Сябры акружной камісіі і людзі ў цывільным заміналі Марыне Хоміч збіраць подпісы (фота)
Сябры Кальварыйскай акруговай камісіі № 104 Расціслаў Каліноўскі (сябар Камуністычнай партыі) разам са сваёй калегай 15 хвілін перашкаджалі лідару Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыне Хоміч збіраць подпісы менчукоў у сваю падтрымку каля станцыі метро “Пушкінская”.
Паводле іх, нехта паскардзіўся на нібыта раздачу агітацыйных матэрыялаў у падтрымку Марыны Хоміч, хоць ніякага пацверджання і ніводнага матэрыялу, дзе б узгадавалася Марына Хоміч, у іх не было. Тым не менш, цягам 15 хвілін яны патрабавалі ад яе тлумачэнняў, з-за чаго не было магчыма збіраць подпісы. Плануецца падаць скаргу на дзеянні сябраў акружной камісіі.
Адначасова з гэтым калега Расціслава Каліноўскага абражала сябраў ініцыятыўнай групы Марыны Хоміч, а людзі ў цывільным нахабна вялі відэаздымку пікету, чым аказвалі псіхалагічны ціск на сябраў ІГ. Адзін з “цывільных” (на фота) пры спробе выклікаць міліцыю уцёк.
“Мы можам бачыць, што гульні ў свабодныя выбары ў Беларусі скончваюцца. Паўтараецца сітуацыя 2012 года, калі прамоўцам БХД не давалі спакойна працаваць, калі ўвесь час вядзецца відэазапіс, калі сябры акружной камісіі аказваюць ціск, калі абражаюць сябраў ініцыятыўнай групы. Называць такія выбары свабоднымі і дэмакратычнымі не даводзіцца, бо пад такім прэсінгам даводзіцца працаваць прамоўцаў ад Правацэнтрысцкіх сілаў”, – заявіў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.