На Паўла Севярынца склалі пратакол за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі
Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў праз пошту копію пратакола, складзенага на яго за арганізацыю і ўдзел у акцыі ІП на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 22 лютага.
Дзеянні Паўла Севярынца кваліфікаваныя паводле часткі 3 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Абвінавачанне: “арганізаваў пікет”, “выкрыкваў лозунгі”.
“Карцінкі з апошніх акцыяў як быццам мірныя, але ж кантора піша, – гаворыць Павел Севярынец у інтэрв’ю прэс-службе БХД. – Цяпер і пратаколы, і суды могуць быць завочнымі, каб не хваляваць “еўрапейскіх партнёраў”. Толькі штрафы рэальныя. Беззаконне працягваецца. Мы можам адказваць на гэта толькі настойлівасцю і салідарнасцю”.
Нагадаем, па ініцыятыве БХД быў 11 лютага быў утвораны Камітэт Выратавання Прадпрымальніцтва, куды ўвайшлі лідары прадпрымальніцкага руху, палітычныя і грамадскія дзеячы Беларусі.