У Бабруйску правацэнтрысты праводзяць супольныя пікеты (фота)

05 ліпеня 2016 17:00  |  Палітыка

У Бабруйску правацэнтрысты праводзяць супольныя пікеты (фота)

У Бабруйску мясцовыя прамоўцы ад Правацэнтрысцкай кааліцыі – Таісія Кабанчук (БХД) і Алег Жалноў (АГП) – праводзяць супольныя пікеты. Першы такі пікет прайшоў 4 ліпеня ля гандлёвага цэнтру “Карона”. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміла Таісія Кабанчук.

“Людзі актыўна нас падтрымлівалі, выстройваліся ў чаргу, каб паставіць подпісы”, – адзначыла яна.

Зараз пікеты ладзяцца паасобку ў акругах прамоўцаў, але ў пятніцу, 8 ліпеня, плануецца правесці супольны праект з удзелам лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі, якія ў гэты ж дзень плануюць таксама правесці пікет у Асіповічах.

Апроч таго, сябры ініцыятыўных групаў праводзяць збор подпісаў ад дзвярэй і да дзвярэй. “Многія людзі заяўляюць, што ўжо не ва што не вераць у Беларусі і хочуць адсюль з’ехаць. Адмаўляюцца падпісвацца і зачыняюць дзверы. Але калі ўжо заходзім і тлумачым, хто мы і што мы, тады ўжо нармальна ставяць подпісы”, – сказала Таісія Кабанчук, паведаміўшы, што адначасова ідзе збор подпісаў за рэформу пенсійнай сістэмы.

Болей навін