Жыхарам вуліцы Солы ў Гародні паабяцалі правесці водаправод

13 лістапада 2015 09:45  |  Грамадства

Жыхарам вуліцы Солы ў Гародні паабяцалі правесці водаправод

12 лістапада ў былой вёсцы, а зараз вуліцы Солы ў Гародні прайшоў сход мясцовых жыхароў. Прысутнічалі прадстаўнікі Гарадзенскага гарвадаканала, праектнага інстытуту, а таксама лідары мясцовай БХД Мікола Баўсюк і Сяргей Верамеенка, якія разам з мясцовым жыхаром-актывістам Антонам Максімчыкам пацікавіліся ў прадстаўнікоў вадаканалу аб планах па водазабеспячэнні Солаў.

Прадстаўнікі водаканалу прапанавалі мясцовым жыхарам усталяваць вадакалонкі. Але ніхто на гэта на пагадзіўся. Тым больш, што калонкі ў гарадскіх межах ужо не ўсталёўваюцца, а старыя – ліквідуюцца. Было пазначана, што вада будзе падводзіцца да кожнага дома.

Але тыя ж супрацоўнікі вадаканала на пытанне Верамеенкі, што рабіць з каналізацыяй, адказалі, што ў бюджэце няма сродкаў, таму трэба звяртацца “вышэй”.

Актывісты БХД разам з Антонам Максімчыкам і іншымі жыхарамі вырашылі па пытанні пракладкі каналізацыі наведаць старшыню Гарадзенскага гарвыканкама з прапановай не рабіць падвойную працу і не капаць дарогу двойчы, а адразу пракласці дзве лініі камунікацый. Тым больш, што каналізацыйны калектар праходзіць літаральна за 20 метраў ад вуліцы Солы.

Болей навін