БХД падала дакументы на рэгістрацыю партыі (фота)

24 снежня 2015 15:47  |  Галоўныя навіны

БХД падала дакументы на рэгістрацыю партыі (фота)

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на чале з адказным сакратаром аргкамітэту Дзянісам Садоўскім 24 снежня падалі ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю Партыі БХД.

“Гэта ўжо шостая спроба зарэгістраваць Партыю БХД. Дакументы ўжо ў Мінюсце, але ж, вядома, рашэнне аб рэгістрацыі прымаецца не там”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, што VI устаноўчы з’езд ПБХД прайшоў 12 снежня. З’езд быў тэхнічным, але юрыдычна правамоцным. Рашэнне правесці яго было прынята ў сувязі з прыпыненнем з боку ЕС і ЗША санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі і неабходнасцю апошніх ўчыніць пэўныя крокі па лібералізацыі палітычнай сітуацыі ў краіне.

БХД падала дакументы на рэгістрацыю партыі (фота)
БХД падала дакументы на рэгістрацыю партыі (фота)

Болей навін