Андрэя Гайдукова выклікаюць у міліцыю: супраць яго распачалі адміністрацыйны працэс

Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Наваполацку Андрэя Гайдукова выклікаюць 30 снежня ў міліцыю.
Калі Андрэй Гайдукоў выходзіў з хаты увечары 29 снежня, то сустрэў маёра міліцыі. Маёр уручыў актывісту позву ў Наваполацкі ГАУС на 14:00 30 снежня.
“… вам належыць з’явіцца ў якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс”, – гаворыцца ў позве.