Севярынца будуць судзіць за акцыю салідарнасці з Пальчысам

27 чэрвеня 2016 15:12  |  Галоўныя навіны

Севярынца будуць судзіць за акцыю салідарнасці з Пальчысам

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў праз пошту копію пратакола, складзенага на яго падчас акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам каля СІЗА на вуліца Валадарскага 9 чэрвеня.

Раённы аддзел міліцыі Маскоўскага раёна Мінска абвінавачвае Севярынца ў тым, што ён арганізаваў і правёў каля СІЗА-1 Мінгарвыканкама “несанкцыянаваную акцыю” – і паведамляе, што адміністрацыйная справа паводле артыкула 23.34 частка 3 КоАП перададзеная ў суд Маскоўскага раёна.

Нагадаем, 9 чэрвеня на заклік Паўла Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Мінску акцыю салідарнасці з заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам (“Джонам Сільверам”), які зараз утрымліваецца ў турме.

Болей навін