Цяпер большасць міжнародных арганізацый адмаўляецца супрацоўнічаць з РБ
Прычыны – знешняя агрэсіўная палітыка ў адносінах да Украіны і ўнутраная жорсткая палітыка ў адносінах да сваіх грамадзян.
Наколькі крытычны такі байкот для нашай эканомікі?
Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця прадставіў аналіз фінансавання, якое паступала ад розных міжнародных арганізацый краінам Еўразійскага рэгіёна з 2008 года.
Высветлілася, што Беларусь — лідэр па аб’ёме стабілізацыйных крэдытаў (9,2 $).
А вось доля інвестыцыйных крэдытаў значна менш (1,7 $)
Больш за ўсё грошай РБ даваў МВФ. Цяпер пра ўсё гэта можна забыць: крэдыты РБ дае толькі Расея, ды і тая робіць гэта з неахвотай. Страта міжнароднай падтрымкі – чарговая падножка для кульгаючай беларускай эканомікі.