Кампанія барацьбы з акультызмам

Кампанія распачалася напрыканцы 2007 г. з мэтаю спыніць на тэлебачанні, радыё, у друкаваных выданнях засілле агрэсіўнай рэкламы акультызму. Магі і чарадзеі розных масцей бесперашкодна і адкрыта заклікалі гледачоў, чытачоў і слухачоў да ўдзелу ў акультных рытуалах, небяспечных для духоўнага здароўя.

Для дасягнення мэты кампаніі былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- кіраўніцтвам БХД быў дасланы пісьмовы зварот адносна засілля рэкламы магіі і акультызму ў дзяржаўных СМІ, скіраваны прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку, у Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, у Камітэт дзяржаўнай бяспекі РБ, у Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Белтэлерадыёкампанію і рэдакцыю газеты "СБ-Беларусь Сегодня". Гэтую ідэю падтрымалі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, а таксама ўсе пратэстанцкія епіскапы.

- праведзены збор подпісаў у некаторых гарадах і мястэчках Беларусі, жыхары якіх незадаволеныя прапагандай акультных практык у СМІ.

У выніку 17 чэрвеня 2008г. на паседжанні Палаты прадстаўнікоў былі ўнесены папраўкі ў закон аб рэкламе, згодна з якімі дзяржавай забараняецца рэклама акультызму ў СМІ.

Каардынатар кампаніі Дзяніс Садоўскі
Моб.: 8 (029) 642 47 58
E-mail: bchd.info@gmail.com