душы спачылых, што ляжаць тут.

“Восень яшчэ пануе, лісце залатым дажджом асыпае могілкі, мінакі насцярожана праходзяць па сцяжынцы, спяшаюцца па сваіх справах, адзін дае параду смецце вывезці. Добра б было! Але нам гэта не па сілах і не па сродках. Вырашылі, што прыйшоў час нагадаць адказным за стан гарадскіх могілак аб іх абавязках. Вельмі балюча, што горад з велічнай і багатай гісторыяй так абыякава ставіцца да месцаў памяці. Гэта наступны крок нашых клопатаў”, – адзначае каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

Болей навін