У Менску прадставілі праект помніка Алесю Чаркашыну
У Менску БХД арганізавала вечарыну памяці Алеся Чаркашына. Выступілі Мікола Статкевіч, Аляксей Янукевіч, Вячаслаў Сіўчык, Вольга Мікалайчык, Алесь Макаеў.
Гэнік Лойка прадставіў праект помніка. Алесь Пушкін – партрэты Алеся, намаляваныя ў зоне АТО.
Быў арганізаваны збор сродкаў для сям’і Алеся і на помнік яму, які мае быць усталяваны на могілках на гадавіну смерці Алеся, у жніўні.
Спявалі Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Мельнікаў, Зміцер Захарэвіч і Арцём Сітнікаў. Людзей была поўная заля.
Вёў вечарыну сустаршыня БХД Павел Севярынец.
Фота Белсат