Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых за салідарнасць з Пальчысам

01 ліпеня 2016 01:21  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых за салідарнасць з Пальчысам

Сустаршыня БХД Паўла Севярынца 30 чэрвеня судом Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваны паводле ч. 3. арт. 23.34 КаАП на 50 базавых велічынь.

Ён прызнаны вінаватым у тым, што арганізаваў і правёў каля СІЗА-1 “несанкцыянаваную акцыю” салідарнасці з заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам (“Джонам Сільверам”), які зараз утрымліваецца ў турме.

Сёлета гэта ўжо сёмы адміністрацыйны суд над Севярынцам.

Болей навін