- БХД мітрапаліту Філарэту і арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу: чаму ў затрыманых забіраюць нацельныя крыжы?
- Берасце: 30 нацыянальных сцягоў на Дзень незалежнасці (фота)
- Будуць судзіць за шыльду Ларысе Геніюш
- Родныя і сябры затрыманых не дачакаліся іх каля пастарунку (фотарэпартаж)
- Міліцыянты разагналі акцыю, прымеркаваную да 20-годдзя незалежнасці (абноўлена; дададзены фотаздымкі)
Люблю Беларусь!
Кампанія “Люблю Беларусь!” распачалася ў 2008 г. з мэтай хрысціянізацыі беларусаў і беларусізацыі хрысціянаў.
У межах кампаніі адбываюцца наступныя мерапрыемствы:
- Шоў Беларушчыны” – віктарына для школьнікаў і студэнтаў працягласцю 1 – 1,5 гадзіны, з пытаннямі з беларускай гісторыі, культуры, спорту. Адказы фармулююць беларускую нацыянальную ідэю як хрысьціянскую ў сваёй сутнасці. Пераможцам уручаюцца прызы – найлепшыя беларускія CD і кнігі.
- “Курсы ды-джэяў Адраджэння” – элітныя лідарскія курсы, у першую чаргу для вернікаў, з падрыхтоўкай у галіне мэнэджмэнту, псіхалогіі, інфармацыйных тэхналогіяў, з практычнымі выпрабаваннямі і асабістым рэйтынгам.
- Хрысціянскі Літаратурны Клюб – сустрэчы беларускіх пісменьнікаў і паэтаў, хрысціянаў розных канфесіяў, з прэзентацыяй новых твораў і абмеркаваннем пытанняў прозы, паэзіі і публіцыстыкі.
- “Беларускі Хрысціянскі Хіт” – найлепшыя беларускамоўныя хрысціянскія спевы. Выйшлі ўжо тры альбомы. Рыхтуюцца наступныя CD: “Хрыстос Уваскрос!” (на Вялікдзень), “Бардаўскі Хрысціянскі Хіт”, “Беларускі Хрысціянскі Рок”, “Беларускі Літургічны Спеў”. Будзем удзячныя за вашыя прапановы і запісы.
- Канцэрты, сустрэчы з вядомымі людзьмі, вечарыны, імпрэзы. Ёсьць магчымасьць запрасіць у любы рэгіён Беларусі вядомых беларускіх творцаў, хрысціянскіх музыкаў і бардаў.
Каардынатар кампаніі Валянціна Шычко
маб.: 8 (029) 656 00 64
E-mail: bielhrystkultura@gmail.com
БХД

ДМІТРУК Георгі Раманавіч
САДОЎСКІ Дзяніс Вадзімавіч
