Кампанія “Пакаянне”

Кампанія пачалася ў 2007 г. Гэты год для Беларусі быў адзначаны ушанаваннем памяці ахвяраў масавых сталінскіх рэпрэсіяў 1937г.

Мэта гэтай кампаніі БХД - пакаянне беларускага народу ў тым, што сваім маўчаннем, абыякавасцю, страхам за ўласнае жыццё мы дапусцілі вынішчэнне лепшай часткі сябе, сваёй інтэлігенцыі, культуры, творчай спадчыны, здзекі і забойства мільёнаў нявінных ахвяраў у часы сталінскіх рэпрэсіяў і напрацягу ўсяго савецкага часу, а таксама пакаянне ў граху бяспамяцтва, якое можа прывесці да паўтарэння гэтай страшнай трагедыі 20-га стагоддзя.

У межах кампаніі ажыццяўляецца дзейнасць па наступных накірунках:

- Экскурсіі ў Курапаты і іншыя месцы расстрэлаў у Менску ды ў іншых гарадах Беларусі;
- Прэзентацыі пра ахвяраў і катаў часоў савецкіх рэпрэсіяў, паказ фільмаў на гэтую тэматыку з правядзеннем далейшых дыскусіяў;
- Сустрэчы з былымі вязнямі сталінскіх лагероў, наведванне і ўшанаванне іх маладымі актывістамі БХД ды іншых ініцыятываў, збор сродкаў на патрэбы гэтых людзей, дабрачынная падпіска іх на незалежныя газэты;
- Збор і распаўсюд інфармацыі пра савецкія рэпрэсіі на Беларусі праз дыскі, улёткі, буклеты, адпаведны сайт http://represii-by.info, ушанаванне памяці і распаўсюд інфармацыі пра міжнародны дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30 кастрычніка, а таксама пра 29 кастрычніка 1937 г. – чорны дзень гісторыі беларускай культуры, калі ў Менску былі расстраляныя каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі;
- Кантакты і дапамога ў працы тым людзям, якія займаюцца ўшанаваннем памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў савецкага часу.


Каардынатар кампаніі Віталь Рымашэўскі
E-mail: represii@gmail.com
Адрэса сайту: http://represii-by.info
маб.: 8 (029) 763 59 54