Стары сайт | RSS-стужка | English

Кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь”

Наспеў час звярнуць пільную ўвагу на адну з самых вострых праблемаў нашага грамадства – дэмаграфічную сітуацыю. Сучаснае становішча ў Беларусі сведчыць пра відавочны дэмаграфічны крызіс.

Колькасць жыхароў Беларусі на 1 красавіка 2008г. склала 9 млн. 681 тыс. чалавек. Толькі за чатыры першыя месяцы году насельніцтва нашай краіны скарацілася амаль на 9 тыс. чалавек (лічба параўнальная з насельніцтвам некаторых раённых цэнтраў).

Алкагалізм застаецца асноўнай заганай беларускага грамадства. Продаж алкагольных напояў ў Беларусі – адзін з самых вялікіх паказчыкаў у свеце. Каля 30% беларускіх мужчынаў у той ці іншай ступені хворыя на алкагалізм. Алкагалізм – прычына 50% разводаў і абсалютнай колькасці сіроцтваў.

У Беларусі усё больш востра стаіць праблема наркаманіі. За апошнія 10 год колькасць наркаманаў у нашай краіне павялічылася ў 4 разы. Па гэтай прычыне ўзрасла колькасць хворых на СНІД, гепатыт В і С, сіфіліс, туберкулёз.

Паступовая дэградацыя маралі выклікае разбурэнне сям’і. На кожныя 1000 шлюбаў прыходзіцца 720 разводаў. Павялічваецца колькасць дзяцей, народжаных па-за шлюбам – цяпер гэта каля 20 тыс. штогод.

Пастаянны рост колькасці абортаў – адна з самых балючых праблемаў нашай краіны, найвялікшае зло, якое мы здзяйсняем супраць саміх сябе. Усяго ў Беларусі за пасляваенны перыяд (з 1945 г. па 2007 г.) было абартавана каля 8 млн. 500тыс. дзяцей. Амаль цэлая Беларусь.

Менавіта таму нашай першачарговай задачай мы бачым арганізацыю і правядзенне кампаніі “ МОЦНАЯ СЯМ’Я – МОЦНАЯ БЕЛАРУСЬ”.

Толькі факты:
• У Беларусі з кожных двух зачатых дзяцей адно нараджаецца, другое забіваецца (абартуецца). Гэта значыць, кожны другі беларус.
• Каля 30% мужчынаў ў той ці іншай ступені хворыя на алкагалізм.
• Больш за 70% шлюбаў у нашай краіне распадаюцца.
• Кожнае трэцяе дзіця нараджаецца па-за шлюбам.
• Штогод у Беларусі абартуецца больш за 60 000 дзяцей.


Ініцыятар кампаніі Аляксей Шэін
маб.: 8 (029) 651 26 65
E-mail: alaksiejs@gmail.com
Каардынатар кампаніі: Ірына Логвіна



БХД

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com