Лукашэнка: дзяржава не будзе забараняць ігральны бізнес
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне не варта забараняць ігральны бізнес, а ўзмацніць дзяржаўны кантроль за гэтай сферай дзейнасці. Такое меркаванне ён выказаў сёння на нарадзе, на якой абмяркоўвалася канцэпцыя развіцця ігральнага бізнесу ў Беларусі.
Літоўцы не прызналі легітымнасць слуханняў па беларускай АЭС
Дамовіліся наконт нафты: кампраміс, выгадны Расіі
Беларусь і Расія падпісалі дакументы аб пастаўках нафты. Перамовы двух віцэ-прэм’ераў — Уладзіміра Сямашкі з боку Беларусі і Ігара Сечына з боку Расіі — скончаныя.
Будоўля АЭС — пад пытаньнем?
Ад 1 ліпеня мыты на ўвоз аўто фізасобамі вырастуць да ўзроўню расійскіх
У Беларусі ізноў нафтагазавыя праблемы
Беларусь заявіла пра беспрэцэдэнтны ціск з боку Расіі на перамовах аб пастаўках нафты. Перамовы завяршыліся безвынікова, і беларуская дэлегацыя 31 снежня адправілася дамоў.
ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ РАТЫФІКАВАЛА ДАКУМЭНТЫ МЫТНАГА САЮЗУ
Сёньня дэпутаты Палаты ратыфікавалі пакет з 13 дакумэнтаў, якія тычацца мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. На думку кіраўніцтва “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” гэтая дамова не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі і разбурае эканоміку нашай краіны.
АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ: ПАДТРЫМЛІВАЦЬ РАСІЙСКІ АЎТАПРАМ ЗА ГРОШЫ БЕЛАРУСАЎ ЦЫНІЧНА
На думку лідэра Руху "За Свабоду", аўтамабіль, які даўно ператварыўся з раскошы ў штодзённую неабходнасць, стане менш даступным. Беларусам прапануць купляць менш якасныя, не сучасныя і дастаткова дарагія расійскія машыны. Беларуская прамысловасць не атрымае ад гэтага ніякіх выгад.
СУСВЕТНЫ БАНК ЗАЦВЕРДЗІЎ ВЫДЗЯЛЕННЕ БЕЛАРУСІ ПАЗЫКІ Ў 200 МЛН. ДОЛАРАЎ
Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка зацвердзіў выдзяленне Беларусі пазыкі на мэты развіцця ў 200 млн. долараў на падтрымку эканамічнай праграмы ўрада, скіраванай на ліквідацыю сацыяльных наступстваў крызісу і паглыбленне структурных рэформаў.
УПЕРШЫНЮ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ ПАДТРЫМАЕ ЗАКОН
12 лістапада Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва”. Такі закон прымаецца ў Беларусі ўпершыню.
У МЕНСКУ ПАЧАЛА ПРАЦУ МІСІЯ МВФ
У Менску пачала працу група экспертаў Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крыстаферам Джарвісам. Місія павінна ацаніць ход выканання беларускім урадам праграмы, што падтрымліваецца крэдытам стэнд-бай у агульным памеры 3,52 млрд. долараў ЗША. Эксперты фонду таксама правядуць кансультацыі па развіцці беларускай эканомікі за мінулы год і перспектывах на будучыню.
МІЖНАРОДНЫ ВАЛЮТНЫ ФОНД ВЫДЗЕЛІЦЬ БЕЛАРУСІ АМАЛЬ 700 МЛН. ДОЛАРАЎ
Міжнародны валютны фонд аб`явіў аб выдзяленні Беларусі другога крэдытнага траншу на 699,5 млн. долараў. Такім чынам, агульная сума пераведзеных сродкаў для беларускага боку складзе 2,23 млрд. долараў.
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Люты 2010 (317)
Студзень 2010 (255)
Снежань 2009 (303)
Лістапад 2009 (266)
Кастрычнік 2009 (319)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com
