Павел Севярынец: рашэнне ЕС – індульгенцыя для Лукашэнкі

16 лютага 2016 10:14  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец: рашэнне ЕС – індульгенцыя для Лукашэнкі

Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў спыненне ЕС візавых абмежаванняў у дачыненні да чыноўнікаў кіруючага рэжыму.

– Шкада, што еўрапейцы вырашылі заплюшчыць вочы на беззаконне, рэпрэсіі, фальшаванне выбараў, задушэнне нацыянальнай мовы і культуры, знішчэнне чалавечай годнасці ў самым сэрцы Еўропы. “Адпушчэнне грахоў”, праштампаванае сёння – гэта індульгенцыя, якая адчыняе шлях да далейшай дзейнасці зла ў Беларусі, – заявіў Павел Севярынец. – Цяпер Ярмошына можа нахабна рагатаць у твар як беларусам, так і замежнікам: з’елі! Не падавіліся! Цяпер Лукашэнка можа куражыцца і прадстаўляцца ў еўрапейскіх сталіцах “законным прэзідэнтам”, хаця беларускі народ яго не абіраў. Але ёсць Бог, і Ён усё бачыць. І ёсць беларусы, якіх гэта дастала да глыбіні душы. Праўда пераможа – рана ці позна. А за гэтую памылку, якую робіць сёння Еўропа, многім замежным палітыкам будзе проста сорамна.

Болей навін